Манта́ж ’зборка і ўстаноўка машын, збудаванняў з гатовых частак’, ’падбор і аб’яднанне асобных частак мастацкага твора ў адно цэлае’ (ТСБМ). З польск. або рус. мовы (Крукоўскі, Уплыў, 83), у якіх з франц. montage ’пад’ём, зборка, устаноўка’ (Лёхін, 462) < monter ’выцягваць у вышыню, устанаўліваць’ < лац. montare < mons, Р. скл. montis ’гара’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

згука́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Разм. Крыкам, сігналам сабраць у адно месца ўсіх або многіх. // Заклікаць да чаго‑н. Слова, што мужнасць кавала, Слова, што ў бой падымала, Сёння згукае да працы, Працы на шчасце народа. Кірэенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

злі́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад зліць.

2. у знач. прым. Злучаны ў адно, непадзельны (для слыху, зроку). Залы палаца амаль усе пуставалі, затое разнастайных гукаў, злітых у адну несціханую мелодыю, было хоць адбаўляй. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зляце́цца, ‑ціцца; ‑цімся, ‑ціцеся; зак.

Прыляцець у адно месца з розных бакоў (пра ўсіх, многіх). І матылькі зляцеліся, Чырвоныя, У крапінку. Астрэйка. // перан. Разм. Сабрацца разам адусюль (пра ўсіх, многіх). Сябры зляцеліся адразу Да дрэў альховага ляска. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

масі́раваны 1, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад масіраваць ​1.

масі́раваны 2, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад масіраваць ​2.

2. у знач. прым. Спец. Сканцэнтраваны, сабраны ў адно месца (пра войскі, авіяцыю, артылерыйскі агонь і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расчапі́ць, ‑плю, ‑чэпіш, ‑чапіць; зак., што.

Раз’яднаць, адчапіўшы адно ад другога, развесці што‑н. счэпленае. Расчапіць састаў. Расчапіць вагоны. □ Замест таго каб расчапіць дрот каля калка, хлопец лёгка падняў веласіпед і пераставіў яго на другі бок загарадзі. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ро́скід, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. раскідваць, раскіда́ць — раскі́даць (у 1 знач.).

2. Стан паводле дзеясл. раскідвацца, раскіда́цца — раскі́дацца (у 1 знач.). Цёмныя мужыкі, — кажа сын, — адно могуць давесці ўсё да зруйнавання, да роскіду. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазамята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Змесці, сабраць у адно месца ўсё, многае. Пазамятаць смецце ў кут.

2. Занесці, засыпаць (снегам, пяском і пад.) усё, многае. Пазамятаў снег усе ранейшыя сцежкі, што былі на дварэ. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павыскуба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Выскубці адно за другім усё, многае. Павыскубаць пер’е. □ Пагнуліся, пакурчыліся бярозы [на шляху].. Многа гадоў ветрам прасвістала па бярэзніку, а кожны гнуў, кожны патузаць хацеў за тонкія зялёныя каснікі. І павыскубалі гэтыя каснікі. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́дсвіст, ‑у, М ‑сце, м.

Свіст, які суправаджае танец, спеў, ігру і пад. Ліха рэзаў гармонік, екатаў бубен, з подсвістам, з прыпеўкамі таптала .. пыл развясёлае войска. М. Стральцоў. З ложка чулася адно мірнае, з тонкім .. подсвістам храпенне. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)