Прывы́кнуць, прывыка́ць ’набыць прывычку; прывучыцца; асвоіцца’ (Бяльк., ТСБМ). Працягвае ст.-бел. привыкнути, привыкати, якое ад выкнути, гл. вы́кнуць (< прасл. *vyknǫti); сюды ж прывы́чка ’схільнасць, манера паводзін, звычай’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пры́жкі ’які здольны скакаць’ (ТС). Да пры́гаць (гл.); сюды ж вытворнае ад яго пры́жыць ’спружыніць’ (там жа), хаця адносіны паміж імі могуць быць і адваротнымі (што, праўда, не падаецца абавязковым).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ло-ло, ло‑лам, ло‑лым — прыпеў у песнях на канцы страфы (Федар. 7). Гукапераймальнае. Да ла-ла-ла (гл.). Сюды ж алалым — аб валачобніках (Шпіл., Нас.). Гл. таксама лалоўнікі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ляпе́нь ’праснак’ (Гарэц., шкл., Мат. Маг.), ля́пінь (Нік., Оч. 1, Шн. 3), чэш. lepeň, серб.-харв. лѐпиња ’тс’. Да ляпі́ць (гл.). Сюды ж пераноснае ляпе́нь ’няздатная, нязграбная асоба’ (Юрч. Вытв.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Няго́ж ’а як жа, так, напэўна’ (віц., Хрэст. дыял.), сюды ж аняго́ж ’так’, аня́‑ж ’а як жа’ (віц., Мат.). Гл. няго́, семантыку добра тлумачыць няго́‑не ’тс’ (Др.-Падб.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Няўця́м (ніўцям) ’незразумела, не ў галаве’ (Сл. ПЗБ, КСП), неўцямкі́ ’тс’ (ТС), сюды ж няўцямна ’бессэнсоўна’ (Сцяшк. Сл.), неўпрыцям (не въ прицямъ) ’незаўважальна; не прыпамінаецца’ (Нас.). Да уця́міць, ця́міць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паступова 1 ’паволі, патроху’ (КЭС, лаг.; Бяльк.). Укр. поступово ’тс’. Да паступовы < поступ (гл.). Сюды ж паступовасць ’павольны рух наперад’ (ТСБМ, Бяльк.).
Паступова 2 ’прагрэсіўна’ (Гарэц.). З польск. postępowy ’прагрэсіўны’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паўшарке́ ’збруя на тулаве каня’ (гродз., Сцяшк. Сл.). Да паў- і шоры (гл.). Сюды ж паўшоры, паўшоркі ’шлеі ў вупражы’ (шальч., смарг., Сл. ПЗБ; Шат.). Параўн. таксама польск. półszorek ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перажы́гаць ’імгненна абгледзіць у розных месцах’ (Нас.). Да пера- і жыг (гл.). Сюды ж перажы́гнуць ’хутка, імгненна пераскочыць вялікую адлегласць’ (Нас.), утворанае, аднак, пры ад’ідэацыі бел. перажыргнуць, пеража́ргаць < перажарга́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Вы́баўкнуць, вы́бовкнуты ’вынырнуць’ (пін., Нар. лекс.). Да бо́ўкнуць ’упасці ў ваду’; сюды ж, відаць, і драгіч. вы́бовчаный ’выпучаны’, якое Клімчук (Бел.-укр. ізал.) звязвае з карп. бовчь ’паглыбленне ў рацэ’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)