заўсёдны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і заўсёдашні. Наперакор звычаю, .. [Івану] не прысніўся яго заўсёдны, пакутны сон. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зба́ўца, ‑ы, м.

Тое, што і збавіцель. [Лорд] расчуліўся.., калі павінен быў развітацца з сваімі збаўцамі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лята́ючы,

1. ‑ая, ‑ае. Тое, што і лятучы (у 1 знач.).

2. Дзеепрысл. незак. да лятаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маяра́цтва, ‑а, н.

1. Права на валоданне маяратам (у 2 знач.).

2. Тое, што і маярат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ме́нець, ‑ее; незак.

Разм. Тое, што і меншаць. Самых цяжкіх эвакуіравалі. А раненых не менела. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзе́рці, дзяру, дзярэш, дзярэ; дзяром, дзераце; пр. дзёр, дзерла; незак., каго-што.

Тое, што і драць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзіва́члівы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і дзівакаваты. Раптам некаму прыйшла ў галаву гуллівая, дзівачлівая думка. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзюра́ль, ‑ю, м.

Тое, што і дуралюмін. [Лакціёнаў] пагладзіў рукой пагнуты дзюраль і нутр[о] яго пахаладзела. Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карча́к, ‑а, м.

Абл. Тое, што і корч (у 1 знач.). Міхаль спаткнуўся аб карчак. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жарабе́ц, ‑бца, м.

Разм. Тое, што і жарабок. Павел адвязаў жарабца і вывеў на двор. Кулакоўскі.