адстрэ́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Разм. Адарваць куляй, снарадам. Адстрэліць палец. □ Пры.. [Баніфацыю Скашынскім] была сястра.. Сястры гэтай ён, яшчэ будучы паручнікам, выпадкова адстрэліў нос. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

назрыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

1. Сарваць многа чаго‑н. Назрываць кветак.

2. Рэзкім рухам адарваць, сцягнуць вялікую колькасць чаго‑н. Вецер назрываў лісця.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вурва́лак ’кусок палена, цурбалак’ (дзярж., З нар. сл.; Нар. сл.). Ад вы́рвацьадарваць, аддзяліць’ з пераходам ы > у, гл. вы́рвалак ’вялікі кавалак’ (Бяльк.), або урва́ць ’захапіць, адарваць’; параўн. урвала́ ’жарт, каламбур’ (сакольск., Арх. Федар.), што адпавядае польск. kawał ’тс’ (і ’кусок, кавалак’). Параўн., аднак, бурва́лак ’палена і інш.’ (гл.), для якога ўказваюць літоўскую крыніцу (Арашонкава і інш., БЛ, 3, 36), і паралельныя формы гродз. ушва́лак і бушва́лак ’кусок палена’ (Цых., ад *шваліць?), брагін. ушва́рак ’тс’ (Шатал., ад шва́рнуць ’шпурнуць’?) і інш., адносна спарадычнай замены в на б у ізаляваных словах параўн. Машынскі, Kultura, 2, 2, 856, 884.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

наадкру́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

1. Адкруціць, адшрубаваць вялікую колькасць чаго‑н. Наадкручваць гаек.

2. Круцячы, адламаць, адарваць вялікую колькасць чаго‑н. Наадкручваць цыбулін з вянка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адшмата́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Неакуратна адарваць, ададраць, адрэзаць. Напіхаў я сабе банак у кішэні. Хлеба адшматаў добры кавалак і таксама пайшоў на сваё месца. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ададраць, аддзерці, адарваць; адлупіць (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

ада..., прыстаўка (гл. ад...).

Ужываецца замест «ад...»: а) перад двума і больш зычнымі, напрыклад: адабраць, адагнаць, адарваць, адаткнуць; б) перад зычным з наступным апострафам або мяккім знакам, напрыклад: адаб’ю, адап’ю, адалью.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адхапі́ць, -хаплю́, -хо́піш, -хо́піць; -хо́плены; зак.

1. што. Паспешліва адняць.

А. руку ад агню.

2. каго-што. Набыць, дастаць (пра што-н. добрае; разм.).

А. добры гарнітур.

3. што. Атрымаць, зарабіць (разм.).

А. вымову.

А. двойку.

4. што. З сілай адарваць, адрэзаць, адкусіць (разм.).

А. сякерай галіну.

|| незак. адхо́пліваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Мыла́ты ’бязрогі (карова)’, (чэрв., Нар. лекс.). Славен. miiliti ’абшчыпваць’, ’вырываць’, ’пасціся’, серб.-харв. омули- ти сеадарваць, адвязацца’, балг. шмуля ’абтрасае, абшчыпвае’. Стары балтызм. Параўн. літ. [mulas, smilias, лат. šmauls ’без рог’, а таксама літ. gumulą і kamuolys ’тс’ (Шульц, KZ, 40, 566; Бязлай, 2, 206 і 208).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абяскры́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.

Адарваць, адрэзаць крылы, пазбавіць магчымасці лётаць. // перан. Пазбавіць творчых сіл, натхнення. [Дзяжа:] Хто волю смеў маю знясіліць І дух мой вольны абяскрыліць І палажыць яму мяжу? Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)