асвятле́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. асвятляць — асвятліць.
2. Святло ад якой‑н. крыніцы. Дзённае асвятленне. Электрычнае асвятленне.
3. Сукупнасць прылад святла. Правесці электрычнае асвятленне.
4. перан. Растлумачэнне, дэтальны разгляд чаго‑н. Навуковае асвятленне пытання. Негатыўнае асвятленне. Знайсці шырокае асвятленне ў друку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бара́ж, ‑у, м.
Спец.
1. Загарода ў паветры ў выглядзе паднятых і прывязаных стальнымі тросамі аэрастатаў, якая перашкаджае палёту самалётаў праціўніка.
2. Сукупнасць сродкаў загароды супраць надводных і падводных караблёў.
3. Збудаванне ў выглядзе падпорнай сценкі на горных участках чыгункі для аховы яе ад размыву.
[Фр. barrage.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
таксапа́рк, ‑а і ‑у, м.
1. ‑а. Месца рамонту і стаянкі таксі. Я .. здагадаўся, што недзе тут блізка таксапарк і што машыны, мусіць, ідуць на перазменку. М. Стральцоў. // Прадпрыемства, якое займаецца перавозкай пасажыраў на таксі. Працаваць у таксапарку.
2. ‑у. Сукупнасць таксі. Абнаўленне таксапарку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
э́піка, ‑і, ДМ эпіцы, ж.
1. Сукупнасць эпічных твораў. Руская эпіка.
2. Тое, што і знае. Эпічная па свайму жанраваму характару трылогія [«На ростанях» Я. Коласа] перадае і самыя тонкія лірычныя перажыванні. Эпіка і лірыка спалучаюцца ў ёй ужо вельмі натуральна і арганічна. Гіст. бел. сав. літ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
планкто́н, ‑у, м.
Спец. Сукупнасць найдрабнейшых раслінных і жывёльных арганізмаў, якія жывуць у морах, рэках, азёрах і перамяшчаюцца пераважна сілай цячэння вады. — На станцыі вывучаюцца рыбы і птушкі, вадзяныя расліны, планктон — жывёльны свет тоўшчы вады. В. Вольскі. У моры нават ёсць кіты, якія харчуюцца толькі планктонам. Карпюк.
[Ад грэч. planktós — блукаючы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
блакіро́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. блакіраваць (у 2 знач.) і блакіравацца 1.
2. Сукупнасць прылад для блакіровачнай сістэмы рэгулявання руху цягнікоў. // Сістэма сігналаў, пры дапамозе якіх паказваецца, заняты ці свабодны чыгуначны пуць.
3. Сістэма блокаў якога‑н. механізма. Блакіроўка навяснога культыватара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
касця́к, ‑а, м.
Сукупнасць касцей як апора цела чалавека або жывёліны; шкілет. // чаго. Разм. Каркас, аснова чаго‑н. Касцяк машыны. // перан.; чаго або які. Асноўная частка чаго‑н., апора. Касцяк партыйнай арганізацыі. □ Касцяк сюжэта драмы [«Раскіданае гняздо»] складаюць факты і падзеі, што калісьці мелі месца ў сям’і Луцэвічаў. Ярош.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адука́цыя, ‑і, ж.
1. Навучанне, асвета. Грамадзяне СССР маюць права на адукацыю.
2. звычайна з азначэннем. Сукупнасць ведаў, набытых у выніку навучання. Вышэйшая, спецыяльная, сярэдняя адукацыя. □ Бацька Казіміра, Адам Рэклайціс, юрыст па адукацыі, уласнік трохсот дзесяцін зямлі разам з лесам, удзельнічаў у паўстанні 1863 года. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Леге́нда ’народнае паданне аб якой-небудзь падзеі, асобе, якое выдаецца і ўспрымаецца як імавернае’, ’вымысел, што-небудзь неверагоднае’, ’сукупнасць умоўных знакаў на карце, плане’, ’надпіс на манеце’, ст.-бел. леенда ’апавяданне’ (1646 г.), смал. легендить ’малоць лухту, бязглуздзіцу’. Запазычана са ст.-польск. мовы (Булыка, Запазыч., 186) або з с.-лац. legenda ’жыцці святых, апавяданне пра жыццё святога’ < legendus ’тое, што трэба чытаць (штодзённа) у царкве (касцёле)’ < legere ’чытаць’ (Слаўскі, 4, 114–115; Фасмер, 2, 473 з літаратурай).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рунь ’усходы, пасевы азімых культур’ (ТСБМ), рус. рунь ’усходы азімых восенню’, харв. run ’пасевы’ (njiva pod runom), польск. ruń ’рунь, усходы, збожжа’, якія лічацца другаснымі ад *runo (гл. руно 2). Параўн. пераноснае значэнне польскага runo ’сукупнасць невялікіх кустоў, траў, зёлак, што пакрываюць глебу ў лесе’. (Борысь, 527–528; Скок, 3, 171). Іншыя версіі: сувязь з польск. runąć ’упасці, грымнуцца’ (Фасмер, 3, 518), гл. ру́нуцца; Мартынаў (Бел. лекс., 101) выводзіць з *rudnь у супастаўленні з літ. ruduõ ’восень’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)