Лапатэра (зневаж.) ’лапатуха, гаваркая жанчына’ (Мат. Гом.). Да лапаталі ’хутка гаварыць’. Суф. ‑эра з’яўляецца, відавочна, працягам такога ж экспрэсіўнага прасл. суф. -era (Слаўскі, SP, 2, 24).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)