я́слі, -яў.
1. Кармушка для жывёлы ў выглядзе вузкай унізе скрынкі ці рашоткі, нахільна прымацаванай да сцяны.
2. Выхаваўчая ўстанова для самых маленькіх дзяцей, дзе яны знаходзяцца ў час працы бацькоў.
Дзіцячыя я.
Адвесці дзіця ў я.
|| прым. я́сельны, -ая, -ае.
Я. ўзрост (да трох гадоў).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Пераблукуня́цца ’паблукаць, пашвэндацца’ (Нас.), піріблукуня́ць, піріблутуня́цца ’праблукаць’ (Юрч. СНЛ). Да пера- (гл.) і блукуняцца ’блудзіць, швэндацца’, якое да блука́ць (гл.); суфікс ‑ун‑я‑, у якім ‑у‑ узнікла ў выніку прыпадабнення; генетычна суадносіцца з літ. ‑inė́‑ параўн. dramblinė́ti, blinkinė́ti, blydinė́ti, klaikinė́ti ’сноўдацца, блукаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пра́сты ў песні: Пайду я на пра́сты глядзець, як мая мілая прадзець (міёр., Ант.). Значэнне, відавочна, ’папрадухі’. Ад прасці з суф. ‑т‑. Аб суфіксацыі гл. Карскі 2–3, 30; Слаўскі, SP, 2, 35 і наст. Суфікс праславянскі, непрадуктыўны, таму слова з’яўляецца архаізмам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трупе́льня ‘морг’ (слуц., Нар. словатв.). Да труп (гл.). Утварэнне з суф. ‑ельн‑я са значэннем памяшкання (Сцяцко, Афікс, наз., 53), магчыма, народны эквівалент запазычанню трупярня (гл.). Параўн. рус. смал. трупе́льня ‘хата, дзе ставяць труну з нябожчыкам’ (1914 г., СРНГ), мертве́цкая, пако́йніцкая ‘тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ты́чак ‘фасоля, якая ўецца’ (беласт., Сл. ПЗБ), тыча́к ‘тс’ (Вруб.). Утворана ў выніку семантычнай кандэнсацыі спалучэнняў тычкава́я, ты́чкавая, тычко́ва(я) фасо́ля ‘фасоля, якая ўецца па тычках’ (Сл. ПЗБ, Сцяц., Мат. Гом., ПСл). Да тыч, ты́чка (гл.); з іншай суфіксацыяй тычку́н ‘тс’ (беласт., Вруб.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тэ́рмас ‘ізаляваны посуд для захавання цёплым яго змесціва’ (ТСБМ). Ад рус. те́рмос ‘тс’ з адаптаванага ў 1920‑я гады ням. Thermosflasche ‘тс’ або ўтворанага непасрэдна ад англ. thermos flaske ‘тс’, у аснове якіх грэч. νέρμη ‘цяпло’ (ЕСУМ, 5, 556; Арол, 4, 64).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
абмаро́зіць, -ро́жу, -ро́зіш, -ро́зіць; -маро́зь; -ро́жаны; зак., каго-што.
Пашкодзіць марозам, памарозіць, змарозіць.
А. вушы.
|| незак. абмаро́жваць, -аю, -аеш, -ае; наз. абмаро́жванне, -я, н.
|| наз. абмаражэ́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
знясла́віць, -ла́ўлю, -ла́віш, -ла́віць; -ла́ўлены; зак., каго-што.
Зганьбіць, ачарніць каго-н.
З. сумленнага чалавека.
|| незак. знеслаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; наз. знеслаўле́нне, -я, н.
|| наз. знясла́ўленне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
калекцыяні́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй і калекцыянава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; незак., што.
Збіраць калекцыю.
К. манеты.
|| наз. калекцыяне́рства, -а, н., калекцыяні́раванне, -я, н. і калекцыянава́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
працверазі́цца, -веражу́ся, -вярэ́зішся, -вярэ́зіцца; зак.
Стаць цвярозым (у 1 знач.).
|| незак. працвеража́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і працвярэ́жвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
|| наз. працверажэ́нне, -я, н. і працвярэ́жванне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)