перасы́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.
Дзеянне паводле дзеясл. перасыпа́ць 1 — перасы́паць (у 1, 3 і 5 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пераці́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Разм. Дзеянне паводле дзеясл. пераціраць — перацерці (у 3, 5 і 6 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пераця́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.
Дзеянне паводле дзеясл. перацягваць — перацягнуць (у 4, 8, 9 і 11 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перыфразо́ўка, ‑і, ДМ ‑зоўцы; Р мн. ‑зовак; ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. перыфразоўваць — перыфразаваць.
2. Тое, што перададзена перыфразай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кукарэ́канне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. кукарэкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Аднекуль здалёк даляталі дзіцячыя галасы, кукарэканне пеўня. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лакіро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. лакіраваць.
2. Слой лаку, якім пакрыта што‑н. Лакіроўка сцерлася.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
левіяфа́н, ‑а, м.
1. Паводле біблейскага падання — вялізнае марское страшыдла ці лятаючы дракон.
2. Кніжн. Тое, што здзіўляе сваёй велічынёй, сілай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ліццё, ‑я, н.
Спец.
1. Дзеянне паводле дзеясл. ліць (у 4 знач.).
2. зб. Літыя металічныя вырабы. Стальное ліццё. Чыгуннае ліццё.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пялёсканне, ‑я, н.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пялёскацца, а таксама гукі гэтага дзеяння. Раптам, зусім блізка, пачулася лёгкае пялёсканне. Стаховіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расцвіта́нне, ‑я, н.
Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. расцвітаць — расцвісці; росквіт. Вечнае расцвітанне зямлі поўніць нас салодкай трывогаю сэрца. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)