іго́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

1. Прылада для шыцця; завостраны металічны стрыжань з вушкам для ніткі.

Машынная і.

Уцягнуць нітку ў іголку.

2. Тонкі металічны стрыжань з завостраным канцом рознага прызначэння.

Патэфонная і.

3. Ліст хвойных дрэў і кустоў.

Ядлоўцавая і.

4. Тонкая калючка на целе некаторых жывёл.

Іголкі вожыка.

Як на іголках — пра неспакойны, нервовы стан.

|| памянш. іго́лачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

З іголачкі (разм., адабр.) — пра новае, толькі што пашытае, вельмі моднае.

|| прым. іго́лачны, -ая, -ае і іго́лкавы, -ая, -ае.

Іголачны ўкол.

Іголачнае вушка.

Іголкавая вытворчасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гадзі́ннік, ‑а, м.

Прылада, пры дапамозе якой вызначаецца час у межах сутак. Насценны гадзіннік. Выраб гадзіннікаў.

•••

Вадзяны гадзіннік — гадзіннік у выглядзе мернага сасуда, з якога за нейкі час выцякае пэўны аб’ём вады.

Пясочны гадзіннік — гадзіннік у выглядзе дзвюх мерных шклянак, злучаных тонкай гарлавінай, праз якую перасыпаецца пясок на працягу пэўнага часу (скарыстоўваецца ў медыцыне пры вызначэнні невялікіх адзінак часу).

Сонечны гадзіннік — гадзіннік, які складаецца з цыферблата і вертыкальнага стрыжня, што кідае на цыферблат цень, паказваючы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тапча́к ’род коннага прывода’, ’малатарня, што рухалася ад таптання валоў’ (Варл.), ’крупадзёрка’ (Мат. Гом.), тапта́к ’прымітыўны рухавік для рэзання сечкі’ (Скарбы), топчаны́прылада для памолу зерня, што прыводзіцца ў рух коньмі’ (ПСл). Ад тапта́ць1 (гл.), параўн. таптальная малатарня ’малатарня з драўляным колам, якое прыводзілася ў рух валамі ці коньмі, якія рухаліся на адным месцы’ (вілен., віц., Народная сельскагаспадарчая тэхніка беларусаў. Мінск, 1974, 69).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тру́біца1 ‘калодка ў коле’ (беш., Нар. сл.; кругл., Яшк. Мясц.), тру́быца ‘тс’ (пін., ЛА, 2). Узніклі ў выніку кантамінацыі слоў тру́бка з тым жа значэннем (гл. труба1) і ступі́ца (для віцебскага арэала), аналагічна трубка і зах.-палес. калодзіца (для пінскага арэала). Параўн. з тым жа этымонам фармальна ідэнтычнае рус. дыял. тру́бица ‘колас, які наліваецца’.

Тру́біца2 ‘рыбалоўная прылада’ (воран., Сл. ПЗБ). Відаць, дэфармаванае трыгу́біца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лента ’стужка’ (ТСБМ), пераноснае лентапрылада для вымярэння даўжыні’ (Сцяшк.), ’вузкі плыт, які складаецца з некалькіх звенняў (на 10–12 бярвенняў)’ (басейн Дзвіны, Нар. сл.). Запазычанне з рус. мовы, дзе лента ’стужка’, а раней (XVII ст.) линта, калуж. линда, відавочна, запазычаны з н.-в.-ням. дыялектнага Linte ’тс’, с.-н.-ням., с.-гал., гал. linte ’стужка, павязка’ < лац. lintea, linteus ’з палатна’ (Фасмер, 2, 482).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

акуля́ры, ‑аў; адз. няма.

1. Аптычная прылада з двух шкельцаў з аглабелькамі. Служыць для выпраўлення недахопаў зроку або засцярогі вачэй ад пашкоджанняў. Ад шкельцаў акуляраў, як ад люстэрак, па траве скакалі сонечныя зайчыкі. Хомчанка. У пісара былі чорныя вусы, праўда, кароткія, і рэзка азначанае месца барады, заросшае кароткаю густою шэрсцю, невялікі задзёрты нос і прыплюшчаныя блізарукія вочы, прыкрытыя цёмнымі акулярамі. Колас.

2. Кружок больш светлай або цёмнай афарбоўкі вакол вачэй у жывёл.

•••

Акуляры наставіць гл. наставіць.

Глядзець праз ружовыя акуляры гл. глядзець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лю́лька 1, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑лек; ж.

Прылада для курэння, якая складаецца з цыбука і галоўкі, пустой ўнутры, у якую насыпаюць тытунь. — Ноч будзе сёння халодная, — сказаў Дзямід, задаволена пыхкаючы сваёй люлькай. В. Вольскі. Абкураная .. люлька ў бацькавай руцэ знаёма пахла дымам. Савіцкі.

лю́лька 2, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑лек; ж.

1. Тое, што і калыска (у 1 знач.). Цераз люльку да матулькі Ручкі цягне ўжо Марат! Лявонны.

2. Тое, што і калыска (у 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наву́шнікі, ‑аў; адз. навушнік, ‑а, м.

1. Частка шапкі, якая адкладаецца на вушы, або спецыяльнае прыстасаванне для засцярогі вушэй ад холаду. Міхась ходзіць з голымі рукамі, хоць рукавіцы ў кішэні, грудзіна заўсёды расхрыстаная, у самы вялікі мароз не апусціць навушнікаў у шапцы. Дамашэвіч.

2. Прылада для слухання гукаперадач, якая складаецца з двух слыхавых апаратаў, што надзяваюцца на вушы. Сяргей яшчэ некалькі разоў перадаў пазыўныя, паслухаў і нервова зняў навушнікі. Няхай. Каля стала белагаловы хлапчук круціць дэтэктарны прыёмнік і нешта слухае ў навушніках. Кучар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абру́ч, ‑а, м.

1. Металічная ці драўляная кольцападобная пласціна, якая набіваецца на бочкі, падушкі і пад. Стары Гарась, як помніць Даша, заўсёды стругаў пад паветкай клёпкі, гулка грымеў на ўсе суседскія двары вочкамі і кубкамі, наганяючы на іх то лазовыя, то арэхавыя абручы. Ракітны.

2. Гімнастычная прылада. Рабіць практыкаванні з абручом. // Кольца, якое дзеці качаюць пры дапамозе загнутага дроціка. Вуліца, звінела ад абручоў, за якімі заняліся па тратуарах шустрыя малыя хлапчукі. Якімовіч.

3. Жаночае ўпрыгожанне — кольца, якое надзяецца на галаву. Залаты абруч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смык, ‑а; мн. смыкі, ‑оў; м.

1. Драўляная палачка з напятым удоўж яе пучком конскіх валасоў, дотыкам якой да струн якога‑н. музычнага інструмента ўтвараюць адпаведныя гукі. Дайце скрыпку мне маю, Дайце мне мой смык! Я зайграю, запяю, Як жыве мужык. Купала. Настаўнік зняў са сцяны скрыпку, настроіў сяк-так струны і пачаў вадзіць па іх смыкам. Колас.

2. Уст. Прымітыўная барана. Не толькі на «лядах», але нярэдка і на стараворыўных глебах скарыстоўваўся першабытны смык — прылада, якую рабілі з яловых плашак. «Помнікі».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)