загна́насць, ‑і, ж.

Стан загнанага; забітасць, прыніжанасць. Міхалка нясе ў сабе адбітак.. страшэннай беднасці, загнанасці і прыніжанасці. Барсток.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напластава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак., чаго.

1. Накласці пластамі.

2. Нарэзаць пластамі (спец.).

Н. рыбы для салення.

3. перан. Пакінуць які-н. адбітак за доўгі перыяд часу.

|| незак. напласто́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. напластава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грыф³, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Штэмпель з узорам чыйго-н. афіцыйнага подпісу, а таксама адбітак з гэтага штэмпеля.

2. Спецыяльны надпіс на кнігах і дакументах, які вызначае правілы карыстання імі.

Брашура з грыфам «На правах рукапісу».

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ксілагра́фія, ‑і, ж.

1. Гравіраванне на дрэве. Майстэрства ксілаграфіі.

2. Гравюра на дрэве, адбітак з такой гравюры. Калекцыя ксілаграфій.

[Ад грэч. xylon — дрэва і graphō — пішу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фотаты́пія, ‑і, ж.

1. У паліграфіі — спосаб плоскага друку са шкляной або металічнай пласціны.

2. Адбітак, атрыманы такім спосабам.

[Ад грэч. phos, phōtós — святло і týpos — адбітак.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

накла́сці, -ладу́, -ладзе́ш, -ладзе́; -ладзём, -ладзяце́, -ладу́ць; -ла́ў, -ла́ла; -ладзі́; -ла́дзены; зак.

1. што і чаго. Кладучы, напоўніць чым-н.

Н. воз дроў.

2. Замацаваць што-н. на частцы паверхні.

Н. павязку.

3. што на каго. Падвергнуць чаму-н. каго-н.; прызначыць што-н.

Н. спагнанне.

Н. штраф.

4. чаго. Развесці (пра агонь).

Н. агню.

5. перан., што. Пакінуць след, адбітак на кім-н.

Вайна наклала свой адбітак на жыццё вёскі.

6. Пабіць каго-н. (разм., груб.).

|| незак. наклада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і накла́дваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праяві́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -я́віцца; зак.

1. Выявіцца, стаць відавочным (пра якасці, уласцівасці).

У дзяўчынкі праявіліся музычныя здольнасці.

2. Стаць бачным пасля хімічнай апрацоўкі (пра адбітак на фатаграфічнай пласцінцы, плёнцы; спец.).

|| незак. праяўля́цца, -я́ецца.

|| наз. праяўле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

політыпа́ж, ‑а, м.

1. Уст. Адбітак гравюры на дрэве ў тэксце кнігі.

2. Спец. Клішэ для віньетак, канцовак і пад.

[Фр. polytypage.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фікса́ж, ‑у, м.

Хімічны раствор, у якім прамываюць пасля праяўлення фатаграфічную плёнку, пласцінку або адбітак з яе для замацавання відарыса.

[Фр. fixage.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штэ́мпельны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да штэмпеля; зроблены штэмпелем. Штэмпельны адбітак. // Які прызначаны, служыць для штэмпелявання. Штэмпельная падушка. Штэмпельны прэс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)