рызыко́ўны, -ая, -ае.

1. Звязаны з рызыкай, напоўнены рызыкай.

Р. крок.

Так рабіць рызыкоўназнач. вык.).

2. перан. Непрыстойны, двухсэнсоўны.

Р. туалет.

Рызыкоўныя прыпеўкі.

|| наз. рызыко́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэвера́нс, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Пачцівы паклон з прысяданнем.

2. перан., звычайна мн. Перабольшанае выказванне пачцівасці, угодлівасці (іран.).

Рабіць рэверансы перад кім-н. (расшарквацца ў 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ука́зчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто ўказвае іншым, што і як трэба рабіць.

Ён нам не ў.

Бач, які ў. знайшоўся.

|| ж. ука́зчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

універсалізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што (кніжн.).

Абагульніць (абагульняць), зрабіць (рабіць) агульным, універсальным; распаўсюдзіць (распаўсюджваць) на многае, многіх.

У. падрыхтоўку спецыялістаў.

|| наз. універсаліза́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шчырава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; незак. (разм.).

Дбайна, старанна, рупна рабіць што-н.; завіхацца каля чаго-н.

Сяляне ўсё жыццё шчыруюць.

Ш. на ўборцы сена.

|| наз. шчырава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэкальтава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., што.

Зрабіць (рабіць) дэкальтэ. Дэкальтаваць блузку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэманці́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Зрабіць (рабіць) дэмантаж. Дэманціраваць завод.

[Ад фр. démonter.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэнатурава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Зрабіць (рабіць) дэнатурацыю. Дэнатураваць спірт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дазі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Зрабіць (рабіць) дазіроўку. Дазіраваць лякарства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дамайстрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Скончыць майстраваць, рабіць што‑н. Дамайстраваць цацку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)