Пустагало́вак ’бесталковы чалавек’ (Жд. 2). Ад пустагало́вы (гл. пусты́: пуста́я галава́), аформлена па прадуктыўнай мадэлі на ‑ак, параўн. пустаду́мак ’неразумны чалавек’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Путры́ш ’шворан’ (слонім., Сл. ПЗБ). Няясна; як тэхнічная дэталь хутчэй за ўсё запазычана з нямецкай, параўн. с.-в.-ням. puterich ’шланг’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разбіва́нка ’амлет’ (лід., Сл. ПЗБ). Утворана ад разбіва́ць (пад увагу узяты спосаб прыгатавання ежы) з дапамогай суфікса ‑анк‑а, як се́чанка ’шаткаваная капуста’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Траі́ ’тры’ (ваўк., Сл. ПЗБ). Балтызм, параўн. літ. trejì ’трое’. Сюды ж траёх ’трое’ (шальч., Сл. ПЗБ) пад уплывам трох, польск. trzech ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ёўкнуць ’шуснуць, праваліцца пад лёд, у «акно» на балоце, на дрыгве’ (Янк. II). Ці да ёкнуць (гл.)? У такім разе незразумелым застаецца ў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

грэ́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Прыстасаванне для штучнага абагравання каго‑, чаго‑н. уздзеяннем гарачай вады, электрычнасці і пад. Рызінавая грэлка. Прыкласці грэлку да ног.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ба́йкавы, ‑ая, ‑ае.

Які вырабляе байку ​2. Байкавая вытворчасць. // Зроблены з байкі ​2. Пры сцяне пад акном, якое выходзіла ў сад, стаяў жалезны ложак, накрыты байкавай коўдрай. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бегані́на, ‑ы, ж.

Разм.

1. Дзеянне паводле дзеясл. бегаць (у 1 знач.).

2. Сумятня, неразбярыха. На вуліцы ўшчыналася такая беганіна, што ад яе хацелася пад зямлю схавацца. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

газо́н, ‑а, м.

Пляцоўка ў садзе, скверы, перад домам і пад., засеяная травой, засаджаная кветкамі. Сад у нас харошы: На газонах Мак чырвоны, Ружы і гарошак. А. Александровіч.

[Фр. gazon.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гарбузо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да гарбуза. Гарбувовыя семечкі.

2. у знач. наз. гарбузо́выя, ‑ых. Сямейства двухдольных раслін, да якога адносяцца гарбуз, кавун, дыня і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)