спрасці́цца, спросціцца; зак.
Стаць больш простым, менш складаным (звычайна пра склад, структуру чаго‑н.). Тэхналогія вытворчасці спрасцілася. □ Даданая частка [складана-залежнага сказа] спрасцілася, ператварылася ў член простага сказа. Граматыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сцёкавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які сцякае куды‑н. Сцёкавыя воды.
2. Які мае сцёк (пра вадаёмы). Сцёкавае возера.
3. Прызначаны для сцёку чаго‑н. Сцёкавая труба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узмы́лены, ‑ая, ‑ае.
Пакрыты пенай (пра коней). Верхам на ўзмыленых конях гарцавалі камандзіры. Жычка. / у вобразным ужыв. Рака на скалах хвалямі грукоча, Узмыленая, ярасна сапе. Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хуткадзе́йны, ‑ая, ‑ае.
Які хутка дзейнічае. Расказваючы пра электронныя хуткадзейныя вылічальныя машыны, Агей Міхайлавіч зазначыў, што на ўроках у школе яны вывучаюць толькі матэматычную азбуку. Шыловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чуфы́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Спец. Утвараць характэрны гук «чуф» (пра цецерукоў і пад.). [Бацька] прыманьваў цецерукоў да сябе, чуфыкаючы гэтак жа сама, як і яны. Масарэнка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эфекты́ўнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць эфектыўнага. Прадукцыйнасць грамадскай працы — важнейшы паказчык эфектыўнасці вытворчасці. □ Трэба больш думаць, клапаціцца пра эфектыўнасць тэхнікі, адчуваць сваю ўласную адказнасць за гэта. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
яле́й, ‑ю, м.
Аліўкавы алей, які выкарыстоўваецца ў царкоўным ужытку. // перан. Пра тое, што суцяшае, супакойвае. Не буду я табе ялею ў сваю прамову падліваць. Прыходзька.
[Ад грэч. elaion — алей.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сцюдзёны, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Які мае нізкую ці адносна нізкую тэмпературу; халодны (пра паветра, вецер і пад.). Вада ў .. [рэчцы] сцюдзёная, крынічная, чыстая, як крышталь. Новікаў. Хвілін праз сорак, у дадатак да ўсіх нашых няшчасцяў, мы [лётчыкі] трапілі ў густы сцюдзёны туман. Шамякін. Пуста і холадна цяпер там [на месцы сустрэчы], вербы атрасаюць апошняе лісце, сцюдзёны вецер вее ад ракі. Чарнышэвіч. / Пра цела, часткі цела. Лоб быў сцюдзёны, і Алег пакрыў яго далонню, а потым пачаў хукаць, грэць сваім дыханнем. Ермаловіч. [Ногі] былі дужа азызлыя, нібы падпухлыя, і дужа сцюдзёныя. Быкаў. // Які характарызуецца нізкай тэмпературай (пра пагоду, пару і пад.). У верасні ночы бываюць сцюдзёныя. Галавач. Іх [сяброў] прывялі за дрот зімой сцюдзёнай. Аўрамчык. У сцюдзёную зімовую пару аўтаматчыкі станавіліся на лыжы і рабілі рэйды ў тыл ворага. «Звязда». // Які не ацяпляецца; не ўцеплены (пра памяшканне). У доўгай, бы пуня, сцюдзёнай будыніне, апрача залы са сцэнай, былі два пакойчыкі. Мядзёлка. // Пазбаўлены цеплыні (пра рэчывы, прадметы, з’явы). Калючым сцюдзёным снегам гарэзна сыпле ў твар [вецер], сячэ, як шротам. Якімовіч. Сцюдзёная раса абмывае ногі, аж ломіць у суставах. Гамолка. // Ахалоджаны. Сцюдзёны квас.
2. Звязаны з адчуваннем холаду, з уяўленнем аб холадзе. Сцюдзёнае неба. / Пра цемень, сінь і пад. Ранак сустрэў Свету сцюдзёным блакітам чыстага неба. Гарбук. [Вочы старога рыбака] наглядзеліся за век і на яснае сонца, якога так шмат бывае на крынічна-празрыстай азёрнай вадзе, і на сцюдзёную чорную цемрадзь. Брыль. // перан. Які нагадвае па колеру лёд, глыбіню вады, паветраную прастору. Калі адцвітае яна — пяшчотна сіняя сцюдзёная краска — тады жыццё адкрывае ўсе вокны. Лынькоў.
3. Які не вылучае цяпла; не выклікае адчування цяпла (пра месяц, зоркі). А там, на радзіме, марозам убраны У сцюдзёныя зоры стары медны бор. Танк. / Пра зару, святло і пад. Калі ж разліўся ў роднай шыры Сцюдзёным сполахам усход, Ужо над пожнямі у вырай Вандроўнік-жораў вёў свой род. Кірэенка. / у вобразным ужыв. Гарэла каліна ў сцюдзёным агні. Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Перапа́длівы ’нясталы ў сіле і здароўі’ (Касп.); сюды ж пэ‑ рэпадэстый ’няўстойлівы, зменлівы — пра надвор’е’ (кобр., І łap. лекс.), польск. przepadzisty ’дажджлівы, які падае з перапынкамі’. Блізкая семантыка ў дзеясловаў перапасці, перанасіць ’схуднець’ (Др.-Падб., Гарэц.), прапасціся ’тс’ (ТСБМ, Янк. 3., Мат. Гом., Скарбы), перакідацца ’прыніжацца, вельмі дагаджаць’ (слонім., Нар. словатв.), перэпсідвацца ’згінацца ў пояс’ (ТС) і ў польск. przepadać się ’сохнуць, мізарнець, марнець’, ’ліць з перапынкамі (пра дождж)’, а таксама ў рус. перепадать ’худзець, слабець, знясільвацца’, перенадиться ’упасці’, ’пераставаць ісці (пра дождж)’. Параўн. таксама чэш. ргерасиў ’пахудзелы, змарнелы’. славен. prepadati ’прыходзіць да заняпаду’. Да прасл. *per‑padti. Гл. пера- і пасці (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Расі́цца 1 ’памалу есці’, звычайна ў прош. ч. з адмоўем не: не расі́лася ’і расінкі ў рот не брата’ (Сцяц.), росі́цца ’браць у рот, перакусваць’ (ТС), rasíś ’пажаданне з’есці, дакрануцца вуснамі’ (Варл.). Да раса́ 1 (гл.) са зразумелым метафарычным пераносам.
*Расі́цца 2 (rʼesʼitysʼa) ’цвісці, квітнець (пра жыта)’ (палес., Выг., Смул.). Параўн. укр. ряси́ти ’быць пакрытым лістамі, пладамі’, серб.-харв. ре́сити се ’прыгажэць’, ресати ’цвісці, распускацца’, балг. ря́сам ’цвісці, пакрывацца пупышкамі’, реся́ 3 ас. адз. л. ’выпускаць вусікі, распушвацца, цвісці (пра расліны)’. Гл. з іншым вакалізмам расаваць, укр. роси́ты ’цвісці (пра жыта)’ і пад., усё да *ręsa (Смулкова, Białoruś, 229), гл. раса́ 2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)