пляска́цца 1, пляшчуся, плешчашся, плешчацца; незак.
1. Рухаючыся, удараючыся аб што‑н., рабіць шум, пляск (пра вадкасць). Вакол урачыстая цішыня і спакой. Павольна плешчацца аб каменне вада. С. Александровіч.
2. Рухаючыся ў вадзе, рабіць шум, пляск; плюхацца. Рыбы пляскаліся, падскокваючы над вадою. «Маладосць». // Абліваць сябе або адзін аднаго вадой. Да ракі, да чыстае затокі Бег асілак лёгка перад ёй [Марынай], І вадой пляскаліся, як дзеці. Бялевіч.
пляска́цца 2, плешчацца; незак.
Зал. да пляскаць 2.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пры́зба, ‑ы, ж.
Невысокі, звычайна земляны насып уздоўж сцяны хаты, зроблены для ўцяплення памяшкання. Вакол усёй хаты насыпана прызба... Ды не абы якая прызба. Гады са два назад мы з бацькам паехалі на Рагазінку на балота — там расла лаза, насеклі яе добры воз і аплялі невысокім плоцікам прызбу. Сабаленка. Збіраліся [сяляне] пасядзець то на вячорках, то на прызбах, каб і пажартаваць і паплакаць. Скрыган. Выйдзе стары Базыль на вуліцу і сядзе на прызбе. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хо́раша,
1. Прысл. да харошы (у 1 знач.).
2. безас. у знач. вык. Пра прыемныя абставіны. Як прыемна пахне збожжа! А вакол — спакойна! Эх, як слаўна, як прыгожа, Хораша, прыстойна! Колас. Хораша ў чэрвеньскім лесе! Мележ.
3. безас. у знач. вык., каму. Пра пачуццё ўнутранага задавальнення, зведанага кім‑н. Хораша сэрцу ў прасторах-вышынях, Хораша ў садзе сваім салаўю! Лось. Твар старой хвілінку заспакоены: ёй хораша, што нават і Федзька, інжынер, з Брэста прыехаў. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шмы́гаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.
1. Хутка, жвава хадзіць, рухацца, перамяшчацца каля каго‑, чаго‑н., паміж кім‑, чым‑н. Шмыгала сарока Па садах і парках, Збірала навокал Навіны пляткарка. Калачынскі. Між дарослых шмыгалі дзеці — гулялі ў квача, бегалі па прасторнай зале вакол пышнай пальмы. Шыловіч. На вуліцы мітусіліся людзі, шмыгалі ў розныя бакі аўтамашыны. Пянкрат.
2. чым. Тое, што і шморгаць (у 4 знач.). Паўлік шмыгаў носам і аж затойваў дух. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эква́тар, ‑а, м.
Уяўная лінія, якая праходзіць вакол зямнога шэра на роўнай адлегласці ад абодвух полюсаў і падзяляе зямны шар (ці нябесную сферу) на Паўночнае і Паўднёвае паўшар’і. Грае май, Пояс сонечны выткаўшы За экватар даўжэй. Калачынскі. // Прылеглая да гэтай лініі мясцовасць.
•••
Магнітны экватар — лінія, якая злучае ўсе пункты Зямлі, дзе нахіленне роўна нулю.
Нябесны экватар — вялікі круг нябеснай сферы, які падзяляе яе на два паўшар’і, усе кропкі якога адыходзяць ад полюсаў свету на 90°.
[Лац. aequator ад aequus — роўны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Астрамок ’невялікі воз (сена)’ (Гарэц., Касп.), астро́мак ’невялікі воз сена, ахапак сена’ (Нас., Гарэц.). Рус. дыял. остро́мок, острё́мок, остра́мок ’тс’, остра́мок доўгі шост у стагу сена’, укр. острямок, настрямок ’невялікі воз сена’, ст.-рус. острамок ’ахапак сена’ (1537). Параўн. настра́мак, стромак ’невялікі воз сена’ (Нас.). Фасмер (3, 166) звязвае з чэш. strom ’ствол, дрэва’, лічыць, што астромак ’сена вакол «строма», г. зн. шаста’. Таксама Безлай, Eseji, 118. Праабражэнскі, 2, 396: да стромкі ’такі, што імкнецца ўверх’, — г. зн. да стремиться. Сувязь з стромка адзначаў ужо Насовіч. Параўн. яшчэ дыял. настраміць ’накалоць’, укр. (у)стромити ’ўваткнуць, усунуць’. Выклікае цяжкасці тлумачэнне розных галосных пад націскам. Няясна. Гл. стромка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Прэ́сленка, прэслёнка, прэслён ’каменьчык з дзірачкай з гліністага сланца (выкарыстоўваўся як лекавы сродак, талісман або прадмет для чаравання)’ (ТС). Рус. паўн. креслень ’металічнае колца, глінянае або выразанае з чарапка, якое надзявала на верацяно для ўзмацнення яго вярчэння’, польск. pręślin, prześlik, в.⇉-луж. prasleń, чэш. preslen, славац. pras leń, дыял. prašilk, praceť, prašei, prac lik, серб.-харв. pršljen, славен. preslen, балг. прегилен ’тс’. Прасл. *pręs!enъ (гл. праслён), дэрыват ад *prę(d)slo, г.⇉зн. ’кружок вакол верацяна (для прадзення)’. Гл. Машынскі, Kultura, 1, 306; Трубачоў, Ремесл. терм., 94–95; Махэк₂, 491; БЕР, 5, 687–688. Параўн. таксама археалагічныя тэрміны ли/α, прасёлка, прасельца (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ашукаць, абмануць, абманіць, падмануць, абдурыць, паддурыць, правесці, падвесці, абвесці, звесці, абысці, схітраваць, схітрыць, абхітрыць, перахітрыць, аблічыць, абважыць; абгуляць, падседзець, скруціць, абкруціць, аблытаць, апутаць, нагрэць, абалваніць, абжуліць, зжульнічаць, ачмурыць, ачмуціць (разм.) □ увесці ў зман, абвесці вакол пальца, абкруціць вакол пальца, падвесці пад манастыр, пусціць пыл у вочы, пусціць пылу ў вочы, абуць у лапці
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
агле́дзецца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; заг. агледзься; зак.
1. Паглядзець вакол сябе, па баках. [Настаўнік] зняў акуляры, па прывычцы працёр іх хусцінкай, адвёў і агледзеўся навокал. Даніленка.
2. Звыкнуцца, асвойтацца з новымі абставінамі. Не паспелі агледзецца [дзеці] — дзяжурны абвясціў канец перапынку, пара было збірацца ў дарогу. Пальчэўскі.
3. Хапіцца, апамятацца; заўважыць што‑н. Пакуль людзі агледзеліся, Сымон уцёк. Бядуля. Злосная Валя ўвайшла ў Любіну кватэра, не думаючы, і толькі там агледзелася, што яе акружае. Чорны.
•••
Не паспець агледзецца, як... гл. паспець.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абне́сці, ‑нясу, ‑нясеш, ‑нясе; ‑нясём, ‑несяце; пр. абнёс, ‑несла і ‑нясла, ‑нясло; заг. абнясі; зак., каго-што.
1. Пранесці што‑н. вакол чаго‑н. Свянцоным хлебам, соллю і вадой Абнесла навакол яе [каровы] тры разы. Купала.
2. Абгарадзіць, акружыць сцяною і пад. Моцны, з ацярэбленага ядлоўцу пляцень, якім Несцер абнёс сад незадоўга перад вайной, быў месцамі спалены. Кулакоўскі.
3. Абходзячы, надзяліць, абдарыць усіх, кожнага. Абнесці гасцей прысмакамі.
4. Надзяляючы чым‑н. усіх, прамінуць каго‑н. Абнесці чаркай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)