Дуэт ’дуэт’ (БРС). Рус. дуэ́т, укр. дуе́т. Першакрыніцай з’яўляецца італ. duetto ’тс’. Запазычанне адбылося, магчыма, праз пасрэдніцтва ням. Duett ’тс’ (< італ.). Гл. Фасмер, 1, 557.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дыск ’дыск’ (БРС). Рус. диск, укр. диск. Запазычанне з франц. disque ’тс’ (< лац. discus < грэч.). Гл. Фасмер, 1, 515; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 128.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дыхто́ўны ’моцны (пра матэрыял)’ (Нас.), дыхтоўны (БРС). Паводле Кюнэ (Poln., 52), запазычанне з польск. dychtowy ’тс’ (< ням. dicht). Параўн. Брукнер, 106. Гл. яшчэ ды́хта, ды́кта.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ры́галь ’падваліна пад падлогай’ (бяроз., Нар. сл.). Няясна. Верагодней за ўсё гэта запазычанне з ням. Riegel ’засаўка, запор, замок’, як і некаторыя іншыя будаўнічыя тэрміны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сажо́нкі ’стыль плавання з папераменным выкідваннем уперад то адной, то другой рукі’ (ТСБМ). Рус. сажо́нки ’тс’. Да сягаць, сажень (гл.). Магчыма, вуснае запазычанне з рускай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

І́мпарт ’увоз у якую-н. краіну тавараў з-за мяжы’ (ТСБМ). Запазычанне з англ. import праз рус. мову ў XX ст. (Шанскі, 2, I, 60).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бэ́лька (БРС, Мядзв., Яруш., Шат., Касп., Бяльк., Бесар., Сцяшк. МГ, Лысенка, ССП, Інстр. I). Укр. дыял. бе́лька. Запазычанне з польск. belka ’тс’ (< ням., гл. Брукнер, 20).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бязме́н. Рус. безме́н, укр. бе́змін, польск. bezmian. Няяснае слова. Хутчэй за ўсё запазычаннечув. або араб.-тур.). Агляд шматлікіх версій у Фасмера, 1, 144–145.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бізо́н. Рус. бизо́н, укр. бізо́н. Запазычанне з франц. bison (< с.-лац. bison < грэч. βίσων або ст.-в.-ням. wisent). Фасмер, 1, 165; Шанскі, 1, Б, 117.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Біле́т. Рус. биле́т, укр. біле́т. Запазычанне з франц. billet (магчыма, праз польск. bilet або ням. Billett). Праабражэнскі, 1, 25; Фасмер, 1, 165; Шанскі, 1, Б, 118.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)