пе́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

1. Найменш каштоўная па значэнні фігура ў шахматнай гульні.

2. перан. Пра малазначнага і несамастойнага ў сваіх дзеяннях чалавека.

|| памянш. пе́шачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 знач.).

|| прым. пе́шачны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пуцяво́дны, -ая, -ае.

У выразах:

1) пуцяводная зорка

а) зорка, якая ўказвае напрамак дарогі;

б) перан. пра таго, хто вызначае чый-н. жыццёвы шлях, развіццё дзейнасці (кніжн.).

Ён быў не толькі братам, а і пуцяводнай зоркай усё жыццё;

2) пуцяводная ніць (кніжн.) — тое, што дапамагае знайсці правільны шлях, рашэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рабы́, -а́я, -о́е.

1. Не адной масці, не аднаго колеру, з плямамі; пярэсты.

Рабая карова.

Рабая тканіна.

2. 3 рабаціннем.

Р. твар.

3.З рабізной, дробным хваляваннем на паверхні вады.

Абое рабое (разм.) — пра людзей, падобных у чым-н. адзін да аднаго (звычайна па якіх-н. адмоўных якасцях).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разбінтава́цца, -ту́юся, -ту́ешся, -ту́ецца; -ту́йся; зак.

1. Зняць з сябе бінт.

Ранены разбінтаваўся.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разматацца, развязацца (пра бінт, павязку і пад.).

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Вызваліцца ад бінту, павязкі і пад. (разм.).

Палец разбінтаваўся.

|| незак. разбінто́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трыва́лы, -ая, -ае.

1. Устойлівы, моцны, які з цяжкасцю паддаецца разбурэнню, надзейны.

Трывалая апора.

Т. будынак.

2. перан. Вынослівы, стойкі, цярплівы.

Т. чалавек.

Т. характар.

3. Які не мяняецца, надзейны, устойлівы.

Т. мір.

Трывалая эканамічная аснова.

4. Пра яду: сытны, пажыўны (разм.).

Т. абед.

|| наз. трыва́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

урадзі́цца, ураджу́ся, уро́дзішся, уро́дзіцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра плады, злакавыя расліны і пад.: вырасці, паспець.

Добры авёс урадзіўся.

2. якім і ў каго. Аказацца з якімі-н. якасцямі, асаблівасцямі ад нараджэння; нарадзіцца падобным на каго-н. (разм.).

Такім ён ужо ўрадзіўся.

У. ў бацьку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

часа́ць², чашу́, чэ́шаш, чэ́ша; чэ́шам, чэ́шаце, чэ́шуць; чашы́; часа́ны; незак., што.

Сякерай апрацоўваць дрэва.

Ч. бярвенне.

Ч. розныя фігуркі з дрэва.

Хоць кол на галаве чашы каму (разм., неадабр.) — пра ўпартага чалавека, які не паддаецца ўгаворам.

Часаць языком (разм., неадабр.) — гаварыць абы-што, пляткарыць.

|| наз. часа́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эліксі́р, -у, м.

1. Выцяжка з раслін або моцны настой на спірце, кіслотах і пад., ужыв. ў медыцыне, касметыцы.

Рамонкавы э.

2. перан. Пра тое, што бадзёрыць, дае тонус жыццю.

Узбадзёрыцца эліксірам.

Эліксір жыцця — чарадзейны напітак, які імкнуліся атрымаць алхімікі для таго, каб захаваць маладосць.

|| прым. эліксі́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

*Лыкава́ты, лыкова́тый ’нятлусты (пра сала, мяса)’ (лун., Шатал.). Да лы́ка1. Матывацыя: ’валакністы, жылісты, падобны цвёрдасцю да лыка’, як тураў. лыкова́ты ’мачалісты’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лыхпра беганіну (мсцісл., Нар. лекс.), лы́хъць, лы́хтъць ’хадзіць’ (полац., там жа), лы́хаць ’шнырыць’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Да ла́хаць1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)