Прычы́гацца (прічыгыцца) ’вельмі стаміцца (пра непрывучанага да працы)’ (мсцісл., З нар. сл.). Да цы́гаць ’цягацца, бадзяцца’ (гл.) з вядомай варыянтнасцю (ц/ч) пачатку кораня ў гэтай катэгорыі экспрэсіўных слоў. У семантычных адносінах параўн. рус. дыял. уходиться ’стаміцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прэй ’пырнік’ (слонім., Сл. ПЗБ). Няясна. Параўн. рус. пырей, укр. пирей, пирій ’тс’, адсюль, магчыма, прэй з рэдукцыяй першага галоснага, хутчэй за ўсё, у < ы пасля губных, параўн. усх.-палес. пул ’пыл’, пуріна ’сцябло пырніку’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прэ́лесць ’цуд’ (шчуч., Сл. ПЗБ), прэ́люс ’тс’ (драг., там жа). З рус. пре́лесть ’тс’, што з царкоўнаславянскай (Бернекер, 1, 755; Фасмер, 3, 358). Непасрэдна з царкоўнаславянскай паходзіць ст.-бел. прелестный ’ілжывы, няшчыры’: пророчество кривое и прелестное (Альтбаўэр).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Псёлька, псёлечка ’ласкавы зварот да каня’ (Нас.), псёлька ’маленькае жарабя’ (Шат.), псёль‑псёль! ’падзыўныя для жарабяці’ (Шат.). Рус. смал. псёлька ласк. ’падзыўное слова для каня’, псёля ’тс’, псель, псёль ’падзыўныя словы для коней’. Гл. псе-псе-псе.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пуло́вер ’світэр’ (ТСБМ). Запазычана з англ. pullover (са спалучэння pull over ’адзець праз галаву’, даслоўнае ’нацягнуць праз’) праз рус. пуло́вер ’тс’; для народнага полуве́р (палуве́р) мяркуецца ўплыў полу‑ ’поў-, напоў-’, гл. Варбат, ИАН ОЛЯ, 1995, 4, 61.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Путч ’мяцеж, рокат’ (ТСБМ). Запазычана праз рус. путч ’тс’ з ням. Putsch ’тс’, упершыню ў значэнні ’дзяржаўны пераварот’ адзначана ў Швейцарыі (1431 г.); паходзіць ад гукапераймання, першапачаткова ’штуршок, удар’, параўн. харв. državni udar, puč ’тс’ (Глухак, 510).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рабушо́к, рабу́шчык ’верабей’ (драг., ЛА, 1). Узнікла ад верабе́й (гл.) з адпадзеннем пачатковага в‑ і пры дапамозе суф. ‑уш‑ок. Або ад орабу́шок (бяроз., ЛА, 1), орабу́шкы (івац., ЛА, 1) з адпадзеннем пачатковага о‑, параўн. рус. воро́бышек.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рахлю́ддзе (рахлю́дзьдзя, ряхлюдзьдзя) ’старое парванае адзенне, старызна, рыззё’ (Бяльк.). Параўн. рус. ру́хлядь ’тс’, што да рухло ’рухомая маёмасць’ (Фасмер, 3, 524), параўн. рухлявы ’рухавы’ (гл.). Аналагічна да рухомы ’тс’ і рухомасць ’рухомая маёмасць’ (гл.). Да рахацца (гл.)?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ромб ’паралелаграм з роўнымі і непрамымі вугламі’, ’знакі адрознення вышэйшых камандзіраў у Савецкай Арміі да 1943 г.’ (ТСБМ) — праз рус. ці польск. мовы з франц. rhombe ’тс’, якое з ст.-грэч. ῥόμβος ’усялякае круглае цела, якое абарачаецца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ру́брыка ’загаловак раздзела ў газеце, часопісе і пад.’, ’раздзел; графа’ (ТСБМ). Праз польск. rubryka або рус. ру́брика запазычана з лац. rubrīca < ruber ’чырвоны’. Назва тлумачыцца тым, што надпісы і загалоўкі зводаў законаў пісаліся чырвоным чарнілам (Сной₂, 632).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)