аснашчэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. аснашчаць — аснасціць (у 2 знач.).

2. Тое, што і аснашчанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

баба́ханне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. бабахаць — бабахнуць (у 1, 2 знач.), а таксама гукі гэтага дзеяння.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бамбёжка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.

Разм. Дзеянне паводле дзеясл. бамбіць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бензамато́рны, ‑ая, ‑ае.

У выразе: бензаматорная піла — піла, якая прыводзіцца ў дзеянне маторам, што працуе на бензіне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кансерва́цыя, ‑і, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. кансерваваць (у 2, 3 знач.). Кансервацыя музейных экспанатаў. Кансервацыя прадпрыемстваў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

муро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. мураваць; мураванне.

2. Матэрыял для муравання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падба́ўка, ‑і, ДМ ‑баўцы, ж.

Разм.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падбавіць.

2. Тое, што падбаўлена.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патэнцы́раванне, ‑я, н.

Спец. Дзеянне, якое заключаецца ў знаходжанне ліку па даным лагарыфме і з’яўляецца адваротным лагарыфмаванню.

[Ад ням. potenzieren — узводзіць у ступень.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перабо́ры, ‑аў; адз. няма.

Дзеянне паводле дзеясл. перабіраць (у 2 знач.) і перабірацца — перабрацца (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перакі́дка, ‑і, ДМ ‑дцы, ж.

Разм. Дзеянне паводле дзеясл. перакіда́ць — перакінуць (у 1–4 знач.), перакі́даць.