Сляса́к ‘прыстасаванне ў выглядзе рычажка ў клямцы, пры дапамозе якога адчыняюцца і зачыняюцца дзверы’ (ТСБМ, Касп., Сцяшк., Жд. 2, Янк. 2), сляса́к, сліса́к, слейса́к ‘тс’ (Бяльк., Сл. ПЗБ), слю́сак ‘тс’ (ТС), сюды ж сляса́к (сліса́к) ‘дошчачка або пучок саломы, якія ўстаўляюцца ў прарубку ў бярозе для стоку бярозавага соку’ (Бяльк.), сліса́к ‘шабля’ (Шымк. Собр.). З польск. ślosak, ślusak, szlisak ‘рычажок у клямцы’. У польскай, відавочна, з ням. Schluß ‘затвор, затычка’, Schloss ‘замок, засоў’; гл. Варш. сл.; ЕСУМ, 5, 313. Аднак значэнне ‘шабля’, гл. таксама слісачок ‘жалезца, пры дапамозе якога паварочваецца засоў’ (Шымк. Собр.), робіць гэтую этымалогію праблематычнай. Параўн. і літ. slė́sna ‘ступня, плюсна’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адамкну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

1. Адчыніцца; стаць незамкнутым. Замок адамкнуўся. Дзверы адамкнуліся.

2. Адчыніць памяшканне, у якім знаходзішся; зрабіць свабодным уваход да сябе. Дзікі, прарэзлівы голас, поўны роспачы, выгукваў: — Адчыні! Адамкніся! Колас.

3. перан. Стаць даступным, магчымым для каго‑н. Спяць дзяды — ім былое абрыўкамі сніцца: адамкнуўся для іх зачараваны сад. Дудар.

•••

Рай адамкнуўся каму гл. рай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

балазе́, злучн. далуч.

Разм. Далучае сказы з дадатковымі паведамленнямі; па значэнню адпавядае словазлучэнням «тым больш што», «добра што», «добра якраз», «добра, што хоць». Электрыфікатар пайшоў да санітара, балазе жыў ён блізка — праз дзверы. Колас. Пан Зяленскі бубніць паціху пра коней, ды пра белых авечак, балазе здаецца яму, што я сплю. Лынькоў. [Жанчына:] — Уцякайце адсюль. Хавайцеся, балазе туман! Корзун.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кру́жна,

1. Прысл. да кружны. Не сунімаючы разбегу, Дзе кружна, дзе і напрасткі, Навобмацак бяруць з-пад снегу Разгон вясновы ручайкі. Гаўрусёў.

2. безас. у знач. вык. Далёка, далей, чым па прамой. Краузе надумаў не хадзіць па вуліцы ў камендатуру, бо гэта было крыху кружна, а загадаў прарэзаць дзверы ў агарожы і праз двор выходзіў у каменданцкі будынак. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крыла́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Верхняя мужчынская адзежына ў выглядзе плашча з палярынай, якую насілі ў 19 і ў пачатку 20 стст. У дзверы ўлазіў маленечкі тоўсты чалавечак у чорнай — безумоўна, даваеннага пакрою — крылатцы. Мікуліч.

2. Плод некаторых раслін (клёна, ясеня і пад.) з тонкім крылом, якое дае плоду магчымасць ляцець у паветры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мэ́бля, ‑і, ж., зб.

Прадметы абстаноўкі памяшкання. Два сталы, пісьмовы і звычайны,.. ды некалькі крэслаў складалі ўсю мэблю і абстаноўку канторы. Колас. Выходзячы, Міша не стрымаўся і заглянуў праз прыадчыненыя дзверы ў цесна застаўлены мэбляй пакой. Карпюк.

•••

Мяккая мэбля — мэбля, у якой тыя часткі, што прызначаны для сядзення або ляжання, зроблены на спружынах або набіты чым‑н. мяккім.

[Фр. meuble.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

набра́клы, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. незал. пр. ад набракнуць.

2. у знач. прым. Які павялічыўся ў аб’ёме ад вільгаці, вадкасці. Нарэшце зарыпелі набраклыя дзверы, і хтосьці, заварушыўшыся, усхапіўся з ложка і сеў. Пташнікаў.

3. у знач. прым. Тое, што і набухлы (у 1, 3 знач.). Я асцярожна гладжу набраклыя пупышкі і падношу іх да губ. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патапта́цца, ‑тапчуся, ‑топчашся, ‑топчацца; зак.

Таптацца некаторы час. Рыпнулі дзверы — жанчына паспяшала на кухню. Хвілін колькі патапталася там і чагосьці хутка выскачыла ў сені. Вышынскі. Даніла падышоў, патаптаўся ля мужчын, глянуў спадылба на Максіма і сеў ад яго паводдаль, бо суседа недалюбліваў. Капыловіч. Янка вырваў бізун з цівуновых рук, шпурнуў у гразь і патаптаўся па ім лапцямі. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рамо́нкавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рамонку (рамонка), уласцівы яму. Рамонкавы ліст. □ А Люда ўсё не ідзе, і млын яшчэмаўчыць, не паўтарае імя дзяўчыны, неаб’яўляе, што хутка адчыняцца нізкія дзверы сенцаў і па роснай траве, у рамонкавымпаху, у ранішнім золаце сонца пройдзе яна. Брыль. // Пакрыты, парослы рамонкам. Рамонкавы луг. // Прыгатаваны або здабыты з кветак рамонку. Рамонкавы чай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распатла́ны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Раскудлачаны, растрапаны. Мокрая, з жоўтым лісцем у распатланых валасах і на боціках, .. [Паранька] бегла насустрач, трымаючы перад сабой загорнутае крысо ватоўкі. Ракітны. У дзверы кабінета віхурай уварвалася дзяўчо. Невысокае, загарэлае, з трошкі распатланымі валасамі. Сабаленка. // З раскудлачанымі, растрапанымі валасамі. Пачуўся грукат ног па сходах, і ў пакой уварваўся распатланы і страшны Віктар. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)