шыпу́н 1, ‑а, м.
1. Від лебедзя з чырвона-чорнай дзюбай і моцна выгнутай шыяй, які жыве па лесастэпавых азёрах; птушка атрада гусепадобных. Буслы.. з цікавасцю разглядалі шыпуна і не саступалі з месца. Пальчэўскі.
2. Разм. Той, хто шыпіць (у 4 знач.).
шыпу́н 2, ‑у, м.
Спец. Густы накіп пры плаўцы чыгуну.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Лёз ’зазор’ (гродз., Нар. сл.), лёзны ’свабодны, нічым не заняты’ (Бяльк.), ’пусты, лёгкі’ (КЭС, лаг.), ’неказырны’ (Янк. I), сувалк. loźniak ’агароднік, бедны селянін, які жыве за вёскай’ (КСПГ), ст.-бел. лезный, лиозный, люзный ’вольны’ (з XVI ст.) запазычаны са ст.-польск. luz (польск. luz, каш. loz, lóz ’вольнае месца’), luźny ’свабодны, разрознены’, якія паходзяць з ням. los ’свабодны, з зазорам’ < ст.-в.-ням., с.-в.-ням. los ’свабодны, расслаблены’, ’гарэзлівы’ (Слаўскі, 4, 393; Булыка, Запазыч., 192). Гл. яшчэ лёс 2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пакаёвы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да пакоя. У сэрца папросіш парады — Яно да паслугі гатова: Вядзе з пакаёвай засады Пад лівень, на вецер жыццёвы. Прануза.
2. Які знаходзіцца, жыве, расце ў пакоі. Служанкі вывелі на прагулку пакаёвых сабачак. Карпюк. Толькі ведай: да пары квітнеюць Кветкі пакаёвыя ў цяпле. Ставер.
•••
Пакаёвая тэмпература гл. тэмпература.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыма́к, ‑а, м.
Муж, якога прынялі ў сям’ю жонкі, які жыве ў доме жонкі. — Няхай бы Надзя прымала прымака і жылі на здароўе... Васілевіч. А больш за ўсё пакрыўдзіла Змітрака ў іхняй гаворцы з жонкай тое, што Ганна намякнула яму, што ён у яе прымак і што будзе ўсё так, як яна скажа. Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пра́веднік, ‑а, м.
1. Уст. Чалавек, які жыве па запаведзях якой‑н. рэлігіі.
2. перан., звычайна іран. Той, хто ў сваіх учынках кіруецца прынцыпамі сумленнасці, справядлівасці. Кашын лічыў сябе праведнікам. Дырэктарская падтрымка як бы яшчэ раз пацвярджала гэта. Карпаў. Дзерваед дакорліва паківаў галавою. — Сустракалі мы некалі такіх праведнікаў, — загаварыў ён, пыхнуўшы дымком папяросы. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
берасця́нка 1, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
1. Каробка, сплеценая з бяросты.
2. Лёгкі адна- або двухвёсельны човен.
берасця́нка 2, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Невялікая лясная пеўчая птушка атрада вераб’іных; зяблік. Жыве берасцянка ў сухіх хвойных і лісцевых лясах, яна не любіць вільготных і балоцістых мясцін. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
глыбакаво́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Глыбокі і паўнаводны. Глыбакаводны канал.
2. Які жыве або знаходзіцца глыбока ў вадзе. Глыбакаводныя рыбы. □ У Чорным моры няма глыбакаводнай доннай фауны. «Маладосць».
3. Які мае адносіны да вывучэння фізічных уласцівасцей і арганічнага жыцця на вялікіх глыбінях (у 2 знач.). Глыбакаводныя даследаванні. // Прызначаны для работы на вялікай глыбіні. Глыбакаводныя поршневыя помпы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гу́тарыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак., з кім і без дап.
Весці гутарку; размаўляць. Захар нейкі час яшчэ сядзеў і гутарыў з Раманам. Колас. Збяруцца.. мужчыны на вуліцы, гутараць, кураць. Брыль. // Расказваць, перадаваць чуткі пра што‑н. А людзі часам гутараць, А ў людзях сказ жыве, Што жыў на бедным хутары Хлапец Лявон Сувей. Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыцярпе́цца, ‑цярплюся, ‑церпішся, ‑церпіцца; зак.
Прывыкнуць, прызвычаіцца да чаго‑н. непрыемнага, непажаданага; звыкнуцца з чым‑н. Спачатку не па сэрцы была .. [Кулінчыку] гэта праца. Але з часам прыцярпеўся і здавалася яму, што жыве ён цяпер не так ужо кепска. Сіняўскі. Абвыкся, прыцярпеўся б Васіль у турме, калі б балела яму толькі тое, што арыштант. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рачны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да ракі. Рачная вада. Рачны бераг. Рачны пясок. □ Вопратка на людзях была мокрая, забруджаная, з прыліпшай да яе зямлёй, торфам, рачным глеем. Шамякін. // Які жыве ў рацэ. Рачная рыба. Рачны акунь.
2. Прызначаны для плавання па рацэ, звязаны з работай на рацэ. Рачны транспарт. Рачны вакзал. Рачны млын.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)