пастухо́ўства, ‑а, н.

Занятак пастуха. Той першы год пастухоўства пакінуў аб сабе толькі два ўспаміны. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пацвярджа́льны, ‑ая, ‑ае.

Які змяшчае ў сабе пацвярджэнне чаго‑н. Пацвярджальны факт. Пацвярджальны подпіс. Пацвярджальная тэлеграма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расшнурава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак.

1. Развязацца, распусціцца (пра шнуркі).

2. Развязаць, паслабіць на сабе шнуроўку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самазагара́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. самазагарацца — самазагарэцца; загаранне само па сабе. Самазагаранне каменнага вугалю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самазва́нец, ‑нца, м.

Той, хто выдае сябе за іншага чалавека, незаконна прысвойвае сабе чужое імя, званне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самаразбурэ́нне, ‑я, н.

Разбурэння якое адбываецца само па сабе, без чыйго‑н. умяшання. Самаразбурэнне горных парод.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сядзе́льца, ‑а, н.

Памянш.-ласк. да сядло. Выслужыў сабе коніка, а пры коніку сядзельца. З нар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хро́місты, ‑ая, ‑ае.

Які ўтрымлівае ў сабе хром (у 1 знач.), з дамешкай хрому. Хромісты жалязняк,

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цэ́рыевы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да цэрыю, змяшчае ў сабе цэрый. Цэрыевы раствор. Цэрыевае злучэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шнурава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; незак.

1. Шнуруючы, зацягваць на сабе што‑н.

2. Зал. да шнураваць.