Пта́сі ’птушыны’ (смарг., Сл. ПЗБ). З польск. ptasi ’тс’, нерэгулярнай формы ад ptakптушка’ замест ptaszy, параўн. разм. grosik ’грошык’ ад grosz.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стрыжптушка з доўгімі вострымі крыламі, Apus apus L.’ (ТСБМ, Бяльк.; Сл. ПЗБ, Жыв. св.; стол., Нік.; саліг., Антропаў, Назв. птиц, 365), ‘птушка Hirundo riparia’ (Шымк. Собр.), ‘птушка Cypselus apus, грун, свіргуль’ (Ласт., Некр. і Байк.), стрыг ‘тс’ (Мат. Гом.), стріж ‘ластаўка берагавая, берагулька’ (калінк., хойн., браг., Нікан.; ЛА, 1). Параўн. укр. стриж, дыял. стріж ‘стрыж; казадой’, рус. стриж, дыял. стриг ‘стрыж’, ц.-слав. стрижь ‘каралёк’, польск. strzyżyk, дыял. strziż ‘валавока’, н.-луж. stśěž ‘тс’, чэш. střízlik, дыял. stříž ‘тс’, славац. striežik ‘тс’, stríž ‘ластаўка берагавая’, харв. старое strižптушка Hirundo agrestis’, серб.-харв. strȉjež ‘валавока’, славен. stržek, stréžik ‘валавока’. Прасл. *strěžь і *strižь, гукапераймальнае па паходжанні, як грэч. στρίγζ ‘нейкая начная птушка’, лац. strīx, Р. скл. strigis ‘вушастая сава’; гл. Булахоўскі, ИОРЯ, 7, 119; Праабражэнскі, 2, 398; Фасмер, 3, 778; Шустар-Шэўц, 1368; ЕСУМ, 5, 441. Паводле Булахоўскага (там жа), форма *strižь узнікла пад уплывам *čižь (гл. чыж), супраць Фасмер (там жа). Борысь (585) грэчаскае і лацінскае словы лічыць роднаснымі славянскаму слову і ўзводзіць іх да і.-е. анамапаэтычнай асновы *(s)treig‑ ‘пішчаць, шчабятаць’. Непераканаўча Махэк₂ (589) аб роднасці з лац. requlus ‘каралёк’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

верабе́й, ‑б’я, м.

Невялікая птушка атрада вераб’іных з карычнева-шараватым апярэннем, якая жыве пераважна паблізу чалавека.

•••

Вераб’ю па калена — вельмі мелка.

Страляць (біць) з гарматы па вераб’ях гл. страляць.

Стрэляны (стары) верабей — пра вопытнага чалавека, якога цяжка ашукаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пта́ха, ‑і, ДМ птасе, ж.

Разм. Птушка. Нырне птаха з галавой у ваду, і хвіліну-другую толькі хвост, як венік-дзяркач, тырчыць на паверхні. Навуменка. [Дзед:] — Не прывык ты, галубок, на адным месцы быць. Пералётнай птахай стаў. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стэпаві́к, ‑а, м.

1. Чалавек, які пастаянна жыве ў стэпавай мясцовасці. Паў лік зрабіўся падобным [За] карэннага стэпавіка. Беразняк. А над галовамі стэпавікоў, у сінім бяздонным небе, — палымяныя сцягі і транспаранты. Лось.

2. Стэпавая птушка.

3. Конь стэпавай пароды.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цецяру́к, цецерука, м.

Птушка сямейства цецеруковых атрада курыных з чорным (у самак — стракатым) апярэннем. На белыя галіны бяроз садзіцца чарада цецерукоў. Ігнаценка. На гэтым месцы цецерукі збіраюцца такаваць, гуляюць, б’юцца. Маўр.

•••

Цецярук глухі — пра чалавека, які кепска чуе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчабяту́н, ‑бетуна, м.

Разм.

1. Птушка-самец, якая ўвесь час, не змаўкаючы, шчабеча.

2. перан. Той, хто многа, безупынку гаворыць. Дзядзька Антось узяў дзіця да сябе. Пад крысом кажуха, у люты мароз, занёс дзядзька шчабетуна ў лагер. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шыракано́ска, ‑і, ДМ ‑носцы; Р мн. ‑носак; ж.

Вадаплаўная птушка падсямейства качак, якая мае доўгую расшыраную на канцы дзюбу. Аб гнездаванні шыраканоскі на тэрыторыі Палесся можна меркаваць па экспанатах яе яек, што захоўваюцца ў Пінскім музеі. «Весці».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Турпа́н ‘вадаплаўная птушка сямейства качыных, Melanitta fusca L.’ (ТСБМ, Дарафееў, Птушкі), укр., рус. турпан, польск., чэш. turpan ‘тс’. Няясна, параўн. Анікін, 570–571.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паго́ныч (пагоныш) ’птушка’ (Мат. Гом.). Рус. погоныш ’пастушок, малая балотная курачка’ («свищет по-пастушьи» — Даль). Да гнаць, паганяць: рускі сінонім тлумачыць матывацыю назвы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)