маро́зна,
1. Прысл. да марозны (у 1 знач.).
2. безас. у знач. вык. Холадна, моцны мароз. Куцця. Марозна. Хмурнавата. Сняжок падкідвае заўзята. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дба́лы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і дбайны. Антось наш дбалы, акуратны, А пры рабоце які здатны! Што ні замысліць, то ўсё зробіць. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
двухкапе́ечны, ‑ая, ‑ае.
1. Вартасцю ў дзве капейкі. Двухкапеечная манета.
2. Коштам у дзве капейкі. Невялікая двухкапеечная царкоўная свечачка цьмяна асвятляла прыхожую. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзе́сьці, прысл.
У нейкім, дакладна не вядомым месцы. Рысы твару скрыпача нагадвалі Лабановічу нешта знаёмае. Дзесьці ён бачыў такі твар, але дзе? Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дра́ла, у знач. вык.
Разм. Уцякаць, наўцёкі. Жанкі ўрассыпную ды драла, Не чуюць і ног пад сабою. Колас.
•••
Даць (задаць) драла гл. даць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
драпе́жнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць драпежнага. Рыжая, як агонь, барада і такія ж валасы, маленькія хітрыя вочкі сведчылі аб жорсткасці і драпежнасці .. [Віркавай] натуры. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каца́п, ‑а, м.
Уст. Зневажальная назва рускага (у адрозненне ад украінца, паляка). — [Булякін] ні хахол, ні кацап, а проста курскае «чайкю», — дапоўніў Ахрэменка. Колас.
[Укр. кацап.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жалкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак.
Абл. Бедаваць, шкадаваць, скардзіцца. — Вот вы жалкуеце, што не можаце запісаць сваіх мыслей... А давайце папробуем павучыцца? Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жучо́к, ‑чка, м.
Памянш. да жук (у 1 знач.); невялікі жук. Жучкі і конікі трашчалі І ў стройны звон свой зык злівалі. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нямы́ты, ‑ая, ‑ае.
Якога не мылі; брудны. У хату носа паказаць нельга: неахайнасць, бруд, смурод. Міскі нямытыя на стале стаяць, хлеб непрыбраны. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)