бу́лькат, ‑у, М ‑наце, м.

Гукі, якія ўтвараюцца пры кіпенні, пераліванні або цячэнні вады. Вада.. [з жолаба] ліецца невялічкім раўчуком і з вясёлым звонкім булькатам падае ў рэчку. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вальнаду́мства, ‑а, н.

Крытычныя або негатыўныя адносіны да пануючых палітычных, рэлігійных поглядаў, ладу. Праяўленнем вальнадумства, перадавых поглядаў Скарыны было выданне ім «Бібліі» на жывой народнай мове. Алексютовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вараку́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Сінягорлая птушка атрада вераб’іных, сустракаецца ў невялікай колькасці пераважна ў сырых месцах, зарослых хмызняком або дробным лісцевым лесам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лабрадары́т, ‑у, М ‑рыце, м.

Чорная або цёмна-шэрая горная парода, якая складаецца пераважна з лабрадору (выкарыстоўваецца для розных вырабаў і ўпрыгожвання будынкаў). Абеліск з чорнага лабрадарыту.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лядзя́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Абл. Дошка або скрынка з абледзянелым дном для катання зімой з горак. На санках, лядзянках — Грамадка дзяцей. Журба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ме́днік, ‑а, м.

Рабочы, які займаецца вырабам або рамонтам медных рэчаў. Майстроў на гэтай цукроўні было пяць, усе беларусы: майстра-механік, каваль, слесар, меднік і сталяр. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

металагра́фія, ‑і, ж.

1. Навука, якая займаецца вывучэннем структуры і фізічных уласцівасцей металаў і сплаваў.

2. Спец. Друкаванне з гравіраваных або траўленых металічных форм з паглыбленым рысункам.

[Ад грэч. metallon — метал і graphō — пішу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

до́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дна (у 1 знач.). Проба доннага грунту. // Які жыве або які знаходзіцца на дне. Донны лёд. Донная рыба. Донныя травы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дубальто́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Які складаецца з двух аднародных або падобных прадметаў, частак; падвойны. Дубальтовыя рамы. Дубальтовыя дзверы.

2. З двума стваламі (пра зброю). Дубальтовая стрэльба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кантрама́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Талон або другі ўмоўны знак, які замяняе білет пры ўваходзе ў тэатр, цырк і інш. Прайсці па кантрамарцы.

[Фр. contremarque.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)