кампенса́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Аплата, узнагарода за якую-н. работу; пакрыццё выдаткаў.

Грашовая к.

2. Ураўнаважанне, выраўноўванне ў арганізме парушаных функцый (спец.).

К. пароку сэрца.

|| прым. кампенсацы́йны, -ая, -ае (да 1 знач.) і кампенсато́рны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Кампенсацыйныя выплаты.

Кампенсаторныя здольнасці арганізма.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аддару́нак, ‑нка, м.

Аддзяка ў выглядзе падарунка. // перан. Аплата за працу. Сіратлівыя бабкі.. выглядам сваім як бы казалі: .. гэта ўсё, чым магла адплаціць за працу няшчодрая на аддарункі тутэйшая зямля. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штоме́сячны, ‑ая, ‑ае.

Які бывае, адбываецца, праводзіцца і пад. кожны месяц. Штомесячная аплата працы. □ Падтрымаць рэпутацыю Булая цяпер магло штомесячнае перавыкананне вытворчага плана. Шыцік. // Які выходзіць, выдаецца раз у месяц. Штомесячны часопіс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прагрэсі́ўка, ‑і, ДМ ‑сіўцы; Р мн. ‑сівак; ж.

Разм. Прагрэсіўная аплата за выкананне здзельнай работы звыш нормы. [Рабочы:] — Вось чаго я не магу зразумець? У яго пяты разрад, у Косці — другі, а прагрэсіўку дзеляць. Дзівак! Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праго́н, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. прагнаць (у 2 знач.).

2. Абгароджаная з двух бакоў дарога, па якой ганяюць жывёлу. Новае гумно адгарадзілі ад старога, выгарадзілі прагон да яго. Чорны. // Такая ж дарога без агароджы, выган. Прычыніў хлеў і пагнаў каня ў вуліцу, а адтуль на прагон. Галавач.

3. Палоса, доўгі ўчастак поля, сенажаці і пад., адведзены для работы аднаму чалавеку, звяну, брыгадзе.

4. звычайна мн. (праго́ны, ‑аў). Павёрстная аплата за праезд на паштовых, а таксама аплата казной праезду па чыгунцы афіцэраў і цывільных чыноўнікаў у дарэвалюцыйнай Расіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гадзі́нны в разн. знач. часово́й;

~нная апла́та — часова́я опла́та;

~нная ле́кцыя — часова́я ле́кция;

г. гра́фік — часово́й гра́фик;

г. по́яс — часово́й по́яс

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падаро́жны, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да падарожжа.

Падарожныя нататкі.

2. Які звязаны з дарогай (у 3 знач.), знаходзіцца ў дарозе.

Падарожныя людзі.

3. у знач. наз. падаро́жны, -ага, мн. -ыя, -ых, м.; падаро́жная, -ай, мн. -ыя, -ых, ж. (гл. падарожнік¹).

Падарожныя грошы (гіст.) — аплата за праезд на паштовых конях ці за праезд па чыгунцы афіцэраў і чыноўнікаў у Расіі ў 18—19 стст.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

часово́йI прил.

1. (к часы́) гадзі́ннікавы;

часово́й механи́зм гадзі́ннікавы механі́зм;

часова́я стре́лка гадзі́ннікавая стрэ́лка;

часовы́х дел ма́стер ма́йстар гадзі́ннікаў, гадзі́ннікавы ма́йстар;

2. (о времени) гадзі́нны, пагадзі́нны;

часова́я ле́кция гадзі́нная ле́кцыя;

часово́й гра́фик гадзі́нны (пагадзі́нны) гра́фік;

часова́я опла́та пагадзі́нная апла́та, апла́та ад гадзі́ны;

часово́й по́яс ча́савы по́яс.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расцэ́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. расцэньваць — расцаніць (у 1 знач.).

2. Р мн. ‑нак. Устаноўленая цана (за якія‑н. тавары), устаноўленая аплата (якой‑н. работы). Заніжаныя расцэнкі. Гарантаваныя расцэнкі. □ Ні стары, ні малы не верылі, што ім на расцяробе лініі «гэтулькі многа» будуць плаціць. Давялося паказаць расцэнкі. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Магары́ч, магары́ш ’пачастунак асобы, якая атрымала прыбытак ад здзелкі’ (Нас., ТСБМ, Шпіл., Растарг., ТС), ’барыш’ (Нас.), ’аплата слугам за год’ (Чач.), магары́чнік ’асоба, якая любіць піць на барышах’, ’зводнік’ (Нас.). Ст.-бел. могоричъ ’магарыч’ (1598 г.), могаричникъ (1539 г.). Рус. могоры́ч, магары́ч, арэнб. магара́ ’падарунак’, укр. могори́ч, могри́ч ’пачастунак’, ст.-рус. могорьць (1496 г.). Праз рус. мову запазычана з цюрк. < араб. maḫārij ’выдаткі’ (Гл. Корш, AfslPh, 9, 654; Бернекер, 2, 67; Фасмер, 2, 635; Булыка, Запазыч., 205). Насовіч (287) памылкова з літ. magariczy ’выпіўка пасля торгу’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)