Славяні́н, славя́не ‘група роднасных па паходжанні і блізкіх па мове народаў’ (ТСБМ). Параўн. укр. словʼяни́н, словʼя́ни, рус. славяни́н, славя́не, стараж.-рус. словѣне — назва ўсходнеславянскага племені паблізу Ноўгарада, словѦне, польск. Słowianie ‘славяне’, в.-луж. Słowjan, Słovjanojo, н.-луж. Słowjan, чэш. Slovan, Slované, славац. Slovan, Slovania, серб.-харв. Сло̀вен, Slavén, Слове́ни, Slavéni, Сло̀венин, славен. Slovān, Slováni, Slovéni, балг. славя́нин, славя́ни, макед. Словен(ин), Словени, ст.-слав. словенинъ, словѣне у адносінах да славянскага племені вакол Салуні. Прасл. *slověninъ, мн. л. *slověne, с.-лац. Sclavi, Sklavini, Sclaveni ‘славяне’, с.-грэч. Σκλαβηνοί ‘славяне’. Асноўныя версіі: Трубачоў (Этимология–1980, 12–13) найбольш перспектыўнай лічыць версію Якабсона (IJSLP, 1959, 1–2, 271) ад *slovo (гл. слова), які спасылаецца на аналогію ў стараж.-рус. кличане ‘паляўнічыя, якія падымаюць звера крыкам’: кличь (гл. клікаць), а таксама на апазіцыю словѣненѣмци; але сам Трубачоў прапануе ўтвараць *slověninъ не ад імя, а ад дзеяслова *slovǫ, *sluti (гл. слыць) ‘зразумела гаварыць’ — ‘быць гучна аклікнутым’ з суф. ‑jan, параўн. ст.-рус., рус.-ц.-слав. слути, слову ‘лічыцца, называцца, славіцца’ (таксама Глухак, 561), роднасным і слав. *slava (гл. слава). Супраць роднасці з *slovo Фасмер (3, 663), які лічыць, што ўтварэнні на ‑ěninъ, ‑aninъ сустракаюцца толькі ў вытворных ад назваў месцаў, таму разглядае слова як вытворнае ад гідроніма, параўн. стараж.-рус. Словутичь — эпітэт Дняпра, Слуя — рака ў былой Смаленскай губ., гідронімы польск. Sława, Sławinica, серб.-харв. Славница, якія набліжаюць да грэч. κλύζω ‘адмываю’, лац. cluō ‘ачышчаю’, cloāca ‘каналізацыйны сток’. Іншыя версіі — ад уласных імён на ‑slav (Бадуэн дэ Куртэнэ, JP, 3, 62 і наст.; супраць Мікала, РФВ, 48, 271); супастаўленне з грэч. λαός, λϜαός ад σλαϜόςнарод’ (Мікала, там жа). У сувязі з гэтай думкай параўн. гоц. piudaнарод’, ням. deutsch ‘нямецкі’, лац. teutōnes ‘немцы’ ад і.-е. *teutнарод’; гл. Младэнаў, 588–589; Скок, 3, 281–283; Бернштейн, Фонетика, 90–91. Агляд літ-ры гл. яшчэ БЕР, 6, 834 і наст., ЕСУМ, 5, 307; SEK, 4, 320; Бязлай, 3, 265; Трубачоў, Этногенез₂, 93, 312, 335–336 і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аблу́дны, ‑ая, ‑ае.

Абл.

1. Які далёка зайшоў у сваіх памылках, збіўся з правільнай жыццёвай дарогі.

2. Ілжывы, няправільны, памылковы. Аблудны шлях. □ Ён [Богут] выступае ў добрай ролі, Каб перавыхаваць народ Ды навучыць яго парадку, з дарог аблудных скіраваць... Колас.

•••

Аблудная авечка гл. авечка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

агаро́джа, ‑ы, ж.

Плот, тын, сцяна і пад. вакол чаго‑н. Старыя ліпы і бярозы.., нібы верныя вартаўнікі, стаялі наўкола жалезнай агароджы. Чарот. Перад вокнамі, за нізкай агароджай, цвілі вяргіні. Чорны. Таму маўзалей, агароджу, Каб вечна тут вёсны цвілі, Вянкамі народ упрыгожыў. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

не́хрысць, ‑я, м.

Разм.

1. Уст. Чалавек нехрысціянскай веры, а таксама чалавек, які не верыць у бога.

2. Лаянк. Бессаромны, бессардэчны чалавек. [Шаройка:] — Ну, брат, не людзі, а нехрысці... Хоць кол на галаве [чашы]. Проста распанеў народ: да васьмі спяць, да дзесяці снедаюць. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

першаэлеме́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Кніжн. Першы асноўны элемент, састаўная частка чаго‑н. Слова — першаэлемент літаратуры. □ Таму кожны цывілізаваны народ гэтак высока цэніць і аберагае як сваю мову, так і сваю песню, бо ў іх змяшчаюцца першаэлементы культуры нацыі, выяўляецца яе самабытнасць. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ма́са ’колькасць матэрыі, якая складае цела’, ’вялікая колькасць, мноства, шмат чаго-небудзь’, ’мноства рэчыва без пэўнай формы’, ’народ, шырокія колы насельніцтва’ (ТСБМ, Яруш., ТС). Еўрапейскае слова. У бел. мову запазычана з польск. і, магчыма, паўторна з рус. мовы, у якіх з новав.-ням. Masse (XVI ст.) або з франц. masse > лац. massa ’злітак’, ’ком, глыба, кавалак’, ’хаос’ < ст.-грэч. μᾶζα ’цеста’, ’ячменны хлеб’ < μάσσω ’мяшаю, размешваю’. Сюды ж масаві́к ’той, хто вядзе работу ў масах’, ’арганізатар масавых гульняў’ (ТСБМ), ма́савыя ’летняе свята саўгаснікаў’ (віл., Нар. сл.), масо́ўка ’масавая сцэна ў спектаклі, фільме’, ’масавая прагулка’, ’тайны рэвалюцыйны сход’ (ТСБМ) — усе з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тесни́ться несов.

1. ці́снуцца; ці́скацца; (толпиться) то́ўпіцца; (стоять тесной толпой) стая́ць (нато́ўпам), це́сна стая́ць; (ютиться) тулі́цца;

вокру́г тесни́лся наро́д наво́кал ці́снуўся (то́ўпіўся) наро́д;

по берега́м тесни́лись грома́ды дворцо́в па берага́х це́сна стая́лі гма́хі пала́цаў;

2. перен. то́ўпіцца; (наполнять) напаўня́ць (што); по́ўніць (што);

в уме́ у него́ тесни́лись ра́зные предположе́ния у галаве́ ў яго́ то́ўпіліся (галаву́ яго́ напаўня́лі, по́ўнілі) ро́зныя меркава́нні;

3. страд. сціска́цца; ці́снуцца; адціска́цца; цясні́цца; адцясня́цца; душы́цца; см. тесни́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ка́ска, ‑і, ДМ ‑сцы; Р мн. ‑сак; ж.

Галаўны ўбор, звычайна металічны, у выглядзе шлема (у ваенных, пажарнікаў і інш.). Салдацкая каска. □ Коскі, як на байцах-героях, Што не зналі да ворага ласкі, Самы мірны, аднак, па настроях Салігорскі народ у касках! Лойка.

[Фр. casque.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

іпаста́сь, ‑і, ж.

1. Царкоўны тэрмін для абазначэння адной з асоб хрысціянскай тройцы.

2. перан. Тое, што блізка, цесна далучаецца да каго‑, чаго‑н. іншага. У Таўлая не было дзвюх іпастасей. Сапраўдны паэт не можа не быць рэвалюцыянерам, калі яго народ змагаецца за вызваленне. Лужанін.

[Ад грэч. hypostasis — асоба, сутнасць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ма́йя 1, ‑і, ж.

Тонкая лёгкая баваўняная тканіна.

ма́йя 2, нескл., мн.

1. Агульная назва групы роднасных індзейскіх плямён, якія стварылі адну з старажытных высокіх цывілізацый Амерыкі на тэрыторыі паўднёва-ўсходняй Мексікі, Гандураса і Гватэмалы.

2. Індзейскі народ, які жыве ў сучасны момант у Мексіцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)