рухо́мы, -ая, -ае.
1. Здольны рухацца, які можа рухаць.
Р. блок.
2. Які пераязджае з месца на месца.
Р. лазарэт.
3. Які можа змяняцца ў залежнасці ад умоў; які хутка развіваецца, мяняецца.
Рухомыя формы арганізацыі.
Рухомая з’ява.
○
Рухомая маёмасць (спец.) — такая, якая можа быць перамешчана з месца на месца.
Рухомы састаў — сукупнасць сродкаў аўтамабільнага, чыгуначнага і іншых відаў транспарту.
|| наз. рухо́масць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
По́шмаркам ’з размаху’ (Сцяшк. Сл.). Хутчэй за ўсё, да шмо́ргаць ’церабіць’, ’абрываць з галінак лісце і кветкі, захапіўшы ўсёй жменяй’, шмаргану́ць ’парнуць рогам’, ’хутка правесці бруском па касе’. Імаверна, аднак, што гэта балтызм, параўн. літ. pasmárkauti ’шалець, лютаваць’, pasmar̃kinti ’стаць больш жорсткім, хуткім, моцным’. Сумніўная сувязь з рус. дыял. шма́рить ’біць, секчы’, укр. шма́рити, шмаряти ’кідаць’; можна лічыць запазычаннем з польск. smarować ’шмараваць’, ’маляваць, пісаць’, ’брудзіць’, ’хутка ехаць’ (Фасмер, 4, 458).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трушо́к ‘павольны бег’ (ТСБМ), ‘бег павольнай рыссю, без напружання’ (Варл., Янк. 1), тру́шыцца ‘ісці паволі, трушком’ (іўеў., Сл. ПЗБ, Сцяц.), тру́шкі ‘трушком’ (Нік., Ян., ПСл), трушка́ ‘трухам’ (шчуч., Сл. ПЗБ), ‘бягом’ (Сцяц.), трушко́м ‘хутка бегчы’, ‘хутка ехаць’ (навагр., слаўг., ЛА, 2), ‘подбегам’ (ТСБМ, Сцяшк.), ‘дробнай рыссю’ (Нас., Шат., Касп., Янк. 1, Гарэц., Др.-Падб., ТСБМ, Сцяшк., Байк. і Некр.), трюшко́м ‘тс’ (Бяльк.). Утварэнні з памяншальным суф. *‑ьkъ (‑ьkъmъ) ад трух (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Метэо́р ’распаленае цела касмічнага паходжання, якое хутка рухаецца ў зямной атмасферы’ (ТСБМ), мецео́р ’падаючая зорка’ (Інстр. I). Паводле Крукоўскага (Уплыў, 90), запазычана з рус. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нахапок ’спяшаючыся, у спешцы’ (ушац., Нар. лекс.), ’хутка, абы-як’, нахапкі́ ’наперагонкі’ (Яўс.), нахапу́ ’на скорую руку’ (Жд. 2, Сл. ПЗБ). Да хапа́ць, хап (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ *Пачахлі́ць, почэхліць ’хутка пайсці, пашыбаваць’ (ТС). Да na‑ і f чахаць < мрасл. taxati ’знікаць’ (Мартынаў, Слав. акком., 124), у якім суфікс ‑л‑ мае значэнне імгненнасці.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Перашны́харыць (піряшныхыріць) ’абшукаць хутка і старанна’ (Юрч. СНЛ). Да пера- (гл.) і шныпарыць* якое, відаць, у выніку кантамінацыі лексем нюхаць і um тарыць/ шныпарыць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прысмалі́ць ’злёгку падпаліць, прыпаліць; прыкурыць (ТСБМ), ’хутка прыбегчы, прыехаць’ (Бяльк.), сюды ж экспр. прысмалі́цца ’захацецца, зажадацца’: от усім прысмалі́лася вады (Ян.). Да смала, смаліць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пронести́сь
1. пране́сціся; (промчаться) прамча́цца; (пролететь) праляце́ць;
велосипеди́ст пронёсся по шоссе́ веласіпеды́ст пранёсся (прамча́ўся) па шашы́;
бы́стро пронесло́сь ле́то ху́тка праляце́ла ле́та;
2. (распространиться) пране́сціся;
пронёсся слух пране́слася чу́тка.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
схвати́ть сов., в разн. знач. схапі́ць, схваці́ць;
схвати́ть ребёнка за́ руку схапі́ць (схваці́ць) дзіця́ за руку́;
схвати́ть на́сморк схапі́ць (схваці́ць) на́смарк;
бы́стро схвати́ть чужу́ю мысль ху́тка схапі́ць чужу́ю ду́мку;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)