ле́пшаць, ‑ае; незак.

Станавіцца лепшым. І колькі ні перачытвай добрую кнігу, яна ўсё лепшае. Лужанін. На пярэдняй восьцы зламаўся шпянёк .. Генрых спрабаваў ужо накручваць нейкія ніткі, шнуркі, але справа ад гэтага не лепшала. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цясні́цца, -ню́ся, -ні́шся, -ні́цца; -ні́мся, цесніце́ся, -ня́цца; незак. (разм.).

1. Размяшчацца ў вялікай колькасці на невялікай прасторы блізка адзін ад аднаго.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Захапляць, напаўняць сабою (пра думкі, пачуцці).

У галаве цясніліся думкі.

3. Рухацца, станавіцца цясней, вызваляючы месца для каго-, чаго-н.; пацясняцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Вісачэ́ць ’расці, станавіцца больш высокім’; ’паднімацца вышэй, узвышацца’ (Нас.). Укр. височити ’ўзвышаць, рабіць высокім’, чэш. vysočeti ’рабіцца вышэйшым’. Прасл. vysoč‑ěti. Да высокі (гл.). Утворана пры дапамозе суф. ‑ě‑ti, які абазначае набыццё якасцей азначальнай асновы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

круглі́цца, ‑ліцца; незак.

Разм.

1. Станавіцца больш круглым, прымаць акруглую форму. Чорная яміна рота кругліцца, шырыцца... Лынькоў.

2. Вылучацца круглай формай. То тут, то там былі прыкрытыя снегам пні, кругліліся белымі шапкамі лаўжы. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лубяне́ць, ‑ее; незак.

Разм. Станавіцца цвёрдым, нягнуткім, падобным на луб. Удзень наплывала вада ў акопы, салдацкія валёнкі і шынялі прамакалі, а ўвечары, калі пачынаўся мароз, адзенне так лубянела, што ў ім нельга было паварушыцца. Дудо.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лысе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

1. Станавіцца лысым. Вусы .. [дзядзькі] пасівелі ўжо, галава пачала лысець. Чорны.

2. перан. Разм. Пазбаўляцца расліннага ці інш. покрыва. Спачатку лыселі, а потым пакрываліся густой шчоткай маладой вастраносай траўкі прыгоркі. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

звярэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; незак.

Станавіцца зверам (у 2 знач.); даходзіць да шаленства. Чым бліжэй падступаў фронт, тым больш звярэлі акупанты. Мележ. Войт з кожным ударам пугі ўсё болей звярэў, ахрып ад дзікай лаянкі. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыбка́, прысл.

На заднія ногі (станавіцца, узнімацца), на задніх нагах (стаяць і пад.). [Жарабок] не знаходзіў месца на шырокім дварышчы, станавіўся дыбка, вытанцоўваў. Чарнышэвіч. Стаіць пад яблыняй [козлік] дыбка і [на]пінаецца, каб дастаць на галінцы лісток. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

таўшча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Абл. Станавіцца таўсцейшым, больш тоўстым. Дрэвы ўсе раслі, таўшчалі, А закіданы дубок .. Змізарнелы і адметны, Для другіх дубоў чужы, З ім быў кожны непрыветны, Як той камень на мяжы. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

юне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Станавіцца больш юным; маладзець. Сталелі ў твары пакалення рысы, А я юнеў душою адтаго. Гаўрусёў. / у перан. ужыв. У вачах тваіх Юнее летні дзень. Са смугі Сукенку лёгкую Надзень. Барадулін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)