мяня́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.
1. Рабіць узаемны абмен; абменьвацца. Мяняцца кнігамі. Мяняцца месцамі. □ — Гэй, — кажа пан вазаку, — давай мяняцца: бяры маіх чацвёра коней, а мне аддай свайго. Якімовіч.
2. Замяшчаць адзін аднаго; зменьвацца. Два разы за ноч Васіль з Андрэем мяняліся на дзяжурстве. Скрыпка.
3. Рабіцца іншым; зменьвацца. Кажуць, чалавек можа мяняцца абліччам, характарам, але голас у яго ніколі не мяняецца. Скрыган. Надвор’е сапраўды мянялася. Спачатку ў паветры, быццам шэрыя матылі, закружыліся асобныя сняжынкі. Мокры снег гусцеў і гусцеў, і нарэшце.. халепа запаланіла ўсё навокал. Шчарбатаў. У залежнасці ад характару падзей мяняўся і тон дзедавага апавядання. Колас.
4. Зал. да мяняць.
•••
Мяняцца з твару — набываць іншы выгляд (пад уплывам перажыванняў, пачуццяў і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перадо́к, ‑дка, м.
1. Тое, што і перад 1 (у 1 знач.).
2. Пярэдняя палавіна калёс, саней і пад. [Стараста] стаяў на каленях у перадку рысоркі і дзвюма лейчынамі люта сцябаў і без таго ўзмыленых коней. М. Ткачоў. Стукаюць камякі снегу аб перадок, вішчаць і спяваюць палазы. Хомчанка. // Пярэдняя развадная частка калёс, машын і пад. Каваль.. з ранку да вечара рамантаваў са сваімі памочнікамі плугі, бароны, перацягваў колы, акоўваў перадкі. Курто. Перад.. [Святланаю] ляжаў коламі ўверх перадок газіка. Кулакоўскі.
3. Двухколка са снараднай скрыняй, прызначаная для перавозкі гармат. «Саракапятчыкі» — маладыя загарэлыя хлопцы з голенымі галовамі — адчапілі сваю гармату ад перадка і пакацілі. Карпюк.
4. звычайна мн. (перадкі́, ‑оў). Тое, што і перад (у 3 знач.). Бот з хромавымі перадкамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бразго́тка, ‑і. ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Разм.
1. Дзіцячая цацка, пры ўзмахванні якой утвараецца бразгат, шум. Дзікавіцкі, чакаючы абеду, сядзеў на рагу стала з ўнукам на каленях, які прытанцоўваў і стукаў бразготкай то аб стол, то па галаве дзеду. Дуброўскі.
2. толькі мн. (бразго́ткі, ‑так). Бомы, званочкі. Чуецца ржанне коней, звон бразготак і музыка. Козел. Не відаць было зухаватых «братоў», пралятаючых з форсам, з бразготкамі на падбадзёраным цуглямі і пугай кані. Крапіва.
3. Невялікі прадмет, які з’яўляецца аздобай. Пецька — піжон. Тыдзень есці не будзе, а бразготку ўпадабаную купіць. Мехаў. [Галя:] — А што гэта такое? Бразготкі нейкія? [Міход:] — Добрыя бразготкі. Гэта ж золата... Сабаленка.
4. Спецыяльная прылада для ўтварэння гукаў, падобных на трэск; трашчотка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кава́ць, кую, куеш, куе; куём, куяце; незак., што.
1. Ударамі молата або ціскам апрацоўваць распалены метал, надаваць яму патрэбную форму. Каваць жалеза. // Вырабляць каваннем. Заўсёды ля .. кузні шмат народу: падкоўваюць коней, куюць нарогі. Бядуля.
2. перан. Настойлівай працай, вялікімі намаганнямі ствараць што‑н., дамагацца чаго‑н. Каваць перамогу. □ — Табе, Міхась, ужо вядома, Што нашы людзі мір куюць, На рыштаваннях, на варштатах, У інстытутах, у брыгадах. Корбан. Людзі самі, сваімі шчырымі рукамі, куюць сваё шчасце, робяць вясну на зямлі! Бялевіч.
3. Падкоўваць, акоўваць. Каваць колы. □ У наступныя дні ён вадзіў у саўгасную кузню каваць кон[ей]. Чорны.
4. Закоўваць (у кайданы і пад.). Так і павялі таварыша Васіля.. Каваць не пасмелі, каб не выклікаць цікаўнасці людзей. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запрэ́гчы, ‑прагу, ‑пражэш, ‑пражэ; ‑пражом, ‑пражаце, ‑прагуць; пр. запрог, ‑прагла і ‑прагла, ‑прагла і ‑прагло; заг. запражы; зак., каго-што.
1. Вупражжу злучыць (запражную жывёліну) з калёсамі, санямі і пад.; упрэгчы. На другі дзень на захадзе сонца запрог дзядзька Марцін чорнага коніка.., каб завезці пляменніка на станцыю. Колас. Загадаў пан запрэгчы тройку коней, сеў з фурманам і памчаўся даганяць мужыка. Якімовіч. / Пра калёсы, сані і пад. Зараз жа загадаў [пан] запрэгчы брычку і разам з аканомам паехаў у Сячанку... Чарот.
2. перан. Разм. Нагрузіць цяжкай работай, прымусіць многа працаваць. Запрэгчы ў работу. □ Маці нашай не заставалася нічога іншага, як запрэгчы ў гаспадарку мяне. Брыль.
•••
Запрэгчы ў аглоблі (у хамут) — узяўшы над сваю ўладу, прымусіць працаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ма́лік 1 ’след зайца’ (Інстр. II). Да малы́ (гл.): заяц малымі крокамі ідзе на жыроўку, а адтуль на новае лежбішча. Параўн. рус. паўн.-усх. малик ’лыжня на снезе’ — ’малы след’ у адрозненне ад вялікага — са́нный след (Фасмер, 2, 563).
Ма́лік 2 ’малады заяц’ (гом., Мат. Гом.). Да малы́ (гл.): малады заяц (да 1 года ўзростам), значна меншы за старога. Аналагічна ўтвораны чэш. malík ’мезенец’, ст.-польск. malik (XV ст.), ст.-славян. mȁlič ’гном, нячысцік’, ’д’ябал’, malík ’рэха’. Не выключана сувязь зайца з міфалогіяй ці старажытнымі вераваннямі (параўн. Брукнер, 319).
Малі́к ’патыліца’ (Нас., Растарг.), паўд.-усх. ма́лік (КЭС), чачэр. ’карак у свінні’ (Мат. Гом., Жыв. сл.). З укр. мали́к ’тс’, ’гарбун’, якое з гамали́к ’карак’ < тур. hamallık ’прафесія насільшчыка’ < hamal ’насільшчык’ > араб. ḥammāl ’тс’ (ЕСУМ, 1, 464). Сюды ж і польск. malik ’хвароба коней і валоў: падскурныя гузы на шыі і лбе’, koń malikowaty ’конь з праваленым, увагнутым хрыбетным’; ’нешчаслівы, фатальны’ (Варш. сл., 2, 858).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Масць 1 ’мазь’ (Нас., Шат., Жд. 1, Растарг., ТС; драг., КЭС; воран., Шатал.; бар., Сл. ПЗБ), браг. ’вакса’, драг. ’карычневая вадкасць, якую выдзяляе з рота конік і якою карыстаюцца для загойвання ран’ (З нар. сл.); ’састаў з воску, смалы і несалёнага тлушчу для зашчэплівання пладовых дрэў’ (Сцяц.). Укр. масть, рус. смал., кур., арл., калуж. масть ’мазь’, польск. maść, чэш. mast, славац. masť, славен. mas̑t, mášča, серб.-харв. ма̑ст, макед. маст, балг. маст, ст.-слав. масть. Прасл. mastь < maz‑tь < mazati. (Міклашыч, 185; Бернекер, 2, 23). Да ма́заць (гл.).
Масць 2 ’колер шэрсці ў жывёліны і пер’я ў птушак’, ’адна з чатырох частак ігральных карт’ (ТСБМ, Шат., Бяльк., ТС; драг., З нар. сл.). Укр. масть, рус. пск., цвяр. масть ’тс’, славац. masť ’колер у картах’, ст.-рус. масть ’колер’, ’афарбоўка, фарба’, польск. maść ’колер коней і карт’, серб.-харв. ма̑ст ’колер, афарбоўка, масць’. Да масць 1. Прасл. mastь — першасная назва для паняцця ’колер’ (Брукнер, 325).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Стрэ́паць ‘паводзячы вушамі, прыслухоўвацца’ (іўеў., ЛА, 1), стрэ́пацца ‘рабіць асцярожныя, слабыя шорахі’ (маладз., Янк. Мат.), стрэ́паны ‘апантаны : леціць, як стрэпаны (ТС), стро́паны (стрёпаный) ‘чысценькі, як бы адлупцаваны; што ачуняў ад лупцоўкі’: побѣгъ, якъ стрёпапый (Нас.), стрэ́паны ‘зношаны, падраны’ (Сцяшк. Сл.). Хутчэй за ўсё, ад трапаць (гл.), параўн. Варбат, Этимология–1985, 24–27 (з аглядам версій паходжання групы слоў з коранем *(s)trep‑, без беларускага матэрыялу), што можна звязаць з укр. страпа́тий, стріпа́тий ‘растрапаны, з настыбурчанымі валасамі’, стрепи́й ‘абтрапаны, кашлаты’, ст.-польск. strzępać ‘баяцца’, sstrzęply ‘напалоханыя’, чэш. střapiti ‘узлахмачваць’, ст.-чэш. střěpěti ‘клапаціцца, уважліва прыглядацца’, якія параўноўваюцца з літ. strim̃pti ‘варухацца; мець сілы’, лат. struopît ‘скакаць, насіцца туды-сюды (пра коней, авечак)’, с.-н.-ням. strampen ‘тупаць нагамі’, stramp ‘туга нацягнуты, нерухома выцягнуты’, гл. Слаўскі, SOr, 18, 255; Новое в рус. этим., 226–228. Адносіны да рус. стряпать ‘даваць корм жывёле; гатаваць ежу’ і інш., паводле Фасмера (3, 786), няясныя, тлумачацца назалізацыяй зыходнага *strep‑ (Варбат, там жа, 25). Параўн. стропіцца (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
заво́д 1, ‑а, М ‑дзе, м.
1. Прамысловае прадпрыемства, звычайна буйнае. Трактарны завод. Цагельны завод. Цукровы завод.
2. Спецыялізаваная гаспадарка па развядзенню пародзістых коней. Конны завод.
заво́д 2, ‑у і ‑а, М ‑дзе, м.
1. ‑у. Дзеянне паводле дзеясл. заводзіць — завесці (у 6 знач.).
2. ‑у. Тэрмін дзеяння заведзенага механізма. Гадзіннік з сутачным заводам.
3. ‑а. Прыстасаванне ў механізме, якое прыводзіць яго ў дзеянне. Завод гадзінніка.
4. ‑у. Частка тыражу кнігі, надрукаваная з аднаго набору.
заво́д 3, ‑у, М ‑дзе, м.
Асобая, адборная парода свойскай жывёлы. Сапраўды, конь і іх быў добры: гладкі, малады, не проста заводу. Сабаленка.
•••
І заводу няма гл. няма.
На завод; да заводу — для размнажэння, развядзення. Яшчэ з вясны, у час перабору, Сюды прывезлі пчол калоду, Ну, так, між іншым, да заводу. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзе́ля, прыназ. з Р.
Спалучэнне з прыназоўнікам «дзеля» выражае:
Мэтавыя адносіны
1. Ужываецца пры абазначэнні асобы або прадмета, для якіх, у інтарэсах якіх робіцца, ажыццяўляецца што‑н. Да таго ж яна была вельмі прывязана да свайго старога бацькі, які пераканаў Адэлю, што ўсё, што ён робіць, — толькі дзеля яе. Броўка. Алесь заўсёды захапляўся людзьмі, якія мелі сваю адзіную мэту і жылі дзеля яе. Шыцік.
2. Ужываецца пры абазначэнні мэты дзеяння. У чорнай адубелай гліне відаць цэлая сістэма пячурак, што дзеля забаўкі пакапалі, пасвячы коней, сялянскія хлапчукі. Зарэцкі. Два сукаватыя фікусы расстаўлены па кутках, дзеля сіметрыі. Лось.
Прычынныя адносіны
3. Уст. Ужываецца пры ўказанні на прычыну або падставу дзеяння. [Юльцы] вельмі смачна рабіць тое, чаго няможна. Маці мае дзеля гэтага вялікія клопаты. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)