Маля́ўка 1, мыля́ўка, маля́ўкі ’малёк, маленькая рыбка, якая толькі што выйшла з ікры’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), ’дробязь, малеча’ (Бяльк.), рус. маля́вка, кастр., ярасл., валаг. маля́ва, моля́ва ’маленькая рыбка’, тамб., тул. малявка, молявка ’вельмі маленькая істота (рыбка, птушачка, зверына)’, паўн.-дзв., ленінгр. ’галавасцікі’, укр. малявка ’дробная рыба’; бел. маляўка ’рыба гарчак, Rhodeus sericeus amarus’ (Жук., БелСЭ), рус. малявка ’тс’; бел. маля́ўка ’рыба Leucaspius delinateus’ (Жук., 214), рус. маск. малявка ’тс’; бел. маляўка ’рыба гальян звычайны, Phoxinus phoxinus (L.)’, рус., урал., бас. р. Камы малявка ’тс’; польск. malawka, mulawka ’від рыбы’, molawka ’дробная рыбка’. Утварэнне з суфіксам ‑к‑а ад прыметніка ⁺малявы. Параўн. рус. калуж. маля́вочный, маля́вошный ’малыш, малы (у звяртанні да дзіцяці)’, макед. малав ’малы’, серб.-харв. ма̏љав ’пушысты, які аброс валаскамі, пухам’.
Маля́ўка 2 ’хвароба рожа’ (шчуч., Сцяшк. Сл.) утворана ад (на)‑маляваны: плямы на скуры выглядаюць, як памаляваныя. Да малява́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Во́ўчэк ’рыба, падобная да ярша, але з таўсцейшай галавой, шырокім ротам і больш цёмнай афарбоўкай лускі’ (Дэмб., 2, 543). Гл. ваўчок.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Распёр ’рыба жэрах’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Скарочаная назва жэраспе́р, шэраспе́р ’тс’ (Лекс. ландш., 110), параўн. польск. rozpiór ’тс’. Гл. жэрах.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ікра́к ’селядзец з ікрой’ (Бяс., 308). Польск. ikrzak ’рыба з ікрой’. Утворана ад ікраны (гл. ікра 1) суфіксам ‑ак, параўн. ікрач.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
жырава́ць, ‑руе; незак.
Карміцца, гулліва забаўляючыся (пра звяроў, птушак, рыбу). Жыруе рыба — аж выскоквае, разгуляўшыся, з вады. Сачанка. Першымі жыхарамі вёскі, якія трапляліся тут, на рэчцы, былі качкі, — з сытым гоманам і плёскатам яны жыравалі і купаліся. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
галаве́нь, ‑лаўня, м.
Прэснаводная рыба сямейства карпавых з тоўстай і шырокай галавой. З цёмнага прадоння яміны падплываюць часам на водмель галаўні, — таўстаспінныя, тупарылыя, з чырвонымі, як жар, пёркамі. Крапіва. Тоўстыя галаўні паважна праплывалі, ледзь варочаючы шырокімі хрыбтамі. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Бубыр ’ёрш’ (Інстр. II). Няяснае слова. Невядома, ці ‑у‑ тут першапачатковае. Параўн. бел. бабур ’малады акунь’, бабка ’ёрш’, бабыр ’рыба каленік’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
паравы́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да пары 2. Паравая сіла. // Які прыводзяцца ў дзеянне парай. Паравы рухавік. Паравы млын. Паравая машына. // Які выкарыстоўвае цяпло пары. Паравая ванна. Паравое ацяпленне.
2. Прыгатаваны па пары. Паравая рыба. Паравыя катлеты.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчупа́к, ‑а; м.
Драпежная прэснаводная прамысловая рыба сямейства шчупаковых з доўгім выцягнутым тулавам, вялікай сплюснутай галавой. [Тульба] дастаў з місы ладнага-такі, з паўметра, шчупака. Радкевіч. А ў глыбокай тоні жыў шчупак сярэбраны З вострымі зубамі, хітры, як купец. Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мелюзгва́, мілюзге́ча, мілюзня́ ’малеча (дзеці)’, ’дробязь, глупства’. Рус. мелюзга́, мелузга́ ’мальга’, цвяр. мелюза ’дробны акунь’, пск., цвер. мелю́зговатый ’дробны’, цвяр. мелюно́к ’дробная рыба’. Балтызм. Параўн. лат. maĩle ’малеча моль-рыба’, літ. máila, zmaila ’тс’, maĩlius ’дробная рыба драбната’, а таксама рус. мель ’тс’, мелёк, мели́к ’дробна акунь’, укр. мілька ’тс’ (Буга, Rinkt., 1, 464). Аднак Фасмер (2, 596) суадносіць з рус. мелкий, мелю, што можна разглядаць як народную этымалогію. Нарашчэнне асновы ‑ʼуз‑ надае аснове дадатковае адценне ’дрыжаць, мільгаць’ (параўн, рус. арханг. мельзить ’здавацца дрыготкім’, ’мільгаць ва ўяўленні’, пск., цвяр. мелюзить ’мітусіцца, надакучліва мільгацець перад вачыма’. Зборныя суфіксы ‑г‑в‑а, ‑ня, ‑еча параўн. у мальга́ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)