вы́маразіць, -ражу, -разіш, -разіць; -ражаны; зак.

1. што. Выстудзіць халодным паветрам, марозам.

В. хату.

2. каго-што. Знішчыць марозам.

В. пасевы.

3. што. Вытрымліваючы на марозе, высушыць або выдаліць часцінкі вады.

В. бялізну.

|| незак. вымаро́жваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аксідзі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., што (спец.).

Акісліць (акісляць) паверхню металічных вырабаў для засцярогі ад карозіі або надання прыгожага знешняга выгляду.

А. серабро.

|| наз. аксідзіро́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. і аксідзі́раванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ану́, выкл. (разм.).

1. Ужыв. для выражэння закліку або прымушэння да дзеяння.

Ану, за косы ды на лугі!

2. (з Р у спалучэнні з займ. 2 і 3 ас.). Адпавядае словам «адвяжыся», «адстань» і пад.

Ану цябе, Максім!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адзіна...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) які мае толькі адно, звязаны толькі з чым-н. адным, напр.: адзінабожжа, адзінаверства, адзінаспадчыннасць, адзінашлюбнасць;

2) які робіцца, ажыццяўляецца толькі адным, адзіным або адзін на адзін, напр.: адзінаначалле, адзінаўладдзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адзіно́та, -ы, ДМ -но́це, ж.

1. Адасобленасць у выніку страты родных, блізкіх або ў выніку жадання пабыць асобна ад іншых.

Жыць на адзіноце.

2. Бязлюднасць, сіратлівасць.

Адзінотай веяла з палёў.

3. Стан адзінокага чалавека; адзіноцтва.

Пачуццё адзіноты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аванга́рд, -а, М -дзе, м.

1. Частка войска або флоту, якая знаходзіцца наперадзе галоўных сіл.

2. перан. Вядучая, найбольш свядомая і актыўная частка якой-н. грамадскай групы, арганізацыі.

◊

У авангардзе — наперадзе, у першых радах.

|| прым. аванга́рдны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інварыя́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

1. (спец.). Велічыня, што застаецца нязменнай пры тых або іншых пераўтварэннях.

2. У мовазнаўстве: адзінка, якая заключае ў сабе асноўныя прыметы сваіх канкрэтных рэалізацый.

Семантычны і.

|| прым. інварыя́нтны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кадзі́ла, -а, мн. -ы, -дзіл, н.

Металічная пасудзіна на ланцужках, у якой у час набажэнства курыцца ладан або іншыя пахучыя рэчывы.

◊

Раздзьмуць кадзіла — падняць шум вакол якой-н. справы, учынку і пад.

|| прым. кадзі́льны, -ая, -ае.

К. дым.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канва́, -ы́, ж.

1. Рэдкая сятчатая баваўняная або льняная тканіна, якая служыць асновай для вышыўкі крыжам па клетках.

Вышываць па канве.

2. перан. Аснова чаго-н.

Сюжэтная к. рамана.

Храналагічная к.

|| прым. канво́вы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кансалідава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; -дава́ны; зак. і незак., што.

1. З’яднаць (яднаць), згуртаваць (згуртоўваць) (кніжн.).

К. сілы змагароў за незалежнасць.

2. Ператварыць (ператвараць) кароткатэрміновыя даўгавыя абавязацельствы ў доўгатэрміновыя або бестэрміновыя (спец.).

К. пазыку.

|| наз. кансаліда́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)