псіхапрафілакты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да прафілактыкі псіхічных захворванняў, да пераадолення адмоўных псіхічных уплываў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

птушкагадо́ўчы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да птушкагадоўлі, які займаецца птушкагадоўляй. Птушкагадоўчая ферма. Етушкагадоўчы саўгас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пу́ншавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пуншу; прыгатаваны з пуншам. Пуншавы напітак. Пуншавае марожанае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рабфа́каўскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рабфака, рабфакаўцаў. Рабфакаўскі камітэт. Рабфакаўскі сход. Рабфакаўская моладзь.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

радыёвяшча́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да радыёвяшчання, прызначаны для яго. Радыёвяшчальная праграма. Радыёвяшчальная станцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ракетано́сны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ракетаносца; які мае на ўзбраенні ракеты. Ракетаносны карабель.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расфасо́вачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да расфасоўкі, прызначаны для яе. Расфасовачны аўтамат. Расфасовачны цэх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рата́йскі, ‑ая, ‑ае.

Уст. Які мае адносіны да ратая, уласцівы яму. Ратайская хата. Ратайская сіла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рата́тарны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рататара, прызначаны для рататара. Рататарны вал. Рататарная папера.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рашо́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рэшата. Рашотны абечак. // Забяспечаны рашотамі. Рашотны стан машыны.