экстравага́нтны, ‑ая, ‑ае.
Які звяртае на сябе ўвагу сваёй незвычайнасцю, своеасаблівасцю, які разыходзіцца з агульнапрынятымі звычаямі, нормамі. [М. Танку] ў свой час падабаліся некаторыя творы «маладнякоўцаў», у тым ліку асобныя вершы А. Александровіча, нават тыя, у якіх экстравагантны паэт ішоў «з сонцам на нажы». Бугаёў.
[Фр. extravagant.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Згнэ́піць ’скамячыць’ (Сл. паўн.-зах.). Магчыма, ад ґнэ́біць. зафіксаванага ў тым жа рэгіёне са значэннем ’прыгнятаць, крыўдзіць’ (польск. gnębić), не выключана сувязь з літ. knėbti ’шчыпаць’ (Сл. паўн.-зах., 2, 293).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гвор ’хваля, якая, б’ючыся аб бераг, стварае працяжны шум’ (Яшкін). Няясна. Магчыма, звязана са слав. *gvorъ, якое мае розныя значэнні (у тым ліку ’бурбалка на вадзе’; параўн. Трубачоў, Эт. сл., 7, 184).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыты́м — злучнік далучальны (звычайна ў спалучэнні са злучнікамі і, ды, а) ’да таго ж, акрамя таго’ (ТСБМ). Ад пры- і тым‑, Тв. скл. займенніка той. Параўн. рус. прито́м ’тс’, укр. приті́м ’прытым’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пяке́лка (пеке́лка) ’шынок, дом распусты (у Віленскай губ.)’ (Нас.). З польск. piekiełko, памянш. ад piekło ’пекла’ (Банькоўскі, 2, 549) з пераноснымі значэннямі, у тым ліку ’крыкі, сварка, лаянка і пад.’ (Варш. сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
слі́нкі, ‑аў; адз. няма.
Разм. Тое, што і сліна. [Марына Архіпаўна:] — Тым часам не ўправішся павярнуцца, як.. [Паўлік] зноў упадзе тварыкам на лахманы, і ажно слінкі цякуць у яго ад салодкага сну. Шамякін. — Я на шпільцы не люблю, — сказала Таццяна, а сама аж слінкі праглынула. Васілёнак. [Казік:] — Я ж бачыў, як гэты стары кот аж слінкі пускаў на свежанінку. Машара.
•••
Слінкі цякуць (пацяклі) — а) пра моцнае жаданне з’есці што‑н. смачнае. Тым часам бабка Ганна ставіла на стол снеданне. Яно было добрае: яешня з рудаватымі падсмажанымі скваркамі, булка і па конаўцы малака... У мяне аж слінкі пацяклі. Сабаленка; б) аб прадчуванні чаго‑н. прывабнага, спакуслівага.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тайні́к, ‑а, м.
1. Месца для хавання чаго‑н. [Яраш] надзеў лепшы касцюм, дастаў з тайніка пісталет і гранату. Шамякін. // Тайнае сховішча. Вада бруіла ў нары і доўга не супакойвалася, аж пакуль бабёр зноў не забіраўся ў свой тайнік. Масарэнка.
2. перан. Тое, куды няма доступу іншым; самае запаветнае, патаемнае месца чаго‑н. Хто ў размове з ім не забываў, падкрэсліваў яго заслугі, чуць падхвальваў, з тым Вароніч абыходзіўся, як з чалавекам, які адамкнуў тайнік яго сэрца. Грамовіч. І дзесьці ў тайніках душы асядае, як муць, чорная думка аб тым, што няма нічога вечнага на зямлі. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эпі́страфа, ‑ы, ж.
Стылістычная фігура, якая заключаецца ў паўтарэнні аднаго і таго ж слова або выразу на пачатку і ў канцы ці толькі ў канцы строф, напрыклад: «Зорка Венера ўзышла над зямлёю, Светлыя згадкі з сабой прывяла... Помніш, калі я спаткаўся з табою, Зорка Венера ўзышла». Багдановіч. «У тым сяле, дзе я не быў ніколі, І нават дзе яго шукаць — не знаю, Ёсць хата ў яблынях, парог якое Я толькі ў сне парой пераступаю. І зноў і зноў там, ледзь сцямнее ў полі, Хаджу, як прывід, з вечара да ранку — Ўсё запаветную шукаю брамку У тым сяле, дзе я не быў ніколі». Гілевіч.
[Ад грэч. epistrophe — вярчэнне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Скапузава́ць (скапузува́ці) ‘умець паставіцца да каго-небудзь’ (гродз., Сл. ПЗБ). Да капуза (гл.), г. зн. ‘падыйсці, зняўшы капузу, і паказаць тым самым пашану’ або кантамінацыя скапава́ць ‘зразумець’, якое да капаваць (гл.) і капуза.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тусува́ць ‘апрацоўваць гліну рукамі’ (шкл., ЖНС), ‘тасаваць, мяшаць карты перад тым, як раздаваць на рукі для гульні’ (Бяльк.). Да тасаваць 1, 2, змененага пад уплывам усходнебеларускай “гармоніі галосных”, параўн. дыял. Мугулёў і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)