паса́джаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад пасадзіць.
2. Дзеепрым. зал. пр. Змешчаны, размешчаны нейкім чынам (пра вочы, вушы і інш.). Доўгія, трохі блізка адно да аднаго пасаджаныя вочы глядзелі сумна і засяроджана. Караткевіч. Крыху дзіўна пасаджаныя вушы стваралі ўражанне, быццам галава ў Берсана заўсёды адкінута назад. Мехаў. Вялікая, нізка пасаджаная галава [зубра] з чорнай барадой і шырокія мускулістыя грудзі здзіўляюць сваёй веліччу і магутнасцю. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ахо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
1. Абараняць каго‑, што‑н. ад чыіх‑н. нападаў, варожых дзеянняў; вартаваць; сцерагчы. На гэты раз чыгунку ахоўвала ўзмоцненая варта. Краўчанка.
2. Берагчы, шанаваць. Сырой вады Уладзік, ахоўваючы здароўе, не піў, у яго заўсёды была ў запасе гатаваная. Колас.
3. Засцерагаць ад чаго‑н. шкоднага, непрыемнага. Галіны дрэваў, што былі над імі [людзьмі], амаль не ахоўвалі ад вады. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пахваля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак., чым і з дадан. сказам.
Разм. Хваліцца, выхваляцца. — З нашага калодзежа вада заўсёды смачная, — пахваляўся ў сваю чаргу бацька. Сабаленка. Атуленыя садамі і таполямі, дамы стаялі абапал шашы, як бы пахваляліся сваёй прыгажосцю, запрашалі да хатняй цеплыні. Лупсякоў. Заўтра ён, Барашкін, прыйдзе на працу ў гэты цэх, і зноў убачыць сваіх сяброў, і будзе зноў пахваляцца, якая ў яго слаўная дачка. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пейза́н, ‑а, м.
Селянін, які паказаны ідылічна ў мастацкай літаратуры, жывапісе, тэатры 18–19 стст. А жанчыны спявалі. А я глядзеў на іхнія прыгожыя твары, на іх ільняныя або чорныя як смоль (сярэдняга не было) косы, на іхнія ўборы і думаў, што гэта дзіва як добра. Таму што гэтыя шнуроўкі і андаракі былі не ад оперных пейзан у лапціках, а было гэта заўсёды так. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бе́лены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад бяліць.
2. у знач. прым. Памазаны мелам; пабелены. Беленыя сцены. Беленая хата.
3. у знач. прым. Выбелены. Беленае палатно. □ Мне валошкай вышыла матуля З беленага кужалю кашулю. Вітка.
4. у знач. прым. Запраўлены малаком; забелены. Сёння, як заўсёды ў святую нядзельку, пад’еўшы добра бліноў з верашчакаю і вычысціўшы міску беленай заціркі, Гарбуз выйшаў у садок. Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бясе́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Збор гасцей з пачастункам. Ды краска бяседа не ўзорамі, А ласкавымі прыгаворамі; Не ядвабнымі абрусамі, А ласкавымі прымусамі. Багдановіч. Сталы на бяседы ў Сцешыцах людзі заўсёды пазычалі адзін у аднаго. Пташнікаў. // зб. Удзельнікі пачастунку. Спявала ўжо ўся бяседа. Нават я, хоць мне, як той казаў, яшчэ ў дзяцінстве вол наступіў на вуха, і я быў глухі да мелодый. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
драбі́ць, драблю, дробіш, дробіць; незак., што.
1. Разбіваць, дзяліць, крышыць на дробныя часткі. Драбіць камень. □ Звінела стальное зубіла Пад чорным цяжкім малатком, Замшэлую глыбу драбіла, І падаў кусок за куском. Гаўрусёў. // перан. Расчляняць, раз’ядноўваць на асобныя часткі. Драбіць сілы.
2. і без дап. Рабіць што‑н. (іграць, гаварыць і пад.) у залішне паскораным тэмпе. Адзін барабанчык.. шумеў званочкамі і драбіў пераборам — ну, як заўсёды, хвацка. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
акра́са, ‑ы, ж.
1. Аздоба, якая ўпрыгожвае што‑н. звонку, надае прыемны выгляд; упрыгожанне. І рабіне зноў радасна стала, Што жыццё і акрасу прыдбала. Журба. Мне здаецца, што гэта была яшчэ адна.. характэрнасць [К. Чорнага]: слухаць, як з чужога голасу гучыць слова, гэтая найпершая акраса любога твора. Скрыган.
2. Скорам, тлушч, якімі запраўляюць страву; закраса. Калі ў яе [Магрэты] часамі страва Выходзіла няўдала, Тады заўсёды яна справу Акрасай папраўляла. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запява́ла, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑е; Т ‑ай, ж.
1. Спявак (спявачка), які (якая) выконвае запеў у харавых спевах. За гутаркаю пасыпаліся песні; запявалам вызваўся Хлор. Гартны. У гуртку мастацкай самадзейнасці і на вечарынках .. [Мар’яна] заўсёды была запявалай. Стаховіч.
2. перан. Разм. Пачынальнік, зачыншчык чаго‑н. Мы гартаваліся У баях і ў працы дбалай, Мы небывалага юнацтва запявалы. А. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раўня́ць, ‑я́ю, ‑я́еш, ‑я́е; незак., што.
1. Тое, што і раўнаваць 1. Міканор назначыў тых, якія падышлі цяпер, раскідаць горкі, раўняць, утоптваць. Мележ. Вочы .. [Волькі] я раўняў заўсёды з незабудкамі рачнымі, усмешку — з усмешкаю ранішняга сонца. Нікановіч.
2. Размяшчаць у адзін рад па прамой лініі. Мужчыны з чырвонымі бантамі на грудзях наводзяць парадак, раўняюць рады. Жычка. Зноў пад’ём. Між соснаў і арэшын Мы раўняем строй свой баявы. Прыходзька.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)