палява́нне, ‑я, н.
1. Пошукі і праследаванне дзікіх звяроў або птушак з мэтай знішчэння ці лоўлі; занятак паляўнічага. Залатой восенню, удваіх, мы паехалі ў палескія лясы на паляванне. Гурскі. Зараз усе краіны.. прынялі закон аб забароне палявання на белых мядзведзяў. Матрунёнак.
2. Дзеянне паводле дзеясл. паляваць (у 2, 3 знач.) і стан паводле дзеяслова паляваць (у 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыба́ўка, ‑і, ДМ ‑баўцы; Р мн. ‑бавак; ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. прыбаўляць — прыбавіць (у 1 знач.) і стан паводле знач. дзеясл. прыбаўляцца — прыбавіцца.
2. Тое, што прыбаўлена, прыбавілася. Прыбаўка ў вазе складае 2 кг. □ Пазагараць яшчэ некалькі дзянькоў на Іртышы было для нас [плытагонаў] як прыбаўка да адпачынку, які мы мелі ўжо амаль тыдзень. Радкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перакана́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. пераканаць (у 1 знач.) і стан паводле знач. дзеясл. пераканацца.
2. Цвёрды, непахісны погляд, упэўненасць. Адно толькі ведае.. [Кастусь] — усім сэрцам і душою будзе заўсёды служыць прыгнечанаму селяніну, роднай Беларусі. Гэта было глыбокае і непахіснае перакананне... С. Александровіч. Прамова .. [Мікітава] была не зусім гладкая, але ён гаварыў шчыра, з перакананнем. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сціск, ‑у, м.
1. Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. сціскаць — сціснуць.
2. Стан паводле знач. дзеясл. сціскацца — сціснуцца.
3. Цесната, адсутнасць свабоднага месца. Мы дзяліліся задумамі і чыталі пачатыя творы напярэдадні пераезду Чорнага ў доўгачаканую і, як на страшэнны жыллёвы сціск першай пасляваеннай восені, добрую кватэру. Лужанін. // Штурханіна ў натоўпе, таўкатня. Людзі душыліся ў сціску, уцякаючы. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ По́нцы ’рамка ў калодачным вулеі’ (гродз., Сл. ПЗБ). З рус. по́ні}ьк попка ’перакідная сетка на птушак: сіло ў выглядзе сеткі, нацягнутай на абруч’, пояса ’рэшата’. Паводле Даля (3, 750), папцы ад панамцы, пять, брать. Паводле Фасмера (3, 326), звязана са ст.-слав. пьнѫ, пати ’нацягваць’, опонл ’завеса’, што больш імаверна. Рамка ў вулеі мае выгляд сеткі — відаць, перанос паводле падабенства.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
адлічэ́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адлічыць.
2. звычайна мн. (адлічэ́нні, ‑яў). Адлічаная сума. Адлічэнні ад абароту. Адлічэнні ў непадзельны фонд.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каардына́цыя, ‑і, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. каардынаваць. Савет па каардынацыі.
2. Мэтазгодная адпаведнасць, узгодненасць (дзеянняў, учынкаў і пад.). Дасканалая каардынацыя рухаў.
[Лац. coordinatio.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крэ́мзанне, ‑я, н.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. крэмзаць. // Тое, што накрэмзана, напісана. — Маё крэмзанне. Я пісаў, — сказаў Панізовіч і дабрадушна ўсміхнуўся. Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ляската́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. ляскатаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. [З будаўніцтва] далятаў да нас густы гул матораў і ляскатанне жалеза. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
малацьба́, ‑ы, ж.
Дзеянне паводле дзеясл. малаціць (у 1 знач.). Пачаць малацьбу. Закончыць малацьбу. // Час, пара, калі малоцяць. Адышлі гарачыя дні малацьбы. Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)