Паця́цца ’падацца назад’ (валож., Сл. ПЗБ), ’хутка пабегчы’ (ашм., Сцяшк. Сл.). Няясна. Магчыма, у выніку кантамінацыі дзеяслова цяць ’моцна, хуткім рухам ударыць’ і дзеяслова падацца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лапану́ць ’пабегчы, ірвануць, паспяшацца’ (карэліц., Нар. сл.) — балтызм. Параўн. літ. lapanóti ’бегчы’, lapéntiхутка ісці, бегчы’. Канец слова ‑нуць на беларускай глебе атрымаў значэнне імгненнасці дзеяння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лапатэра (зневаж.) ’лапатуха, гаваркая жанчына’ (Мат. Гом.). Да лапаталіхутка гаварыць’. Суф. ‑эра з’яўляецца, відавочна, працягам такога ж экспрэсіўнага прасл. суф. -era (Слаўскі, SP, 2, 24).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паўдня́ 1, м.

Палавіна дня. Цэлага паўдня прайшло на ўсю гэту беганіну. Лобан. Яшчэ раз пакратаў [Зіновій Цімафеевіч] бочку, адступіў крокі на два назад, агледзеў усю гаспадарку, што вырасла тут за паўдня. Нядзведскі.

паўдня́ 2, н.

Тое, што і поўдзень ​2. Ужо хутка паўдня, а зямля яшчэ зусім не нагрэлася. Ваданосаў. Было паўдня. Хутка з поля прыйшла маці Андрэя Паўліна Сямёнаўна, рослая жанчына, гадоў пяцідзесяці пяці. Дуброўскі. Пад паўдня назаўтра ўехаў палявод з кавалём у Вязавічы. Калюга.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адваражы́ць, ‑ражу, ‑рожыш, ‑рожыць; зак., што.

Паводле ўяўленняў забабонных людзей — варажбой зняць чары з каго‑н. / у перан. ужыв. Яны [ударныя брыгады] хутка прыдуць, Вогнішчы разложаць, Да канца балота З багны адварожаць. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзю́бнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. Аднакр. да дзюбаць.

2. Разм. Выпіць віна, гарэлкі і пад. Наслухаўся, відаць, немец .. навін і з радасці, што хутка паедзе дамоў, дзюбнуў шнапсу. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыручы́цца, ‑ручуся, ‑ручышся, ‑ручыцца; зак.

1. Стаць ручным, прывыкнуць да каго‑, чаго‑н. Алень хутка прыручыўся. □ Прыручыўся [заяц], стаў дваровы, У шкоду больш не пабяжыць. Калачынскі.

2. перан. Разм. Стаць даверлівым, паслухмяным.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пстрыку́н, ‑а, м.

Разм.

1. Пра легкадумнага маладога чалавека. [Максім:] А гэты пстрыкун (паказвае на Леаніда) — хутка выйдзе за доктара. Чорны.

2. Разм. іран. Пра чалавека, які злуецца, фыркае, выказвае сваю незадаволенасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раёўня, ‑і; Р мн. раёвень; ж.

Абцягнутая тканінай лубянка, у якую збіраюць пчаліны рой для перасадкі ў новы вулей. [Бацька] узяў дымар, раёўню і хутка пайшоў, крыху прыпадаючы на левую нагу. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няздо́льнасць, ‑і, ж.

Адсутнасць здольнасці, умення рабіць што‑н. [Бруно] пратрымаўся ў шэфах нядоўгі час і хутка быў вызвалены ад гэтых абавязкаў з прычыны яго поўнай няздольнасці наладзіць як след работу. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)