узра́даваны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад узрадаваць.

2. у знач. прым. Поўны радасці. Супраць гэтага і я нічога не маю, — сказаў ўзрадаваны Лабановіч. Колас. Потым узрадаваныя бацькі павялі гасцей у хату. Машара. // Які выражае радасць. — А, дзве пані! — пачула пані Свідэрская над галавою незнаёмы і, здавалася, узрадаваны голас. Паслядовіч. На вуліцы сабралася многа людзей, і твары ва ўсіх былі светлыя, узрадаваныя. Бяганская.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усце́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., каго.

Выклікаць у каго‑н. пачуццё задаволенасці, радасці. Павышэнне, якое Паўлу неўзабаве прапанавалі, не вельмі ўсцешыла яго. Брыль. Як нямнога трэба, каб усцешыць жанчыну. Пару збітых, банальных фраз і трошкі цеплыні ў голасе. Навуменка. // Супакоіць. Чыгуначнік доўга стаяў у роздуме, а потым сказаў няўпэўнена, мо толькі для таго, каб усцешыць няшчасную жанчыну, каб зараніць у яе душу хоць маленькую надзею. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хрыпа́ты, ‑ая, ‑ае.

Глухаваты, сіплы, нячыстага тону (пра гук). Кожны паравоз крычыць па-свойму.. У другога хрыпаты голас, нібы прастудзіўся паравоз, бегаючы ў вольных туманах і завеях. Лынькоў. Хрыпатымі галасамі маладых пеўнікаў пачынаўся новы дзень. Гроднеў. // Які ўтварае такія гукі. Дуня заводзіла хрыпаты грамафон, потым прымусіла спяваць Віктара. Колас. Але недзе пасля Бахмача, якраз тады, калі змоўк у вагоне хрыпаты рэпрадуктар, прыёмнічак раптам ажыў. Мехаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цудо́ўна,

1. Прысл. да цудоўны.

2. безас. у знач. вык. Пра надзвычай прыгожае наваколле, прыемную абстаноўку. Гэта было цудоўна: і лес, і гарадок, як на далоні, і яна, Марынка, побач. Шыцік. А на возеры было цудоўна! Ваданосаў.

3. у знач. часціцы. Ужываецца як вокліч са значэннем: вельмі добра, выдатна. Партызан аж зажмурыўся, потым ізноў адплюшчыў вочы і ўбачыў бліскучую снарадную гільзу! Гільза! Цудоўна! Зуб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чыні́цца, чыніцца; незак.

1. Рабіцца, дзеяцца. Палякі загадалі праз войта сабраць па дзесяць пудоў сена і саломы з двара. А перад гэтым збіралі розную жыўнасць: кур[эй], парасят, сала. Колькі калатні і ляманту было па вёсцы. А ўсякае супраціўленне каралася жорстка, і расправа чынілася на месцы. Колас. Допыты чыніліся [гестапаўцамі] кожную ноч. Спачатку толькі вялі допыт — абразліва, груба. Потым пачалі біць. «Маладосць».

2. Зал. да чыніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экста́з, ‑у, м.

Найвышэйшая ступень захаплення, пры якой чалавек даходзіць да самазабыцця; непрытомна-раз’юшаны стан. Буйства пажару знаходзіла жывое водгулле ў Цімохавай душы, пазнаваўшай цяпер вышэйшы экстаз радасці з поваду разбурэння.. гнязда яго адвечных класавых ворагаў. Колас. Алеся стаяла ў царкоўным хоры ў нейкім містычным экстазе і спявала велічныя харалы. Рамановіч. Голас дразда-белабровіка паступова ўзвышаўся.., а потым і наогул белабровік зайшоўся спевам найвышэйшага радаснага экстазу. Кірэенка.

[Грэч. ékstasīs — раз’юшанасць, захапленне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папе́рад разг.

1. нареч. ра́ньше; вперёд;

п. умы́йся, а по́тым садзі́ся е́сці — ра́ньше (вперёд) умо́йся, а пото́м сади́сь есть;

ты ідзі́ п., а мы за табо́й — ты иди́ вперёд, а мы за тобо́й;

2. предлог с род. вперёд, ра́ньше; впереди́;

ён з’яві́ўся п. усі́х — он яви́лся ра́ньше (вперёд) всех;

ён ішо́ў п. усі́х — он шёл впереди́ всех

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Зрачы́, зраку́ць (3 ас. мн. л.), зрок (прощ. ч. адз. л.) ’пашкодзіць дурным вокам, сурочыць’ (Сл. паўн.-зах.). Укр. уст. зречи́ ’сказаць’, зректи́ся ’адракацца’, польск. zrzec się ’адмовіцца, адрачыся’, чэш. zříci se ’тс’, славац. zriecť sa ’тс’, в.-луж. zrěčėć ’пагутарыць, абмеркаваць, дамовіцца’, славен. izréči ’выгаварыць, выказаць’, серб.-харв. изрѐћи, ѝзрећи ’выказаць, аб’явіць’, макед. изрече ’тс’. Ст.-слав. издрешти ’выказаць’. Ст.-рус. изречи ’тс’ (XI–XII стст.). Бел. дыял. зрачы, верагодна, з jьz‑rek‑ti (корань rek‑, гл. рэч) мае асаблівае семантычнае развіццё: відаць, jьz‑rek‑ti ’выказаць’ азначала ’выказаць словы, што могуць пашкодзіць’ (параўн. таго ж кораня сурочыць), а потым наогул ’зрабіць шкоду без фізічнага ўздзеяння’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасля́, пасле́, по́сля, посля́, по́слі, по́сле, пысьля́потым, пазней некаторага тэрміну’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Сл. ПЗБ, Бяльк., Ян., ТС). Укр. після́, ст.-укр. послі, опослі, рус. (о)после, (о)посля, пасля́, ст.-рус. послѣ, серб.-харв. послије, после, посли, макед. после. Прасл. poslě можна успрымаць як скарочаны варыянт слова poslědь, якое да след (гл.) (ESSJ SG, 1, 201–203). Іншыя версіі: з po‑sь‑lě (Сабалеўскі, РФВ, 66, 401) ці з pos‑lě, як pos‑dě ’пазней’ (Лось, RS, 4, 244), здаюцца менш імавернымі. Сюды ж по́слячы ’пазней’ (нясв., Сл. ПЗБ, Сцяшк.) з узмацняльнай часціцай ‑чы (Карскі 2-3, 71; ESSJ SG, 1, 306).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вінегрэ́т, ‑у, М ‑грэце, м.

1. Халодная страва, прыгатаваная з дробных кавалачкаў нарэзанай агародніны, часам з рыбай або мясам, і запраўленая алеем, воцатам і пад.

2. перан. Разм. Сумесь розных прадметаў, паняццяў. [Настрыца:] — Мяне цікавіць: з каго вы гэтую брыгаду будзеце ствараць, хто ў яе зараз пойдзе?.. Усе працуюць, кожны на сваім месцы, а тут і ўборка падыходзіць. Можна такога вінегрэту нарабіць, што потым і за цэлы год не разбярэшся... Стаховіч.

[Ад фр. vinaigrette — падліва з воцатам.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)