падзя́ка, -і, ДМ -дзя́цы, мн. -і, -дзя́к, ж.
1. Пачуццё ўдзячнасці за што-н. добрае.
Выказаць падзяку.
Прыняць што-н. з падзякай.
2. Афіцыйнае выказванне высокай ацэнкі чыёй-н. працы, дзеянняў.
Аб’явіць падзяку ў загадзе.
Атрымаць падзяку ад дырэкцыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адмяні́ць, -мяню́, -ме́ніш, -ме́ніць; -ме́нены; зак., што.
Аб’явіць несапраўдным, паведаміць пра што-н., што не адбудзецца, не будзе ажыццяўляцца; скасаваць; ліквідаваць.
А. экскурсію.
А. пастанову.
А. прысуд.
А. хутары.
|| незак. адмяня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е і адме́ньваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. адме́на, -ы, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
укаці́ць, укачу́, уко́ціш, уко́ціць; уко́чаны; зак.
1. што ў што. Коцячы, упхнуць.
У. калёсы ў гумно.
2. перан., што каму. Зрабіць, учыніць што-н. непрыемнае (разм.).
У. вымову прагульшчыку (аб’явіць у загадзе).
3. Уехаць куды-н. (разм.).
У. у двор на кані.
|| незак. уко́чваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
галадо́ўка, ‑і, ДМ ‑доўцы; Р мн. ‑довак; ж.
1. Разм. Тое, што і галаданне. // Галодны час. Шчупак пасля доўгай зімовай галадоўкі робіцца асабліва пражэрлівым. Шашкоў.
2. Адмаўленне ад яды ў знак пратэсту. Аб’явіць галадоўку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ашальмава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак., каго.
Разм.
1. Беспадстаўна аб’явіць нягоднікам, шэльмай; зняславіць каго‑н. [Лабановіч:] — Не, брат Янка, нельга доўга заставацца на адным месцы, бо яно цябе заесць і ашальмуе. Няхай жыве вандроўніцтва! Колас.
2. Ашукаць, падмануць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэкламава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак. і незак., каго-што.
Аб’явіць (аб’яўляць) аб чым‑н., карыстаючыся сродкамі рэкламы. Будаўнічая кампанія рэкламавала продаж гатовых дамоў. Лынькоў. // Расхваліць (расхвальваў) з мэтай папулярнасці. — Гэта ўсё новы старшыня! — рэкламаваў свайго сябра Дрозд. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абвясці́ць, -вяшчу́, -ве́сціш, -ве́сціць; -ве́шчаны; зак., што.
1. Давесці да ўсеагульнага ведама.
А. парадак галасавання.
2. Афіцыйным актам устанавіць што-н., заявіць аб пачатку якога-н. дзеяння, становішча.
А. перамір’е.
3. Афіцыйна прызнаць каго-н. кім-, чым-н.
А. імператарам.
4. Урачыста аб’явіць, абнародаваць.
А. незалежнасць краіны.
|| незак. абвяшча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. абвяшчэ́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ша́хматы, -мат.
1. Гульня белымі і чорнымі фігурамі і пешкамі на дошцы ў 64 клеткі, якая заключаецца ў тым, што кожны з двух партнёраў імкнецца аб’явіць мат¹ каралю саперніка, а таксама адпаведны від спорту.
Гуляць у ш.
Першынство свету па шахматах.
2. Фігуры і пешкі для такой гульні.
Дарожныя ш.
|| прым. ша́хматны, -ая, -ае.
Ш. гурток.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ва́рвар, ‑а, м.
1. Гіст. пагард. Назва, якая давалася старажытнымі грэкамі і рымлянамі суседнім з імі народам, якія стаялі на ніжэйшай ступені культурнага развіцця.
2. Некультурны, неадукаваны чалавек. Каланізатарам было выгадна аб’явіць афрыканцаў «варварамі», каб абгрунтаваць сваю «цывілізатарскую» місію. «ЛіМ». // Жорсткі, бязлітасны чалавек. Фашысцкія варвары.
[Грэч. barbaros — не грэк, чужаземец.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
З’я́ва ’падзея, факт’. Укр. зʼя́ва ’тс’, польск. zjawa ’здань’, рэдк. ’з’яўленне’, в.-луж. zjaw ’з’ява’, славац. zjav ’тс’. Параўн. ц.-слав. изъꙗвити ’з’явіцца’, ст.-рус. изъявити ’выявіць, паказаць’, ’аб’явіць’. Бяссуфіксны наз. ад дзеяслова зʼяўляцца — зʼявіцца (< jьz‑javiti sę). Значэнне замацавана ў бел. мове, верагодна, пад укр. уплывам у XX ст. У рус., польск. іншае афармленне таго ж кораня: явление, zjawiśko. Параўн. аб’ява. Гл. ява.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)