сеўружы́ны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сяўругі. Сеўружыная ікра. // Прыгатаваны з сяўругі. Сеўружыная юшка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сіло́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сіла (у 1 знач.). // Злоўлены сілом. Сіловая дзічына.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сільвіні́тавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сільвініту; які ўтрымлівае ў сабе сільвініт. Сільвінітавы пласт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сінавія́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да сіновіі; з’яўляецца сіновіяй. Сінавіяльная абалонка. Сінавіяльная вадкасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сінагага́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сінагогі; адбываецца ў сінагозе. Сінагагальны стараста. Сінагагальны двор.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сінга́льскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сінгалаў, сінгальцаў, які належыць, уласцівы ім. Сінгальская мова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сіне́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сінелі; зроблены з сінелі. Сінельная нітка. Сінельныя махры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сінеро́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сінероду; змяшчае ў сабе сінерод; цыяністы. Сінеродныя злучэнні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сінтаміцы́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сінтаміцыну, у састаў якога ўваходзіць сінтаміцын. Сінтаміцынавая эмульсія.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скамаро́хаў, ‑ава.

Які мае адносіны да скамароха, уласцівы яму; такі, як у скамароха. Скамарохаў каўпак.