адсу́нуцца, ‑сунуся, ‑сунешся, ‑сунецца; зак.

1. Перамясціцца на нейкую адлегласць; пасунуцца. Світае... За кратамі, паміж веццем дзвюх бяроз, там, дзе быў месяц, які ўжо адсунуўся і паблек, палоссе перастала кланяцца, заціхла, чакаючы сонца. Брыль. // Размясціцца далей, аддаліцца. Бабуля адсунулася на самы край лаўкі, у цянёк пад ліпай, але і тут яе даставалі гарачыя прамені. Сіняўскі. // перан. Стаць менш значным, менш важным. Кожны думаў цяпер толькі аб тым, каб выратавацца і выжыць, а ўсё іншае адсунулася ўбок. Маўр.

2. Адчыніцца, адкрыцца, раскрыцца, адхінуцца. Шэрая тканіна адсунулася ад запечка, напялася, задрыжала, як на ветры, знікла. Пташнікаў. У гэты час загрукалі жалязякі, і дзверы адсунуліся. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ба́йка 1, байкі, ДМ байцы; Р мн. баек; ж.

1. Кароткі літаратурны твор алегарычнага зместу з павучальнай канцоўкай. Байка — суровы жанр, які вымагае тонкіх, а значыць і шырокіх абагульненняў. Пестрак. // Казка пераважна кароткага зместу. Папраўдзе кажучы, хлопчыку не так хацелася дапамагчы старому, як паслухаць яго байкі, якія вельмі складка ўмеў расказваць дзед Нупрэй. Шуцько.

2. часцей мн. (байкі́, баек); перан. Разм. Пустыя размовы, выдумкі. [Ларыса Фёдараўна:] — Давайце хутчэй садзіцца за стол. Андрэй з дарогі, а мы яго байкамі частуем. Мехаў. Праходзячы праз дзесятыя вусны, навіны перарабляліся ў бліскучыя байкі. Бядуля.

ба́йка 2, байкі, ДМ байцы; мн. няма; ж.

Мяккая, пераважна баваўняная тканіна з прыгладжаным ворсам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кашмір, кашамі́р тонкая мяккая шарсцяная, напаўшарсцяная або баваўняная тканіна’, кашміро́ўка ’кашміравая хустка’ (ТСБМ, Касп.). Рус. кашми́р, кашеми́р ’тс’, укр. кашеми́р, польск. kaszmir, kaszemir і г. д. У рус. мове. паводле Фасмера, 2, 215, вядома з часоў Гогаля: паводле Шанскага, 2, К, 105, першая фіксацыя ў рус. мове адносіцца да 1847 г. У польск. мове гэта лексема з’явілася раней; Слаўскі (2, 97) адзначае, што наогул слова вядома з XIX ст., але ў другой палавіне XVIII ст. выступаюць варыянты тыпу kaźmirekЛіндэ). kaźmirz (дасюль і рус. старое казими́ровый ’кашміравы’ праз польск. формы з італ. casimiro: гл. Фасмер, 2, 160). Ад назвы вобласці Кашмір у Індыі (ст.-інд. Kāçmiras). Гл. яшчэ Бернекер, 1, 496. Формы кашми́р, кашеми́р, паводле Фасмера, там жа, узяты з франц. cachemire

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плаце́нка ’палатно з фарбаваных нітак, вытканае ў рады’ (Нас.; гродз., Мат. АС), ’шарачак, саматканы матэрыял у палоску ці ў клетку’ (Яруш., Варл.), плацейка, плаценак, плуценко ’тс’ (Сцяц.; Сл. ПЗБ), ’(льняная тканіна для сукенак і спадніц’ (мядзв., Нар. сл.; маст., Сцяшк. Сл.), ’палатно ў 4 ніты; снавалася і ткалася фарбаванымі ніткамі, узорамі — клетачкай, прызначалася на хвальбоны’ (Жд. 3), плоценок ’льняная, даматканая спадніца’ (кам., Шатал.), плацінай ’тс’ (плешч., ДАБМ, камент., 934). З польск. plócienko ’тонкае, дарагое палатно, звычайна шаўковае’ (з XVI ст.), якое з płótno < пачаплю (гл.). З бел. мовы слова запазычана рус. гаворкамі: наўг., пск.: платёпко ’сукенка’, ’адзенне’, ’верхняя вопратка’, валаг. ’прадметы ніжняй бялізны’. Сюды ж плацянковы, тшценкавы ’баваўняны’ (Сцяшк. Сл.), ’парцяны, з тонкага даматканак палатна’ (Жд. 1, Нас., Сл. ПЗБ; навагр., карэліц., Жыв. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пліс1 ’баваўняная варсістая тканіна, падобная да аксаміту’ (ТСБМ; віц., Хрэст. дыял.), ’аксаміт’ (Бяльк.); укр. плис ’баваўняны аксаміт’, рус. наўг. тис ’тс’. З гал. pluis, ням. Pluss (XVII ст.), якія з лац. pilus ’волас’ (Карскі, Труды, 422; Фасмер, 3, 282; Васэрцыер, 174) < араб. belas ’шарсцяная матэрыя’. Сюды ж: плі́савы ’аксамітавы’ (рас., Шатал.), плі́саўка ’плюшавы жакет’ (дзятл., З нар. сл.), ’плюшавая куртка’ (калінк., Мат. Гом.).

Пліс2, плі́са, плі́ска ’шырокая стужка на падоле спадніцы’ (Бір.; Жд. 1; чырв., З нар. сл.), ’плісэ’ (капыл., Сл. ПЗБ), плі́сы ’фальбоны’ (смарг., Сл. ПЗБ), ’стужкі на спадніцы, прышытыя папярок’ (ТС). З польск. plisa ’тс’, якое з франц. plissé ’плісіроўка’, ’плісэ’, што з’яўляецца дзеепрыметнікам да plisser = plisować ’запрасоўваць фалды на тканіне’ (SWO, 1980, 581; Банькоўскі, 2, 610).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кро́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж.

1. След ад дакранання, уколу чым-н. вострым (кончыкам алоўка, іголкі і пад.); маленькая круглая плямка.

Тканіна ў кропкі.

2. Знак прыпынку (.), які аддзяляе сказы, а таксама ўжыв. пры скарочаным напісанні слоў, напрыклад: і пад., і інш.

К. з коскай (;).

Дзве кропкі, або двукроп’е (:).

Тры кропкі, або шматкроп’е (...).

3. Месца, пункт у сістэме, сетцы якіх-н. пунктаў, дзе размешчана што-н.

Гандлёвая к. (магазін, кіёск і пад.). Асвятляльная к.

4. у знач. вык. Досыць, канец (разм.).

Ідзі — і к..

Агнявая кропка — кулямёт, мінамёт, дот і пад., размешчаныя на агнявой пазіцыі.

Біць у адну кропку — накіроўваць свае дзеянні на што-н. адно.

Кропка ў кропку (разм.) — якраз, дакладна.

Папасці ў самую кропку (разм.) — якраз так, як трэба.

Ставіць кропкі над «і» — удакладняць, высвятляць, не пакідаючы нічога недаказанага.

|| прым. кро́пкавы, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ска́церць ‘абрус’ (Тарн., Бяльк., Сцяшк.; лудз., Сл. ПЗБ; ДАБМ, камент., 925–929), ска́церка, скацёрка, ска́церсць, ска́цер (Нас., Касп., Бяльк., ЛП, Пятк. 1, Рам. 5, Шатал., Ян., Юрч., Ян., Янк. Мат., Жд. 2, Сцяшк., Мат. Маг., ДАБМ, там жа). Спрадвечнасць слова ў беларускай мове бясспрэчная (ДАБМ, к. 325), але ў частцы гаворак, відаць, сучаснае пранікненне з рускай, параўн. “…скацер, а даўней абрус” (Сл. ПЗБ, 4, 443). Рус. ска́терть, ска́терка, скатёрка, стараж.-рус. скатерть (XII ст.). Звычайна тлумачыцца з усх.-слав. *дъскатьрть, ад *дъска ‘стол’ (гл. дошка) і тьрть < *terti ‘церці, адкуль пасля падзення рэдукаваных і спрашчэння групы зычных атрымалася сучасная форма (Міклашыч, 353; Бернекер, 1, 246; Праабражэнскі, 2, 255; Фасмер, 3, 635), або як запазычанне з нова-в.-ням. дыял. Scheter, с.-в.-ням. schëtter, schëter ‘тонкая баваўняная тканіна’; гл. Брандт, РФВ, 22, 114.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́рч ’шкода; псаванне’, м. р. або ж. р. (ТС; петрык., Мат. Гом.; Юрч. Вытв.), порча ’тс’ (беласт., Сл. ПЗБ; ТС). Укр. порча, рус. порча ’тс’ выводзяць з cnopmümu, портить ’псаваць’ (ЕСУМ, 4, 533; Фасмер, 3, 337), сюды ж польск. parcieć ’сохнуць, вянуць (пра садавіну і гародніну)’ і ’прарастаць у вільгаці і цяпле’, што дазваляе рэканструяваць прасл. *рыііʼti ’псаваць’. Сувязь з пароць (гл.) (Міклашыч, 243; Фасмер, 4, 335) непрымальная. Імаверна, роднаснае да прэлы, спёрты, заперці, запор (гл.). Параўн. ст.-рус. прытоіш ’патраціць, не захаваць’, славен. priШ ’пакаваць’. Сной (512) звязвае апошняе з порттканіна, перавязь’ (гл. порт2). Параўн. таксама літ. pursti ’гніць’, piirtiti ’трасці, боўтаць’, pereti ’выседжваць птушанят’. Корань захаваўся ў *za‑pbH‑ъkъ, параўн. укр. запорток, польск. zapartek ’яйка-баўтун’, ’тухлае, сапсаванае яйка’, параўн. рус. испорченное (яйцо); адсюль першаснае значэнне ’тое, што сапрэла, сапсавалася ў закрытай прасторы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шэрсць, ‑і, ж.

1. Валасяное покрыва жывёл. Вепр ляжаў на баку, па ягонай мокрай бурай шэрсці поўз дымок. Самуйлёнак. Звер гэты быў незвычайнай велічыні .. Масці ён быў шэрай, шэрсць меў кудлатую і доўгую. Колас. // Валасы на твары, целе чалавека. — Дык што ж гэта?.. — закратаў мяккімі, даўгімі вусамі старшыня і пацёр шэрсць даўно нябрытай барады. Нікановіч.

2. Састрыжанае, вычасанае такое валасяное покрыва жывёл (авечак, коз і пад.). [Гаспадар] добра ведаў, колькі можна ўзяць за карову або за пуд шэрсці ці фунт масла. Чорны.

3. Пража, ніткі з такога валакна. — А якая якасць шэрсці для мінскага трыко? — пытаецца маладзенькая стаханаўка, разглядаючы пражу. «Полымя».

4. Тканіна з такой пражы. Касцюм з шэрсці. // Разм. Адзенне, пашытае з такой тканіны.

•••

Гладзіць па шэрсці гл. гладзіць.

Гладзіць супраць шэрсці гл. гладзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тка́лля ’ткачыха’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Касп., Варл.; мсцісл., Жыв. сл.; Клім.), тка́лья ’тс’, тка́ля ’тс’ (Сл. ПЗБ, Сл. Брэс., Шатал., Жд. 1), тка́лья, тка́йля ’тс’ (паст., Сл. ПЗБ), тка́льня ’тс’ (Сл. ПЗБ, Мат. Гом., Жд. 1; брасл., паст., валож., навагр., ЛА, 4), ст.-бел. ткалля ’тс’ (БЛ, 46, 53), сюды ж тка́льніца ’тс’ (Сл. ПЗБ, Уладз., ТС, Мат. Гом.), тка́нніца ’тс’ (Сцяц. Сл.; дзісн., Нар. сл.; мсцісл., Жыв. сл.; Мат. Гом.), тка́ніца, тка́ныця ’тс’ (Сл. ПЗБ). Параўн. укр. тка́ля, рус. дыял. тка́лья, старое чэш. tkadlí (< tkadlé, Сяткоўскі, Słow. nazwy, 117), серб.-харв. тка̀ља. Прасл. *tъkadlьja ’тс’ выводзяць з формы м. р. *tъkadlьcь ’ткач’ (Сяткоўскі, там жа, 115); паводле Трубачова (Ремесл. терм., 118), форма м. р. другасная, утвораная як адпаведнік першапачатковаму назоўніку ж. р. з асновай на ‑i: *tъkadli, вытворнай ад *tъkadloтканіна; тое, што ткуць’. Іншыя формы — у выніку дысіміляцыі або метатэзы ў канцы слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)