ску́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

1. гл. скура.

2. Невялікая вырабленая шкура жывёлы (для пашыву шапак, каўняроў і пад.).

3. Верхняе покрыва, абалонка пладоў.

С. памідора.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сеткава́ты, ‑ая, ‑ае.

Зроблены з сеткі (у 1, 2 знач.); з’яўляецца сеткай. Сеткаваты чарпак. // З сеткай (у 2 знач.). Сеткаваты фільтр. // Які мае выгляд сеткі (у 1, 2 знач.); падобны на сетку. Сеткаваты ўзор.

•••

Сеткаватая абалонка — унутраная святлоадчувальная абалонка вока; сятчатка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

глазу́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да глазуры. Глазурная маса. // Зроблены з глазуры. Глазурная абалонка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

міэлі́навы, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да міэліну; які складаецца з міэліну. Міэлінавая абалонка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сінавія́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да сіновіі; з’яўляецца сіновіяй. Сінавіяльная абалонка. Сінавіяльная вадкасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скле́ра, ‑ы, ж.

Спец. Вонкавая цвёрдая бялковая абалонка вока, якая спераду пераходзіць у празрыстую рагавіцу.

[Ад грэч. sklērón — цвёрды.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рогово́й рагавы́;

рогово́й ка́мень мин. рагавы́ ка́мень;

рогова́я оболо́чка анат. рагава́я абало́нка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Блонь ’брушная плява’ (Нас.). Рус. блонаабалонка, паслед’. Параўн. ст.-бел. блонкаабалонка, плеўка’. Запазычанне з польск. błonaабалонка, плява, плеўка’. Фасмер, 1, 176. Гл. яшчэ бало́нкі (там і іншая літ-ра).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шалупі́на, -ы, ж.

1. Вонкавая мяккая прыродная абалонка (плода, бульбы і пад.); скурка.

Абдзерці шалупіну з бульбіны.

2. мн. -ы, -пін. Адходы пасля ачысткі пладоў, бульбы.

Збіраць шалупіны на корм свінням.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ка́псула, ‑ы, ж.

1. Тонкая абалонка або сумка, якая абвалаквае розныя органы, а таксама і паталагічныя ўтварэнні ў арганізме.

2. Абалонка для вадкіх або парашкападобных лякарстваў, якая прыгатаўляецца з крухмалу, жэлаціну і лёгка раствараецца ў арганізме.

3. Герметычная кабіна, камера. // Спускаемы касмічны апарат.

[Ад лац. capsula — каробачка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)