засушы́ць, -ушу́, -у́шыш, -у́шыць; -у́шаны; зак., каго-што.

Зрабіць сухім, высушыць.

З. кляновы ліст.

З. даклад (перан.).

|| незак. засу́шваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

захваста́ць, -вашчу́, -во́шчаш, -во́шча; -вашчы́; -васта́ны; зак. (разм.).

1. Пачаць хвастаць.

2. каго-што. Забіць, засячы хлыстом, пугай.

Захвастаў да паўсмерці хлопца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зачарава́нне, -я, н.

Чароўная сіла каго-, чаго-н., а таксама стан таго, хто адчувае на сабе такую сілу.

Навакольная прыгажосць выклікае з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бра́знуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак.

1. гл. бразгаць.

2. каго-што. З сілай кінуць, паваліць, выклікаўшы шум; грымнуць.

Б. аб зямлю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́пхаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Выпіхнуць у некалькі прыёмаў.

|| незак. выпіха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і выпі́хваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́селіць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., каго (што).

Прымусіць пакінуць месца свайго жыхарства.

В. у суседнюю вёску.

|| незак. высяля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́ссаць, -ссу, -ссеш, -ссе; -ссі; -ссаны; зак., што з каго-чаго.

Ссаннем выцягнуць.

В. кроў з раны.

|| незак. высыса́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́страіць¹, -раю, -раіш, -раіць; -раены; зак., каго-што.

Паставіць строем або размясціць у пэўным парадку.

В. полк.

|| незак. выстро́йваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акрылі́ць, акрылю́, акры́ліш, акры́ліць; акры́лены; зак., каго-што (высок.).

Тое, што і натхніць.

|| незак. акрыля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. акрыле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апаса́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак., каго-чаго або з інф.

Тое, што і баяцца (у 1 знач.); сцерагчыся чаго-н.

А. прастуды.