знервава́ць, -рву́ю, -рву́еш, -рву́е; -рву́й; -рвава́ны; зак., каго.

Давесці да нервознага стану.

З. каго-н. прыдзіркамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зняве́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца; зак.

Страціць веру, давер’е.

З. ў сябрах.

|| незак. зняве́рвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зняпра́ўдзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; зак. (разм.).

Абвергнуць, даказаць непраўдзівасць чаго-н.

Ён імкнуўся з. распаўсюджаныя чуткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

знясі́лены, -ая, -ае.

Крайне стомлены, абяссілены, які сведчыць пра знясіленне.

З. арганізм.

|| наз. знясі́ленасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зо́лкі, -ая, -ае.

Сыры, пранізліва халодны (пра надвор’е, вецер, дождж).

З. вецер.

|| наз. зо́лкасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зра́ніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены; зак., каго-што.

Нанесці каму-н. многа ран.

З. усё цела.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зрэ́джаны, -ая, -ае.

З недастатковай гушчынёй усходаў, надта рэдкі.

Зрэджаныя ўсходы бульбы.

|| наз. зрэ́джанасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зубо́к, -бка́, м.

1. гл. зуб.

2. мн. -і́, -о́ў. Долька ў галоўцы часнаку.

З. часнаку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гу́тарыць, -ру, -рыш, -рыць; незак., з кім і без дап.

Размаўляць, весці гутарку.

Г. са старшынёй.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даўгано́сік, -а, мн. -і, -аў, м.

Невялікі жук з доўгім хабатком, шкоднік сельскагаспадарчых раслін.

Свірнавы д.