то́лько

1. нареч. то́лькі;

э́то то́лько нача́ло гэ́та то́лькі пача́так;

то́лько что то́лькі што;

2. союз то́лькі; (в составе сложных союзов: не только, но и) не толькі, але́ і;

то́лько позовёшь, приду́ то́лькі паклі́чаш, прыйду́;

то́лько стемне́ет, вы́едем то́лькі сцямне́е, вы́едзем;

он согла́сен, то́лько про́сит подожда́ть ён зго́дзен, то́лькі про́сіць пачака́ць; в составе сложных союзов: не то́лько, но и не не то́лькі, але́ і;

как то́лько як то́лькі;

е́сли то́лько калі́ то́лькі;

е́сли бы то́лько калі́ б то́лькі;

лишь то́лько як то́лькі, то́лькі;

едва́ то́лько як то́лькі, то́лькі;

3. част. то́лькі;

где то́лько мы не быва́ли! дзе то́лькі мы не быва́лі!;

то́лько бы, то́лько б (для выражения желания) абы́ то́лькі, то́лькі б, каб то́лькі;

то́лько бы он был жив! абы́ то́лькі (то́лькі б, каб то́лькі) ён быў жывы́!;

◊

да и то́лько ды і то́лькі, ды і го́дзе;

не то́лько что не то́лькі што;

то́лько всего́, всего́ то́лько то́лькі ўсяго́, усяго́ то́лькі, то́лькі таго́;

то́лько что не то́лькі што не;

то́лько-то́лько то́лькі-то́лькі;

то́лько его́ и ви́дели (и был тако́в) то́лькі яго́ і ба́чылі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хаце́ць несов. хоте́ть; жела́ть;

◊ як хо́чаце (хо́чаш) — как хоти́те (хо́чешь); как вам (тебе́) уго́дно;

хо́чаш не хо́чаш — хо́чешь не хо́чешь; во́лей-нево́лей;

еш — не хачу́ — ешь — не хочу́;

не х. ве́даць — не хоте́ть знать;

чаго́ ле́вая нага́ хо́ча — чего́ ле́вая нога́ хо́чет;

ко́лькі хо́чаш; ко́лькі душа́ хо́ча — ско́лько душе́ уго́дно;

чаго́ б хаце́ў слеп, каб ба́чыў свет — погов. е́сли бы да кабы́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

млець, млею, млееш, млее; незак.

1. Траціць прытомнасць, свядомасць; абміраць. Маладыя мужчыны і хлопцы сёння пакідалі сем’і і кіраваліся ў горад.. Леапольд Гушка прыйшоў з Адасём дадому збірацца.. Маці млела на ганку. Чорны.

2. Слабнуць, дранцвець, нямець (пра часткі цела). Глянуўшы наперад, у .. дарожную далячынь, Данік адчуў, як ад няспыннага напружання ў яго пачалі млець рукі, заныла спіна. Краўчанка. Толькі вылазячы з чоўна, Саша адчула, які перажыла страх, калі ўбачыла самалёты, — ногі былі як чужыя, млелі і не згіналіся ў каленях. Шамякін. // Знемагаць, нясілець ад гарачыні, спёкі. Парыла так, што ў Куранях і навокал усё млела ў духаце. Мележ.

3. перан. Заміраць ад якога‑н. моцнага пачуцця. [Серж] аж млеў ад шчасця, бачачы, як машыну акружылі натоўпам яго аднакласнікі. Чорны.

4. У кулінарнай справе — доўга парыцца ў накрытай пасудзіне. [Пятро:] — Вось бы сюды чыгунок бульбяных аладак, што цэлы дзень млеюць у сале ў гарачай печы. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трыш- у прыгаворцы: Сем пол наперадзе, / Чаму мяне не бераце. / І трыштыкі туды ж такі (Вушац. сл.). Няясна. У трыштыкі вычляняецца фармант ‑тыкі, адносна якога Насовіч сцвярджае, што ён далучаецца да слоў як бы для пацверджання (Нас.), гл. такі 2. Параўн. запісанае на Смаленшчыне три́ш‑таки ‘выклічнік, што ўжываецца для выражэння незадавальнення’ (?): у триш‑таки тудыш‑таки (СРНГ). Першую частку можна зблізіць з тры́шты (гл.), параўн., аднак, харв. trîž, triš ‘тры разы, тройчы’, чарнаг. три̂ш ‘тс’, серб. цімак. триш ‘тс’, балг. триж ‘тс’, макед. триш ‘тс’, што выводзяцца з прасл. *trišьdъ, гл. Ільінскі, Зб. Ягічу, 298; Скок, 3, 501; Младэнаў, Диалектология, 547–550; Тодараў, Этим. етюди, 149. Адзіная засведчаная ў паўночнаславянскім арэале беларуска-паўднёваславянская паралель з канцавым ж/ш са значэннем ‘тройчы, у тры разы’? З-за фармальных цяжкасцей малаверагодна вывядзенне з трышты (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыстро́іцца ​1, ‑строюся, ‑строішся, ‑строіцца; зак.

1. Прымасціцца, размясціцца дзе‑н. Васілёк прыстроіўся каля табурэткі ў кутку і вельмі пільна ўглядаўся ў малюнкі ў кніжцы. Броўка. Якаў прыстроіўся на дубе, поруч з Юзікам. Чарнышэвіч. // Далучыцца, прыстаць да каго‑н. Касец з Яхіма так сабе, другі год як узяўся за касу, а тут яшчэ ў кампаніі сталых мужчын прыстроіўся Барын бацька. Дуброўскі.

2. Разм. Уладкавацца на работу, заняць якое‑н. месца, становішча ў жыцці. — Каб як гэта мне дзе-небудзь прыстроіцца — рабіць па сваёй сіле, каб ніхто не мяшаў мне жыць. Чорны. — Прыстроімся матросамі. Здорава было б трапіць на кітабойную флатылію. Асіпенка. — Ці не хочаш ты, дзед, ключнікам прыстроіцца? — запытаў Максім Ус. Грахоўскі.

3. Далучыцца да строю, стаць у строй; стаць у рад, у адну лінію з кім‑, чым‑н. Лёдзя, захапіўшы чатыры бляшаныя падносы, прыстроілася да чаргі за абедамі. Карпаў. Асцярожна, як бы баючыся аступіцца, машына выпаўзла з памяшкання і прыстроілася ў канцы калоны. Беразняк.

прыстро́іцца ​2, ‑строюся, ‑строішся, ‑строіцца; зак.

Разм. Апрануцца па-святочнаму, прыбрацца. Прыстройся, дзяўчынка-нябожа, Так, як у дзянёчак святы,.. — Сягоння прыедуць сваты. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

го́лад, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Адчуванне патрэбы ў ежы, моцнае хаценне есці. Адчуць голад. Прагнаць голад. □ Мікола ўжо і забыў, калі наядаўся ўволю. Нават у сне яго мучыў голад. Новікаў. // Працяглае недаяданне з-за недахопу ежы. Пухнуць з голаду. □ Выскачыў з бярлогі сумны воўк, Ад голаду сухі, бы корч. Бядуля.

2. Недахоп або адсутнасць харчовых прадуктаў як масавае няшчасце з прычыны неўраджаю, вайны і пад. У голад намруцца, у вайну налгуцца. Прыказка. // перан. Увогуле недахоп чаго‑н. жыццёва важнага, неабходнага. Рэпертуарны голад. Кніжны голад. □ Зямельны голад гнаў селяніна ў кабалу да памешчыка. Івашын.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аддава́ць, ‑даю, ‑даеш, ‑дае; ‑даём, ‑даяце, ‑даюць; незак.

1. Незак. да аддаць (у 1–7, 9 знач.).

2. чым. Мець які‑н. прысмак, пах, колер чаго‑н. пабочнага. Вада аддае балотам. □ Хлеб пахне троху вугалем і аддае крыху ад яго і магутным пахам. Лынькоў. // перан. Разм. Нагадваць што‑н., мець адценне, рысы чаго‑н. іншага, сведчыць пра наяўнасць чаго‑н. Аддаваць літаратуршчынай. □ Быў канец жніўня, і ночы ўжо аддавалі восенню. Шамякін. Шмат якія куткі былі тут [на Беларусі] падобны да яго [Андрэя Мішурына] роднай Смаленшчыны, і толькі смуга па адкрытых даляглядах была як бы танчэйшая і аддавала сінявасцю. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адхіну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.

1. Адхіліць, адсланіць (тое, чым захінута што‑н.). Ліпачка павярнулася да акна, трошачкі адхінула фіранку і глядзіць, углядаецца ў месячную ноч. Сабаленка. На Эльбрусе з белых дзвюх вяршыняў Раніца зняла смугі пялёнку, Быццам бы з грудзей сваіх Дзяўчына Адхінула прасціну спрасонку. Аўрамчык.

2. Адхіліць, адвесці ўбок. Пётра разумее, што трэба ўзняцца, узяць вілкі і выняць з печы чыгун з вадою, але не можа адхінуць далоні ад скроняў. Галавач. А Сымонка, як прыкуты, Не мог пальцам зварухнуць, Не мог гэтых чараў путы Ні разбіць, ні адхінуць. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маладо́сць, ‑і, ж.

1. Юнацкі ўзрост, маладыя гады жыцця. Дзяцінства .. [Строніна] і першая маладосць прайшлі бесклапотна. Чорны. Маладосць, як бы яна ні была пражыта, ніколі не пакідае нас. Скрыган. // Якасць і ўласцівасць маладога (у 1 знач.), малады выгляд. На некаторы час у пані Ганны прапала зайздрасць да маладосці і прыгажосці Стэфкі. Бядуля.

2. Нядаўняе, непрацяглае існаванне чаго‑н. Маладосць дзяржавы.

•••

Другая маладосць — аб прыліве новых сіл, творчай энергіі, узнікненні пачуцця кахання ў пажылыя гады.

Не першай маладосці — не маладых гадоў, сталага ўзросту; сярэдніх год.

Па маладосці гадоў — з-за недастатковай сталасці, па нявопытнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непаслухмя́ны, ‑ая, ‑ае.

Такі, які не слухаецца, не жадае слухаць каго‑н.; які дзейнічае насуперак. Часам на Ніка як бы нешта находзіла, і ён станавіўся дзёрзкі, грубы і непаслухмяны. Лынькоў. Арцём — чалавек непаслухмяны, гарачы. Бажко. / у знач. наз. непаслухмя́ны, ‑ага, м.; непаслухмя́ная, ‑ай, ж. Маці войкала, нават біла непаслухмяную, але Соні — мора па калена. Лось. // Які не падпарадкоўваецца волі, жаданню, розуму. Ногі раптам сталі непаслухмянымі. Мележ. Ад доўгага сядзення цела зрабілася нібы чужым, непаслухмяным. Шыцік. // перан. Які не паддаецца або з цяжкасцю паддаецца якому‑н. уздзеянню. Рукой нябачнай вецер тузае Непаслухмяных пасмаў чуб. Макаль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)