тупатня́, ‑і, ж.
Разм. Тое, што і тупаніна. Чутна была бязладная тупатня ног наверсе. Лынькоў. Тупатні ў Багдана зранку было многа... Хоць і вайна, а ў брыгадзе работа не перапыняецца. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
характэ́рнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць характэрнага (у 1, 2 знач.). Мне здаецца, што гэта была яшчэ адна яго [К. Чорнага] характэрнасць: слухаць, як з чужога голасу гучыць слова, гэтая найпершая акраса любога твора. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Гіга́нт ’гігант’ (БРС). Рус. гига́нт, укр. гіга́нт. Паводле Шанскага (1, Г, 67–68), для рус. мовы крыніцай з’яўляецца грэч. γίγας, ‑αντος (у рус. мове з XIV ст. ужо ў форме гигантъ). Фасмер (1, 404–405) мяркуе, што ў новыя часы рус. мова запазычыла гэта слова з ням. Gigant. Для бел. і ўкр. непасрэднай крыніцай была, здаецца, рус. мова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Баро́даўнік (БРС), барада́ўнік ’расліна бародаўнік, Lapsana L.’ (Кіс.). Рус. борода́вник ’назвы раслін: Cerinthe major, Chelidonium majus, Psilonema calycinum’, борода́вочник, борода́вница ’расліна Lapsana communis’. Укр. боро́давник назвы раслін: Clematis Vitalba L., Psilonema calycinum, Scleranthus annuus’. Назвы ўжываюцца для многіх раслін і не вельмі ясна, якая была першапачатковая матывацыя. Прынамсі Cerinthe мае на лісцях сасочкі. Усё да баро́даўка (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Му́рын ’негр, арап’, ’чорны, смуглы’ (Грыг., ТСБМ, Нас., Шат., Сцяц.), муры́нка ’загарэлая, цёмная жанчына’ (Нас.), ст.-бел. муринъ ’негр’ (XV ст.) запазычана са ст.-польск. murzyn, якое са ст.-в.-ням. môr ’маўр’ < лац. maurus ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 126; Кюнэ, Poln., 79; Міклашыч, 204; Фасмер, 3, 13). Лексема муры́нка была ўтворана паводле польск. murzynka ’негрыцянка’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пракі́ва ’крапіва’ (Булг., Мат. Гом.), прокыва, прокева (Сл. Брэс.), прошва (ТС) ’тс’, сюды ж праціўнік ’байструк’ (ТС). Метатэза з крапіва (гл.), магчыма, пад уплывам польск. pokrzywa ’крапіва’, дзе яна была адзначана спачатку ў заходняй Вялікапольшчы (1393 г.), а пасля распаўсюдзілася на рэшту’ польскамоўнай тэрыторыі (Банькоўскі, 1, 795); параўн. таксама pokrzywnik ’байструк’ (“spłodzony w pokrzywach”, гл. Банькоўскі, 2, 684).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Про́сесць (prósiść) ’месца ў кроснах, дзе палатно мяжуецца з ніткамі’ (Варл.), ’прамежак паміж верхнімі і ніжнімі ніткамі асновы, праз які праходзіць чаўнок’ (мін., Шатал.), про́сець (петр., Шатал.). Паводле Раманавай (Наим., 121), першапачатковая мера палатна, параўн. рус. про́шесть, была збліжана з дзеясловам сесть ’сесці’, г. зн. ’тое, што можна зрабіць за адзін прысест, не адрываючыся’. Сумнеўна. Гл. прасесць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бале́ткі, ‑так; адз. балетка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.
Лёгкі, мяккі абутак у выглядзе туфляў без абцасаў. Андрэй толькі цяпер заўважыў, што .. [дзяўчынка] была ў балетках і таму бегала ціхенька, як кошачка. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
азяры́на, ‑ы, ж.
Памянш. да возера; невялікае возера. У іх [дзядзькі і Костуся] раней была намова Схадзіць у луг на азярыны І патрывожыць род тхарыны, На рэчцы загарадзь паправіць І новы буч яшчэ паставіць. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ама́ль, прысл.
Мала чаго не хапае да чаго‑н., ледзь не.., каля, блізка, прыблізна каля... Лапата была старая, іржа амаль наскрозь праела жалеза. Самуйлёнак. Амаль без асаблівых прыгод дабраліся.. [Астап і Міколка] да горада. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)