Вучы́цілка ’настаўніца’ (Касп.), вучыце́лька ’тс’ (гродз., Цых.). Да вучыцель; форма з націскам на другім складзе ўзнікла пад уплывам польск. nauczycielka ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́дзерка ’выдранё, малая выдра’ (Дразд., Інстр. II). Запазычанне з польск. wydzierka ’малая выдра’. Перанос націску адбыўся, відаць, пад уплывам выдра (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ге́гні ’рыбалавецкая снасць’. Запазычанне з літ. мовы; падрабязней гл. пад ге́глі. Сюды і ґе́ґня ’драўляны шпень у ярме’ (Сл. паўн.-зах.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Напараджа́ць ’збіраць, рыхтаваць’ (Юрч.). Магчыма, да *параджиць, дзеяслова, які мог быць утвораны ад парадак, парадкаваць пад уплывам нараджаць ’адзяваць, упрыгожваць, рыхтаваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́ўхрасць ’накрыж’ (Ян.), на́ўхрысць ’тс’ (Бяльк.), на́ўхрэст ’тс’ (Кос.). Да хрэст ’крыж’, магчыма, пад уплывам хрусці ’хрэсці, масць у картах’, хрысціць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Но́сніца ’насоўка’ (Сл. ЦРБ). Мясцовае ўтварэнне ад нос, параўн. аднбснік ’тс’ (Сл. ЦРБ, Сад носа; параўн. ад галавы (парашкі) і пад.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падка́рні ’маленькія саначкі, якія прычэпліваюцца да санак пры перавозцы бярвення’ (Жд. 2). Гл. кары 1; ‑н‑, відаць, пад уплывам карнаты, карпаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Квіцялёк ’кноцік’ (Сл. паўн.-зах.). Характэрная для балтыйскай зоны фанетыка: ф > хв > кв. Да*фіцёк < фіцілёк. Магчыма, пад уплывам квіток (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Манта́чыць ’выпрошваць’ (Касп.), укр. валын. манта́чите ’тс’. Пад уплывам манта́чыць < мантач (гл.) з польск. matyczeć, якое з mantyka ’торба’ > ’прасіць, жабраваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мата́йза ’мужчынскі гальштук’ (Сцяшк.). З англ. neck‑tie ’гальштук’ (магчыма, праз польск. мову). Мена пачатку слова адбылася пад уплывам дзеяслова матаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)