прэс, ‑а, м.

1. Машына, прыстасаванне для апрацоўкі матэрыялаў піскам. Ручны прэс. Гідраўлічны прэс. Вінтавы прэс. // Прылада або цяжар для надання формы чаму‑н., ушчыльнення чаго‑н., выціскання вадкасці з чаго‑н.

2. Тое, што і прэс-пап’е.

3. перан. Пра тое, што прыгнятае, прыціскае каго‑, што‑н. Цэнзурны прэс буржуазнага друку.

•••

Брушны прэс — група мышцаў брушной поласці і дыяфрагмы.

[Ад лац. pressus — ціск.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шы́беніца, ‑ы, ж.

Прылада для пакарання смерцю, зробленая з двух слупоў з перакладзінай. На першай вуліцы стаяла шыбеніца і на ёй вісеў труп павешанага чалавека. Чорны. Фашысты, спяшаючыся, ставілі шыбеніцы. Лынькоў. // Пакаранне смерцю на такой прыладзе. — Забіў [манах] чалавека, з чыёю жонкаю меў сувязь. Гэта пахла шыбеніцай. Чарнышэвіч. На ўсіх слупах у вёсцы віселі загады акупантаў: за дапамогу ваеннапалонным — шыбеніца. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ва́гіпрылада для ўзважвання’. Да вага́ (гл.). Форма множнага ліку, у пэўнай ступені лексікалізаваная (аднак у РБС вага́ адз. л., ва́гі мн. л.), замацавалася, магчыма, па аналогіі з назвамі іншых прылад, якія складаюцца з дзвюх частак (сані, нажніцы, вароты і пад.), або пад уплывам рус. весы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вадзі́ла1 ’вага ў студні з жураўлём’ (ДАБМ, 809). Да вадзіць1. Словаўтваральная паралель тачыла.

Вадзі́ла2 ’павадок у каня’ (Дзмітр.). Да вадзіць. Параўн., аднак, рус. удила ’тс’.

Вадзі́ла3прылада гнуць палазы’ (Бяльк.). Да вадзіць. Параўн. укр. водило ’доўгая жэрдка, варочаючы якой згінаюць калёсны вобад’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лама́чкапрылада ламаць лён і каноплі, ачышчаць іх ад буйной кастрыцы’ (Сцяшк.; беласт., Сл. паўн.-зах.). Польск. lamaczka, чэш. мар. lamačka, славац. lamačka. Зах.-слав. прасл. рэгіяналізм lamačьka (Слаўскі, 4, 454). Бел. лексема — працяг мазавецка-падляшскага арэала (Фаліньска, Słown., 2 (2), к. 17). Да ламаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́ткі ’частка кроснаў, якая складаецца з дошкі з дзіркамі, у якія ўцягваюцца ніткі’ (Сл. Гродз., Сл. рэг. лекс.), ры́ткі ’тс’ (ТС), ра́йткіпрылада для навівання нітак у кроснах’ (Сл. Гродз.), рэ́йтка ’маток нітак’ (Сцяшк. Сл.). З літ. ratẽlis ’колца; самапрадка’ або літ. rìtė ’шпулька’ < ням. Riet ’бёрда’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

саха́, -і́, ДМ сасе́, мн. со́хі і (з ліч. 2, 3, 4) сахі́, сох і со́хаў, ж.

1. Прымітыўная сельскагаспадарчая прылада для ворыва.

2. Слуп з развілкай на канцы, які ўжыв. пры будаўніцтве чаго-н. як апора.

3. Мера зямлі, што была адзінкай падатковага абкладання ў феадальнай Расіі і Вялікім Княстве Літоўскім у 13—17 стст. (гіст.).

4. мн. Рогі лася.

|| памянш. со́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж. (да 1 знач.).

|| прым. со́шны, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

до́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

1. Плоскі з двух бакоў кавалак дрэва невялікай таўшчыні, які атрымліваецца шляхам падоўжнай распілоўкі бервяна.

Сасновыя дошкі.

2. Школьная прылада, на якой пішуць мелам.

Пісаць на дошцы.

3. Пласціна, пліта.

Мармуровая д.

Шахматная д.

Д. аб’яў.

Ад дошкі да дошкі (прачытаць, вывучыць; разм.) — ад пачатку да канца.

Ставіць на адну дошку каго з кім (разм.) — прыраўноўваць каго-н. да каго-н., прызнаваць роўным з кім-н.

|| памянш. до́шчачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Жаро́нкі ’канаплянае шалупінне’ (Касп.). Рус. смал. жаро́нцыпрылада для абдзіркі канапель’. З тым жа коранем, што жарон (гл.). Трэба ўлічыць, што жерновать у пск. гаворках азначае ’здзіраць шалупінне з грэчкі’; шалупінне ўзнікае пры апрацоўцы на жорнах, жаронках, але хутчэй семантычны ход не ад прылады да прадукту, а ад працэсу.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

За́тка ’корак’ (Сл. паўн.-зах.). Польск. дыял. zatkaпрылада ў ярме’, чэш., славац. zátka, серб.-харв. за̑тка, балг. за́тка ’корак’. Параўн. і за́тык ’шпень’ блізкага ўтварэння, а таксама за́ткала (гл.). Прасл. zatъka — бязафіксны наз. ад дзеясловаў za‑tъk‑nǫ‑ti, za‑tyk‑a‑ti (гл. тыкаць). БЕР, 1, 613.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)