Паэт ’аўтар вершаваных твораў’ (ТСБМ). З рус. мовы (магчыма, у XX ст.), у якой слова поэт праз франц. poète ці ням. Poet паходзіць з лац. poēta < ст.-грэч. ποιητής ’вытворца, стваральнік, складальнік (вершаў)’. Аднак ст.-бел. поета, поэта ’паэт’ (1540) — праз ст.-польск. poeta з лац. poēta (Булыка, Лекс. запазыч., 159).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мі́сія ’заданне, даручэнне’, ’высокае прызначэнне’, ’дыпламатычнае прадстаўніцтва’, ’місіянерская арганізацыя’ (ТСБМ). Паводле Крукоўскага (Уплыў, 77), запазычана з рус. мовы. Аднак яшчэ ст.-бел. миссия ’дэлегацыя, пасланая ў іншую краіну са спецыяльнай мэтай’ (XVII ст.) са ст.-польск. misyja, missyja, якое з с.-лац. missio ’адпраўленне’ < лац. mittere ’пасылаць’ (Булыка, Лекс. запазыч., 32).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Абра́за (Нас., Бяльк., Яруш., КЭС), укр. образа, польск. obraza < ob‑raza да raziti. Параўн. уразіць, уражліва і г. д. Магчыма, арэальная інавацыя. Не выключана таксама беларускае і ўкраінскае запазычанне з польскай мовы, дзе захавалася першаснае канкрэтнае значэнне (obrażać ’абражаць’ і ’пашкоджваць’). Параўн., аднак, ст.-бел. образити ’паражаць, удараць’ і ’абражаць’ (Нас. Гіст.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раскабы́рдзіць ’увесці ў злосць’ (Юрч.), сюды ж раскабырдзіцца, раскабырджаны. Параўн. скапу́рыцца, скапы́рдзіцца ’памерці’ (Сцяшк. Сл.), рус. дыял. закопу́рдиться ’тс’, якія Гарачава звязвае з рус. копурять ’капаць, калупаць’, серб. і харв. kopòrati, kopirati, kopàrati ’рухацца, капашыцца, калупацца, рыцца’ < прасл. *kop‑ з r‑пашырэннем (Гарачава, Этимология–1985, 63), пры гэтым, аднак, застаюцца семантычныя цяжкасці.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сы́ра ’міфічная істота’: каб цябе сыра ўбіла (Касп.), ’прастуда’: каб цябе сыра ламанула (Мат. Маг. 2), сы́ра: сыра переломила ’раптоўна памёр’ (Шымк. Собр.). Паводле Карскага (2–3, 325), эліпсіс з сырая зямля: каб цябе сырая зьела (“легко подразумевается земля”), аднак спалучэнні з рознымі дзеясловамі дэманструюць высокую ступень персаніфікацыі (табуізацыі?) першапачатковай семантыкі. Гл. сыры.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Турусня́к ‘затор, лёд на рэках і азёрах, нагрувашчаны старчма’ (Ласт.). Па значэнні, відавочна, звязанае з рус. торо́с ‘заломы лёду каля берагоў рэк і на моры’, што з саам. tōras ‘лядовы бугор на беразе мора’ (Фасмер, 4, 86; Анікін, 557), аднак шляхі ўплыву на яго ўтварэнне застаюцца няяснымі. Хутчэй гукапераймальнага паходжання, гл. наступнае слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Зелянчу́к, зеленчу́к ’недаспелы плод’ (жыт., Нар. словатв.). Рус. куйбыш. зеленчу́к ’тс’, літарат. ’дабраполь, Galeobdolon Adans’, кур., разан., тамб. ’маладая жывёліна’, балг. зеленчу́к ’агародніна’. Ад прыметніка зялёны (гл.) з суфіксам ‑чук (Сцяцко, Афікс. наз., 126, дзе, аднак, недакладна форма, значэнне, рэгіён і прымета, пакладзёмся ў аснову намінацыі). Ці можна лічыць лексему прасл. дыял. — няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кама́ндаваць ’аддаваць каманду’, ’быць камандзірам чаго-небудзь’, ’загадваць’ (ТСБМ, Яруш.), камендаваць ’тс’ (Сержп. Прымхі). Аналагічна да папярэдняга, — з рус. командовать ’тс’, якое (у XVIII ст.) з франц. commander ’тс’ < с.-лац. commandare < commendare ’даручаць’, ’давяраць’ (Фасмер, 2, 300; Шанскі, 2 (К), 223). Аднак форма камендаваць з польск. komendować, komendywać < komenda вясельны маршалак’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ На́варня ’бервяно, якое кладзецца над вокнамі і дзвярыма’ (столін., Нар. сл.). Хутчэй за ўсё з на́варатня ’тс’ (гл.), аднак не выключана, што гэта самастойнае ўтварэнне ад кораня вор‑, прасл. ver‑/vor‑ са значэннем ’замыкаць, закрываць’; зыходным, магчыма, быў прыметнік тыпу *наборны, параўн. наварысты ’пахілы’, г. зн. ’накрываючы, закрываючы, замыкаючы’, што адпавядае прызначэнню рэаліі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Намосклый ’прамоклы, размоклы (толькі пра драўлянае)’ (драгіч., Клімч.). Звязана з рус. мозглый ’гнілы’ (< *mbzg^jь), аглушэнне зычных, магчыма, у выніку збліжэння з намоклы; аднак не выключаны і зыходны варыянт кораня з аглушэннем, гл. укр. карп. москоли ’непагода’, а таксама гідронім Маск‑ βά, які параўноўваюць з чэш., славац. moskva ’сырое збожжа’ (Фасмер, 2, 660).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)