незара́джаны, ‑ая, ‑ае.
Які не мае зараду. Ішоў [Тапурыя] па-лёгкаму: за плячыма боўталася незараджаная стрэльба, у руках быў кій. Самуйлёнак. Нейтрон з’яўляецца нейтральнай, незараджанай часцінкай. «Маладосць». // Які не падрыхтаваны да дзеяння (пра некаторыя прылады). Незараджаны фотаапарат.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абду́маць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Папярэдне ў думках разгледзець усе магчымыя акалічнасці, дэталі чаго‑н.; усебакова ўзважыць; падумаўшы, вырашыць. Абдумаць пытанне. Абдумаць маршрут. □ Дзед жа Талаш за гэты час абдумаў план свайго далейшага дзеяння. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адда́ча, ‑ы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. аддаваць — аддаць (у 1, 2, 5 і 6 знач.).
2. Спец. Каэфіцыент карыснага дзеяння механізма. Аддача лямпачкі напальвання. // Карысць, якая чакаецца ад таго, на што былі зроблены пэўныя затраты.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шуршэ́нне, ‑я, н.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. шуршэць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Пачалося шуршэнне паперы, стук лічыльнікаў, гутарка. Пестрак. Адно вядомае слова, як дотык цёплай рукі, даходзіць да мяне з гэтага незразумелага шуршэння. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ві́скат ’віск’ (БРС, КТС), рус. арханг. визготок ’віск’. Утворана ад віск (гл.) і суф. ‑ат (< прасл. ‑otъ < *‑oto‑), які служыў для абазначэння гукавога дзеяння або слыхавых уражанняў (Вступ., 151).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Лявок, левок ’вылівак’ (петрык., Шатал., Мат. Гом.). Утворана ад дзеяслова шматразовага дзеяння livati, якое ад liti > ліць (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 59). Параўн. таксама вылівак (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мане́р ’спосаб дзеяння, лад, узор’ (ТСБМ, Яруш.), ’характар’ (паўн.-усх., КЭС). З польск. manier ’спосаб’, якое з ням. Manier < франц. manière ’тс’ < нар.-лац. manuāria ’спрытнасць рук’ < manus ’рука’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Но́сьма: ндсьма насіць ’насіць бесперастанку’ (пух., З нар. сл.). Прыслоўе «інтэнсіўнага дзеяння» ад насіць, аналагічнае да бегма бегчы, лежма ляжаць і пад. (адносна апошніх гл. Карскі 2-3, 67).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перакра́са (перэкра́са) ’непрыгожая, брыдкая дзяўчына’ (Растарг.). Да пера- і краса́ 1 (гл.). Прыстаўка пера- абазначае празмернасць дзеяння — аж да адмоўнага выніку, як у дзеясловаў перахвалі́ць, перае́сці, перасі́ліць і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Плаву́жнік, плаву́ікнік ’плытагон’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Відавочна, узыходзіць да ’плавуга (як вон друга, валацуга), да якога пазней далучыўся ‑нік (< прасл. *ьnikь) для абазначэння асобы паводле ўласцівага ёй дзеяння.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)