Бабчыха ’бабка-знахарка, што лечыць травамі’, ’адзінокая беззямельная жанчына, што жыве ў чужых людзей’ (Бяльк.). Вытворнае (суф. ‑іха) ад дзеяслова (параўн. рус. дыял. ба́бчить ’займацца знахарствам’) або непасрэдна ад ба́ба, ба́бкабаба-знахарка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бабзды́р ’бабнік’ (Нас., Бяльк.). Сувязь з ба́ба ’жайчына’ бясспрэчная, але ўтварэнне не вельмі зразумелае. Параўн. бабзно́ ’баязлівец’, ’натоўп жанчын’ і ўкр. бабзде́ля ’старая, смярдзючая баба’. Аснова бабзд‑, да якой далучыўся суф. ‑ыр, магла ўтварыцца гаплалогіяй.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бабі́ны ’вячэра на хрэсьбінах, на якой ядуць кашу бабіну курыцу’ (Нас., Бяльк.), бабі́нкі ’пачастунак, гулянка, якая спраўляецца бацькамі з выпадку нараджэння дзіцяці’ (Шат., Янк. Мат.). Утварэнне ад ба́бабаба-павітуха’. Параўн. рус. баби́ны ’тс’, укр. баби́ни ’другі дзень каляд’. Этнаграфічны каментарый гл. СРНГ, 2, 20, і Даль.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

датрыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Вытрываць да канца; пратрываць да якога‑н. тэрміну. Ці ўсе адолеюць страх? Каму суджана будзе датрываць да канца? Быкаў. — Ох, час быў... — не датрывала з маўчанкай сваёй раптам баба. Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ба́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; незак., каго і без дап.

Разм. уст. Прымаць дзяцей у час родаў. Першая пазнала Ціхаміра баба Параска, якая некалі вабіла яго і да якой ён бегаў кожнае свята па яйкі. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўме́жак, ‑жка, м.

Разм. Тое, што і узмежак. На паўмежках і пры крушнях у полі раслі старыя развесістыя яблыні і грушы. Машара. Часам здаралася, што баба брала .. [Косцю] з сабою ў агарод. Садзіла на паўмежак. Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разра́джаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад разрадзіць.

2. у знач. прым. З вынятым зарадам (пра агнястрэльную зброю). Іван дае .. [Віцю] патрымаць вінтоўку. Праўда, разраджаную, бо баба і цётка Вольга жахаюцца, каб чаго кі выйшла. Паўлаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мянта́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; незак.

Разм. Тое, што і мянціць. Чуваць здалёку, як касцы Мянташаць звонка косы. Калачынскі. — Мянташыш ты языком, Пракоп, і праўда, як тая баба, — сярдзіта адгукнуўся з-пад стога Ладуцька і адвярнуўся ад мужчын. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бабыр ’каленік (рыба)’ (Інстр. II, 57). Параўн. укр. боби́рь ’Acerina rossica Pall., ёрш’, рус. бобы́рь ’Acerina rossica’, ’Cyprinus gobio’, бобыль ’Acerina rossica Pall’. Галавастыя рыбы часта носяць назвы, утвораныя ад асновы bob‑, bab‑ (аб аснове гл. Попавіч, ЈФ, 19, 159–171), якая ў некаторых выпадках супадае з ба́ба (параўн. Безлай, Posk. zv.). Гл. яшчэ ба́баы́ба, бабу́р.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ба́біцца ’рабіцца жанчынападобным’ (Гарэц., Др.-Падб.); ’жаніцца’ (Касп., Др.-Падб.). Рус. ба́биться, укр. ба́битися. Вытворнае (на ўсх.-слав. глебе) ад ба́ба ’жанчына’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)